Archive for the ‘Падарожжы па Беларусі’ Category

Падарожжа па Брэстчыне

Saturday, August 16th, 2014

Пяць ці шэсць дзён можна правесці па рознаму. Расскажу, як іх правёў я на мінулым тыдні.

Распачалося ўсё ў Міры, дзе праводзіўся цудоўны фэст Мірум, на ім выступала Ніно Катамадзэ. Яе выступы – гэта неверагодная энергія і любоў, я вельмі раю вам пабываць на яе канцертах. Першы раз я быў на яе канцерту на Джаз-Кактэбелі 2012 (там былі і Ляпісы, і Горан Брегавіч, увогуле, гэта быў лепшы фэст у маім жыцці). Ніно Катамадзе жыве на сцэне, і бачна, які гэта шчыры і сумленны чалавек. Акрамя яе выступалі Sophie Villy (таксама, чулі яе на Jazz-Koktebel, мне спадабалася), Tanin Jazz – круты жаночы джаз-вакал на беларускай мове, што само па сабе – подзвіг, толькі не хапала Косці Гарачага, Nina Karlsson – без пытанняў вельмі-вельмі-вельмі таленавітая артыстка, але гэта болей шоў, Migloko – яе мы празвалі Мікі-Маўс у сіняй куртцы, мне не спадабалася, і нарэшце ?huma – яны маладцы, бо адраджаюць і папулярызуюць беларускую культуру. Дарэчы, на гэты фэст я паехаў пад уплывам ад мінулага канцэрту, на якім выступаў гурт “Троіца”.

 

IMAG1746

Мне вельмі спадабалася паночыць у намёце насупраць Мірскага замку.

DSC_0704

Потым бы былі у розным замках і палацах, Мірскім, Косаўскім і Ружанскім, і ўсюды былі гісторыі габрэяў і гета.. Дзесьці было забіта 3000, дзесьці 5000. Забівалі каля дварца Пуслоўскіх у Косава, а таксама, унутры Мірскага замку. Цікава, што калі 200 чалавек з Косава збеглі ў лясы, і потым сталі партызанамі, гэткія Бясслаўныя Ўблюдкі па-беларуску (сюжэт гэтага фільму таксама пра габрэяў, якія помсцяць фашыстам). Цікавае пытанне – калі Вас некалькі тысяч, а катаў – 10, 20, 30. Што калі не чакаць смерці, а забіць катаў. Так, палова, ці нават 70 адсоткаў будзе забітыў, але ж, хтосьці ж выжыве. Думаю, раз пораз такое здаралася.

IMAG1762

 

 

IMAG1763

Вельмі раю прыгожыя краявіды сядзібы Тадэвуша Касцюшкі! Тое ж самае і аб краявідах Ружанскіх развалін, і Белай Вежы, што ў Камянцы!

DSC_0754

 

DSC_0763

 

 

 

 

DSC_0759

Добрае турыстычнае мястэчка – возера Паперня, што калі Ружан! Мы празвалі яго беларускім мысам Ай-Я, што ў Крыму. Высокі бераг, сосны, шмат месца для намётаў, месца для валейболу, добры пляж, побач – Ружаны, дзе можна набыць есць – на гэтым месцы можна добра прастаяць 2-3 сутак!

DSC_0770

Белавежская пушча мяне не асабліва ўразіла, хацелася акрамя веласіпедных прагулак нечага іншага, магчыма, у наступны раз варта астанавіцца ў Каменюках, у гатэлі, і прайсціся пешым маршрутам цэлы дзень, ці ўзяць экскурсавода. Што запомнілася – што немцы яшчэ ў першую сусветную вывозілі дрэвы да сябе. Уразілі фотаздымкі Нікалая 2-га на Царская Паляне. Ён быў прыгожым і вельмі адухатвароным, шкада, што не здолеў вывесці страну з хаасу, і аддаў уладу невядома каму..

DSC_0816

 

IMAG1800

 

IMAG1756

 

Брэсцкая крэпасць адназначна – вартая пасяшчэння! Музей вельмі праўдзівы – тут і саглашэнне аб ненападзенні паміж СССР і Германіей, і пісьмы салдат дадому, дзе пішацца ад тым, што вайна будзе неўзабаве. Пачытайце аб гэтых падзеях у кнізе Пятра Грыгарэнка, якая ўпамінаецца ў папярэднім пасту на зміцяркоме.

IMAG1829

IMAG1835

IMAG1827

IMAG1825

 

IMAG1822

IMAG1823

IMAG1820

Строкшыцы, музей народнай архітэктуры і побыту – адназнача варта пабываць,дзесьці гадзінак тут можна правесці смела. Шмат хатак з маёй радзімы па маці – Случчыне. Добрая карчма, але аплата на стан 2014 году – толькі наяўнымі.

 

SAMSUNG

Падарожнічайце па сваёй Радзіме, даведвайцеся аб ёй, пранікайцеся гісторыей гэтых месцаў!

Падарожжа ў Косава, на малую радзіму Тадэвуша Касцюшкі

Friday, May 9th, 2008

А таксама, іншыя прыгожыя малюнкі.

Вялікі дзякі ініцыятару падарожжа – маёй любай Ксені – за пінок пад попу :)

Той самы ініцыятар!

Косаўскі замак – устаўляю, каб зацікавіць вас астатнімі малюнкамі :)

Проста клёвы, пазітыўны прышпіл!

(more…)

Зімовы Салігорск

Tuesday, November 7th, 2006
Спадар Сонікс:)

Першае, што кідаецца ў вочы, калі прыязжаю ў Салігорск – гэта тое, як на цябе глядзяць людзі, ідучыя насустрач. Я не маю на ўвазе мужчын, якія тут жывуць. Для іх – бычыя позіркі – звычайная справа. Але вось дзеці, гадоў па 12-13. Той жа позірк, з вызывам, з пытаннем – а ты хто такі, і чаму не падобны на нас, позірк варожы і непрыветлівы, занадта цяжкі для іх узросту. Самае цікавае – у Менску такая ж справа здараецца ў раёнах далей ад цэнтру, рабочых раёнах. Для параўнання – у Кіеве, у Дубліне такога я не сустракаў нават і блізка.

(more…)

Мядзель

Monday, July 10th, 2006

Вырашана!

Мы едзем у Мядзель!

Вырашана вельмі хутка, нават больш знянацку. Проста з’явілася жаданне, яго падтрымалі, не далі так і застацца жаданнем, як гэта часцей атрымоўваецца. Мы – гэта я ды мая сяброўка Таццяна (дарэчы, усе капірайты на фотаздымкі належаць ёй). Сказана – зроблена, і вось мы на Мінскім цэнтральным вакзале набываем квіткі…

Бус папаўся з астаноўкамі ў Маладзечна. Станцыя маладзечна пакінула толькі ўспаміны пра мужыкоў каля будынку. У галаве на гэтай станцыі круцілася слова “Дзіч”. Таксама раз-пораз прабівалася слова “Жэсць” (бляха ў перакладзе на беларускі, але гучыць не так як трэба). Як аказалася, гэта быў толькі пачатак..

Мядзель. Мястэчковая аўтастанцыя. Вечар. Далека ўжо не падлеткі сядзяць каля вуглу будынку. Не чуваць шмат прыгожых эпітэтаў. Перад вачыма праносіцца дзіўная сцэнка – дзяўчынка са шклянкай чагосьці уцякае ад хлапца, увільвае, не даецца яму ў рукі. І вось ён яе даганяе ды становіцца шчаслівым уладальнікам цуднай шклянкі:) Потым іншы з хлапцоў ужо проста так гоніцца за дзяўчынкай.. Трохі адыйшоўшы ад гэтага месца, Пытаемся ў мясцовых дзяўчын, якія праходзяць побач (мабыць ідуць да аўтастанцыі – праносіцца здагадкаю ў галаве), як прайсці на возера Рудакова. Нам
ветліва ўсе расказваюць. Праходзім кафэ “Сустрэча”, якое стаіць па правую руку. На заднім фоне – стаіць будынак барачнага тыпу, але проста з незабывальным шклом, зелёным, блочным, мяняючым свае адценне (робячы гэта па нам невядомаму закону:)

Па дарозе на возера Рудакова вырашылі паглядзець на возера Мяйстра. Вырашана – зроблена! І зноў трапілі на пьяную кампанію на ўзбярэжжы.. Але, пасля некалькіх сотняў метраў убачылі вось такую ідылію:

Мядзельскія хлапчукі

(more…)