Archive for the ‘глабальна’ Category

Віншаванка з 8 Сакавіка :)

Saturday, March 7th, 2009

Дарагія жанчыны, віншую Вас са святам!

Вы – лепшыя, чым мужчыны, бо не разпачынаеце войн.
Вы – даеце жыццё.
Вы – ахоўваеце дамашні агмень.
Вы – цікавейшыя, бо больш блізкія да трансцэндэнтнага.

Жадаю Вам, паважаныя і любімыя, кахання, здароў’я, асазнанасці (у жаночым гарманічным варыянце) і ніколі не забывацца аб сваіх 70% адсотках жаночага, і аб дзіцячых марах таксама.

У мяне напрыканцы 2008 году з’явіўся вось такі вершык, прысвечаны тады адной з Вас. Сёння можна паглядзець на яго па-іншаму, і падараваць вам:

Я хочу тебя удивить.

Я хочу тебя удивить –
Только так, чтобы остаться самим собой.
Не спешить. Не бежать. Не говорить.
Дышать эту осень. Немножко дотрагиваясь тебя рукой.

Я хочу тебя прибодрить –
Показать природу моего огня.
Вечером укутать в тёплый плед,
Утром разделить радость нового дня.

Я хочу с тобой помолчать –
Светлой грустью двух хороших людей.
Так моей души благодать
Узнает о природе твоих чистых очей.

Я хочу с тобой побежать –
Утром. Дыша громко. От души выпуская пар.
И смеяться, друг другу показывать язык.
Праздновать нашу жизнь – общий наш, главный вселенский дар.

Я хочу тебя полюбить –
Только так, чтобы остаться самим собой.
Не просить. Не робеть. Не семенить.
Дышать рядом. Немножко дотрагиваясь рукой.

І трошкі добрых карцінак замест кветак:

Жанчына з імплантантам русалкі. Аўстралійка, у дзяцінстве згубіла ногі, і вось толькі зараз, праз некалькі дзесяткаў гадоў – гэта адбылося.

З ангельскае мовы – падцвержанне глабальнага пацяплення

Фотаздымач Міраслава Тіхага – старога жабрака, які стаў вельмі знакамітым, калі сусвет даведаўся аб яго занятках



Проста смешна

ну што, дарагія, віншую!

:)

Вясенняя медытацыя

Гэта аўтарскі малюнак адной маёй знаёмай

Рэрых, гімалаі.

Малады Зянон Пазняк. Красавец!

Вось такая янтра для вас

Да пабачэння, родныя!
Добрага 8 сакавіка, і ўсяго году.

Зміцер

23-ці выпуск рассылкі: “Самаразвіццё. Зразуменне сябе. Погляд знутры”

Thursday, August 21st, 2008

Дык, вось, сёння я выпусціў 23 выпуск рассылкі. Мне ён спадабаўся, як і спадабалася праца над ім. Шчыра і натхнёна.

Напомню, што падпісацца на рассылку вы можаце ў формачцы зверху, ці проста перашоўшы па спасылцы, таксама ўверсе.

А ніжэй, пад катам – гэты самы выпуск.

Эго.
Новая (для рассылки) триада кванторов описания смысла и гармонии существования: душа, дух, тело.
Несколько полезных выводов.

(more…)

Каментарыі на словы Біла Гейту.

Tuesday, July 15th, 2008

Вытрымка адсюль. Каментарыі – мае. Вельмі раю гэты рэсурс. Адзін з лепшых.

Недавно в одном из американских учебных заведений Билл Гейтс изложил подросткам, вступающим в жизнь, 11 вещей («правил»), которым не учат в школе. Его идея сводима к тому, что современное воспитание (в духе либерализма, политической корректности и романтики телевизионной поп-культуры) создало поколение детей, которые оторваны от реальности и не смогут достойно выжить в суровом мире.

Правило 1: Жизнь не справедлива – привыкайте.

>> таму што пануючая ў грамадстве мадэль (апраксімцыя жыцця) не супадае з рэчаіснасцю. Прытым тут цікавы момант. Не існуе аднаго погляду на жыццё, які ўсім будзе добра падыходзіць. Кожны павіннны адшукаць яго сам. Канешне, калі будзе жаданне. А калі не – дык можна выбраць з існуючых. Але калі выбраў з таго, што зрабілі за цябе – дык потым уся адказнасць будзе толькі на выбіраючым.

Правило 2: Общество совершенно не волнует Ваша самооценка. От вас ждут, прежде всего, достижений.

>> У гэтым – сэнс гульні. Гульня ў тым, што няма такога прадмету – пазнаванне сябе. І няма неэгаістычнай сістэмы самаразвіцця, якая дазваляе вырасці чалавеку незалежным. Прытым, вырасці дзесьці да 15-16 гадоў, а не пакласці жыццё на вырашэнне наступстваў сваіх памылак. Тады так – можна дасягаць чагосьці, ставіць мэты.. Тут цікава суаднесці вырабатку кармы ды ўплыў грамадства, культуры і адукацыі на чалавека, і ягоны жыццёвы лёс. Я так разумею, калі чалавеку пашанцуе, то атрымаўшы добрую адукацыю (у сэнсе – калі яго зрабілі свабодным чалавекам, але не зомбі аксіём) чалавек мае магчымасць без шышак адпрацаваць шмат чаго, што пры іншым раскладзе магло не адрабіцца і за жыццё. Цікавая тэма.

(more…)

Антыбрэндавы пост. Мае адчуванні сябе.

Tuesday, April 22nd, 2008

Радасна, што адыходзіць шмат непатрэбнага, пустога, непоўнага. Труслівага. Штосьці ўнутры ўвесь час падсказвае – так трэба. Не зачыняй вочы. Ідзі. Глядзі. Разважай.

Блін, развучыўся пісаць сляпой пячаццю – проста неабходна авалодаць ёю ізноў.

Шмат не пісаў на зміцяркоме. Калі кніга ўплывае на лёс аўтара, і вісіць над ім усім цяжарам – мо тое ж самае і блогам? Так, калі садзішся штосьці пісаць – дзесьці ўнутры паяўляюцца ўяўленні людзей, якія будуць гэта чытаць. Пачынаецца заточка пастоў пад тэматыку зміцеркому – пачатак, развіццё і ўсе астатнія справы.

А сейчас – попишу немного на русском. Вот уже немного лучше со слепой печатью. Может, и не так много времени потребуется, чтобы пальцы вспомнили то, что они умеют. Так вот, возвращаясь к русскому – почему на этом языке. Не родном, не сочетающемся с брендом Змицеркому. Только что вспомнил слова Артемия Лебедева о том, что только самые крутые перцы могут позволить не иметь бренда. Вот так и я.

Шутка. Я хочу написать книгу. На русском, как на более коммерчески востребованном языке. Это ведь все понятно. Вчера мне рассказали, что известные белорусские писатели для того, чтобы позволить себе написать одну книгу на родном, белорусском, пишут 10 на русском. Что говорить обо мне. Вот для этого нужно потренироваться выражать свои мысли на русском. Но просто выражать – мало. Нужно достичь состояния, когда процесс написания на русском будет в кайф. И, конечно, безусловно, слепая печать. Когда можешь позволить выражать мысли со скоростью говорения, то процесс написания становиться по скорости, виражам именно таким. Мозг включается на всю катушку, и это дикий кайф. Даже сейчас я ощущаю восторг – пальцы летают над клавиатурой, и головушка (или голова, как называет меня Ks) думает в заданном направлении, штурмует, не тупит, и другим мыслям просто нету хода. Концентрация, и конкретный интерактив.

Про книгу я как-нибудь еще напишу. Про идею. Почему, что сподвигло. В чем сюжет, если он будет. Думаю тут, на змитеркоме будут появляться главы.

So an now I would just list some events from my life occurred for that some months. Why English. The same shit. There is not a reason not to write in English. I am going to create great internet resource devoted to Java programming technology, and I need an ability to express myself not only to programmers, customers, quality engineers, but also to you, readers. My english is a point to improve. Still.

Initiation. I hope that was a white one. As famous belarussian philosopher Alexander Gricanov, told me about contra-initiation. Black-initiation.

I am ready to understand some things. Not very important for you. But for me. I do not know how to love. What is love. I just do not know. But I have a wish to study. The same is with ego. From negative point of view. What is it. Why do we need it. Can I feel well without it. I beliebe above and also here, my motivation is not only ego, but something else. And I believe when I would start working over my book I would transform ego into something else. Definitelly I dream about that.

зараз насамрэч, скончваю шуткаваць.

Ініцыяцыя. Сустрэча з Ромаю, паслядоўнікам Гурджыева, які зрабіў сваю справу добра, і паказаў мне, што расслабляцца і стаяць на месцы – проста не варта. Вельмі шкадую, але я згубіў кантакты Ромы. Мы планавалі ісці з ім у горы… Во. Я даваў яму сваю візітку. Там ёсць сайт зміцеркому.
update: кантакты Ромы знайшліся!

Дык вось, асноўная думка гэтага пасту ў тым, што калі ты гатовы – увесь сусвет дапамагае табе. Але павялічваецца ўзровень адказнасці. Калі чалавек спіць, то ў гэтым стане ягоныя тонкія састаўляючыя – тое, што звычайна навукоўцы абыходзяць бокам, маўчаць. Яны проста “кладуць” на абалонку, якая нават аб іх і не здагадваецца. Але, калі ёсць рух, то рабленне таго, што табе не цікава, не ўласціва, проста забівае. Бо сувязь з тонкімі штукамі ўзрастае. І гэта – ужо цэлая пупавіна. І адказнасць. Яны – магутныя, і так проста цябе не адпускаюць. Бо яны таксама і разумныя.

У чым дапамога сусвету мне? Сустрэчы з Майстрам Шляху Аляксандрам Любаравым. Майстрам і Філёзафам Уладзімірам Грыцанавым. Майстрам і Бізнесмэнам Андрэем Валер’евічам. Майстэркаю класічнай васьміступенчатай ёгі – Валянцінай Мхайлаўнай. Майстрам ды бізнес-трэнерам, псіхолагам Сяргеем Фацерыным. Глядзіце. Што было дагэтуль. 24 гады. Ніводнага майстра навокал. Канешне, я разумею, што не ў іх справа, але ва ў мне. Але засталося неадказаным пытанне – а дзеля чаго яны сустракаюцца. Навошта? Прафесіяналізм? Грошы? Прызванне? Адказ буду шукаць падчас напісання кнігі.

Ну вот, первый экспериментальный пост на трех языках готов. Мне кажется, он достаточно удался. Не разучился писать на русском. Нормально, но на троечку, собираются мысли на английском. Хорошее душевыражение на белорусском.

Таму да пабачэння!

Всего хорошего!

With best regards,

your Zmicer.

Мае каханне (так, вясна!)

Tuesday, March 4th, 2008

Кожны раз, калі сур’ёзна задумваюся пра каханне, разумею яго па-рознаму. Калі пачынаю кахаць – адчуваю па-рознаму. Гэта кажа, што няма абсалютаў, няма гарантый, што ваш пункт гледжання на штосьці будзе з вамі ўвесь час. Памятайце пра тое, што ў вас ёсць адказнасць перад Вамі – праз некалькі месяцаў, гадоў, дзесяцігоддзяў.

Прывяду свае разуменне, адчуванне кахання на цяперашні час. Для мяне – гэта магчымасць праз год скарыстацца такою машынаю часу і ўспамятаць – а што было тады. Гэта дапамагае будаваць заканамернасці развіцця, росту ці дэградацыі самаго сябе.

Каханне, сэкс, хімія целу – як гэта звязана? Я думаю, калі сэкс асазнаны – ён вельмі падобны да шчырага позірку ў вочу каханай, ці танцу разам, ці маўчанню. Каханне праўляецца апасля некалькіх гадоў адносін, калі хімія адыграла сваю ролю. Калі апасля гэтага два чалавекі па ранейшаму могуць моўчкі шмат часу глядзець адзін аднаму ў вочы – яны могуць мець шанец на каханне (а магчыма, я хацеў сказаць, шанец на стварэнне кахання). Я гляджу любімаму чалавеку ў вочы. І я разумею, што гэта сусвет. Неадчыняльны. З неверагоднаю глыбіною. Калі ў мяне няма такога адчування – то магчымыя два варыянты разгледжання. Першы – наступны: я проста наасазнаны зараз, і мне трэба пабыць аднаму, сабраць волю ды думкі, раслабіцца, падумаць аб тым, чаму эгаізм малюе ў галаве такія малюнкі. І гэты варыянт не значыць, што штосьці не так у адносінах паміж людзьмі. Штосьці не тое ў маіх адносінах да сябе ў першую чаргу, а потым – да любімага чалавека. Мне бачыцца, што любімым людзям не трэба казаць адзін аднаму – ну вось, штосьці не так, падчас такіх станаў. Асабліва людзям пошуку, ці па іншаму, людзям, якія асазнана хочуць быць асазнанымі. Каму, як не такім людзям, ведаць, што ўсе зменьваецца, і твой родны любімы чалавек не можа заўсёды быць ветлівым, ці глядзець моўчкі ў вочы. Другі ж варыянт – гэта калі сапраўды няма кахання, і няма адчування вось такое блізкасці, няма абагульняльнага. Калі вельмі проста – няма веры.

Людзі ў пошуку не даражаць каханнем. Не даражаць з пазітыўнага пункту гледжання. Для іх свабода і асазнанасць – важней. Іх цяжка ўтрымаць целам, ежаю, чымсьці яшчэ. Іх не трэба ўтрымліваць, калі іх шлях супадае з вашым. Калі ім не трэба ісці насупраць свайму шляху з-за вас, яны будуць з вамі па сваёй волі. Але не павінна быць сентыментальнай прывязі да адзін аднаго. Можа быць вера – мы будем разам увесь час. І тады да – пакуль будзе існаваць вера – людзям не трэба прывязвацца. Але толькі не словы – я з ёю, ці з ім, бо мы разам шмат часу. Людзі павінны расці. Адчыняць сябе. Расквітаць. Людзі нараджаюцца і паміраюць адныя.

Каханне цесна звязана з асазнанасцю. Калі абодва чалавекі не маняць сябе, не бягуць ад чагосьці, не хаваюць свае страхі за ідэялам кахання. Тут жа з’яўляюцца думкі аб бястрашшы ў паводзінах з каханым чалавекам – калі іграць роль, але не быць сабою, каханне таксама можа абгортвацца хованкай ад сябе, ад іншых. Успамінаюцца словы Ўладзіміра Любарава аб партнерстве ў каханні:
Уважение в любви – это счастье другого человека.
Уважение в семье – это комфортное одиночество (отграниченность) внутри совместного существования
Уважение в партнерстве – это свобода и необусловленность в принимаемых совместно решениях.
Для мяне жыцце разам – гэта каханне, сям’я, партнёрства. Таму маем счасце іншага, добрую адзіноту (я б перадаў сэнс так. Калі табе можна сказаць падчас таго, як твой партнёр нешта ў цябе пытае – я зараз хачу пабыць адзін, і ні ў кога не будзе пытанняў – а чаму, і што здарылася, і ні адзін не заякарыцца на гэтых словах), свабоду і не абумоўленасць. Быць бястрашным – не значыцца быць без абаронным. Быць бястрашным значыцца не баяцца папасці ў непрыемную сітуяцыю, а гэта тое ж самае, як верыць у сябе і адчуваць свой стрыжань, які цяжка пагнуць, і які толькі закаляецца ў экстрыму.

(more…)

Касмічны, неверагодны музычны інструмент – hang!

Tuesday, February 26th, 2008
Сябры, гэты відэа-ролік зроблены ў Галандыі два тыдні таму. У мяне няма словаў. Ужывую гэта здавалася яшчэ болей неверагодным…


update
Вось тут можна ў анлайн пайграць на ім, і паслухаць, як ён гучыць http://www.hangfan.co.uk/ehang.html

А тут – на ангельскай мове апісана гісторыя стварэння гэтага маладога (2000 год) музычнага інструменту http://en.wikipedia.org/wiki/Hang_(instrument)

Ну а калі пачынаць шукаць youtube + hang – будзе поўнае шчасце. Некалькі спасылак

http://www.youtube.com/watch?v=L3WUeJoP9D8&feature=related
http://www.youtube.com/watch?v=_rXcdcDB2S8&feature=related
http://www.youtube.com/watch?v=rd58pPgmivI

Зміцярком віншаванне З Новым Годам!

Thursday, January 3rd, 2008
Прывітанне, мае сябры – чытачы зміцяркому! Віншую Вас з Новым Годам!

Жадаю кожнаму з Вас пражыць яго асазнана, добраякасна, у міру са сваім зямным вызначэннем і душою!

Мінулы год выдаўся насычаным падзеямі, сустрэчамі , азарэннямі, памылкамі, эмоцыямі, рашэннямі, пачынаннямі, як удалымі так і не ўдалымі. У гэтым запісу я раскажу пра свой мінулы год. Для мяне гэта магчымасць падвесці вынікі, каб потым паставіць мэты на наступны, зрабіць аналіз і зразумець “тренды” свайго жыцця, ягонага развіцця, уключаючы заканамарнасці. З Вамі я дзялюся гэтым з нагоды прызначэння зміцяркому. У гэтым годзе я нарэшце зразумеў, навошта ён :)

Але ж, які НОВЫ ГОД без падарункаў. З майго баку падарунак будзе наступны.

Пяць высноў, якія я здолеў падцвердзіць за гэты год. Яны працуюць, імі проста карыстацца, яны даступныя кожнаму.

1. Думка – сапраўды матэрыяльная. Трансерфінг рэяльнасці і іншыя тэорыі ўздзеяння на рэяльнасць шляхам фармавання правільных мар, намеру і мэты – працуюць.
2. Заўсёды трэба памятаць аб сваім я праз некалькі гадоў. Гэты Ты нават праз некалькі месяцаў – зусім іншая істота, яе трэба паважаць. Карысна ствараць мадэль сустрэчы Цябе зараз з Табою апасля для адказу на пытанне – як паступіць у пэўнай сітуяцыі.
3. Раман з Сабою працягваецца ўсю жыццё. Не памятаю чый выраз, але гэта – самыя карысныя словы ў жыцці, якія я адчуў і прыняў. Сэнс існавання павінны быць прыдуманы самім чалавекам, і ўзведзены ў стан абсалюту – не існуе ўніверсаліяў для моцных і развітых шукачоў сэнсу
4. Каханне – гэта не тое, хто твой каханы чалавек, але тое, хто ты побач х каханым чалавекам. Сказаў здаецца Каэльё, і для мяне – гэта так.
5. Чалавек можа рэялізаваць усё тое, што ён выдумаў. Уолт Дысней.

Зміцер-Вынікі мінулага году:

– упершыню за шмат гадоў гуляў з матуляю, трымаючыся за руку. Упершыню за некалькі гадоў вельмі асазнана і шчыра сказаў матулі люблю
– з’ездзіў з сястрычкаю ўдваіх на мора. Упершыню былі разам досуць вялікі тэрмін
– пабіў свой рэкорд вышыні прыжкоў у ваду са скал (Сімеіз)
– вельмі задаволены некалькі вершамі і песнямі, напісанымі ў гэтым годзе
– упершыню ў жыцці быў вельмі блізкі да кубікаў прэсу
– адчыніў такі фан, які 30 дзён да поспеху. шчыры дзякуй за гэта Стыву Паўліне (www.stevepavlina.com) ды Сярожы (www.lifestyle.by), і таксама падзякі Юрыю Марозу, Уладзіміру Любараву, Эрыку Бёрну, Эрыху Фрому, Напалеёну Хілу, Уладзіміру Доўганю, ОШО, Мірзакарыму Нарбекаву, маёй настаўніцы Але з Масквы, класным кіраўнікам Ніне Трафімаўне Дюранавай ды Марыі Сцяпанаўне Мацюкевіч з Салігорску, маёй каханай Ксюшы з Менску – усім гэтым асазнаным, моцным, прыгожым людзям
– завяршыў мінулу год разам, побач з каханым чалавекам. Упершыню ў жыцці сказаў кахаю
– прайшоў першую ступень курсаў Нарбекава
– апасля 3.5 гадоў працы на Epam Systems змяніў яе на іншую
– пераехаў жыць і працаваць у Кіеў
– распачаў Open Source праект
– у мінулым годзе распрацаваў стратэгію развіцця свайго бізнесу на 3 гады, упершыні ў жыцці
– пачаў прымяняць праграму qnote, time management forever
– стварыў JazzTeam
– распачаў тренінгі па Java, а таксама Life Coaching тренінгі (пакуль што не на камерцыйнай аснове)
– нарэшце паверыў, што я сябе магу зменьваць (у тым ліку і характар) і знайшоў якасныя падыходы да самазмянення
– 5 пунктаў-падарункаў
– знакавыя знаёмствы, і проста, добрыя адносіны з цудоўнымі, прыгожымі і моцнымі людзьмі – прывітанні Алёне, Сярожы Ф., Яраславу лы Наталлі, Дзянісу, Стасу з Кіеву, Аліне са Смаленску, Таццяне, Тодару ды Вітаўту С. з Менску, Волечцы Т. з Салігорску
– зразумеў, што трэба вычуцца любіць людзей. Зразумеў, што гэта – добра, калі людзі кажуць пра мае недахопы. Трэба быць удзячным, але не спяшацца змяняцца. Карыстайся сваімі моцнымі старанамі, ведаючы пра слабыя
– навучыўся вязаць і зрабіў каханай шалік
– упершыню ў жыцці граў на кантрабасе
– перайшоў на наўтбук, на якім зараз і пішу
– на 80 адсобкаў асвоіў сляпую пячаць на расейскай ды беларускай раскладках
– не баюся вось зараз пісаць усё гэта. Стаў адчыненым, паверыў у сваю зорку і сэнс існавання
– пытаўся (нажаль, пакуль што толькі пытаўся), не вучыць людзей
– таксама, нажаль, прынёс шмат нядобрага часін любімаму чалавечку. Здаецца, лёс да мяне ставіцца, як да свайго чалавека, таму мы – разам
– беларуская мова – назаўсёды
– атрымаў 2 сэртыфікаты па Java, пачаў працаваць з SOA, JBI, OSGI
– знакавае карпацкае падарожжа ўлетку – Гаверла, знаёмства з ваблокамі і ранішнімі конямі

Зміцярком-Мінімумы на наступны год (спрабую ўпершыню, таму вось і мінімумы)

– праз палову года – жыць тыдзень на Ўкраіне і тыдзень – на Беларусі
– свая кампанія, пераўтварэнне ў бізнесмэна
– развіццё www.zmicer.com – 300 унікальных чытачоў за дзень, redesign
– з’ездзіць на мора, у Гародню разам з Ксюшай (а калі яшчэ і ў Токіё – дык увогуле будзе супер)
– запіс паўнавартага, поўнафарматнага альбому, стварэнне гурту
– завяршэнне авалоданнем сляпой пячаццю
– кубікі прэсу – кроў з носу, але павінны быць
– другая ступень курсаў Нарбекаву
– папасці на трэнінгі Юрыя Мароза, устанавіць зносіны Майстар – Вучань з Уладзімірам Любаравым
– павялічыць даход ў 5 разоў
– атрымоўванне сэртыфікатаў SCEA, Scrum Master, Spring Master
– расшырэнне JazzTeam каманды да 5 чалавек
– стварэнне кнігі – “Пошукі сэнсу. Дапаможнік для маленькіх.”
– набыццё машыны
– набыццё дамоў ў Беларусі, дзесьці ў 30 км ад Менску і на Ўкраіне (на Ўкраіне пакуль што – дзе заўгодна, напрыклад пад Чарнігавым, ці дзесьці на Моры :) )
– Life Sprints, Time & Money Management applied :)
– асазнаныя снавіды – навучыцца
– навучыцца маляваць чалавечкаў
– навучыцца імправізаваць на гітары
– набыць саксафон. Пачатак Зміцера-саксафаніста
– пачаць сур’ёзна займацца сальта, прыжкамі і г.д. – магчыма, капуэра, ці гімнастыка
– пачаць сур’ёзна займацца танцамі
– пападарожнічаць па Еўропе

Шчыра віншую З Новым Годам, вельмі люблю гэтае свята!