Archive for July, 2006

Мядзель

Monday, July 10th, 2006

Вырашана!

Мы едзем у Мядзель!

Вырашана вельмі хутка, нават больш знянацку. Проста з’явілася жаданне, яго падтрымалі, не далі так і застацца жаданнем, як гэта часцей атрымоўваецца. Мы – гэта я ды мая сяброўка Таццяна (дарэчы, усе капірайты на фотаздымкі належаць ёй). Сказана – зроблена, і вось мы на Мінскім цэнтральным вакзале набываем квіткі…

Бус папаўся з астаноўкамі ў Маладзечна. Станцыя маладзечна пакінула толькі ўспаміны пра мужыкоў каля будынку. У галаве на гэтай станцыі круцілася слова “Дзіч”. Таксама раз-пораз прабівалася слова “Жэсць” (бляха ў перакладзе на беларускі, але гучыць не так як трэба). Як аказалася, гэта быў толькі пачатак..

Мядзель. Мястэчковая аўтастанцыя. Вечар. Далека ўжо не падлеткі сядзяць каля вуглу будынку. Не чуваць шмат прыгожых эпітэтаў. Перад вачыма праносіцца дзіўная сцэнка – дзяўчынка са шклянкай чагосьці уцякае ад хлапца, увільвае, не даецца яму ў рукі. І вось ён яе даганяе ды становіцца шчаслівым уладальнікам цуднай шклянкі:) Потым іншы з хлапцоў ужо проста так гоніцца за дзяўчынкай.. Трохі адыйшоўшы ад гэтага месца, Пытаемся ў мясцовых дзяўчын, якія праходзяць побач (мабыць ідуць да аўтастанцыі – праносіцца здагадкаю ў галаве), як прайсці на возера Рудакова. Нам
ветліва ўсе расказваюць. Праходзім кафэ “Сустрэча”, якое стаіць па правую руку. На заднім фоне – стаіць будынак барачнага тыпу, але проста з незабывальным шклом, зелёным, блочным, мяняючым свае адценне (робячы гэта па нам невядомаму закону:)

Па дарозе на возера Рудакова вырашылі паглядзець на возера Мяйстра. Вырашана – зроблена! І зноў трапілі на пьяную кампанію на ўзбярэжжы.. Але, пасля некалькіх сотняў метраў убачылі вось такую ідылію:

Мядзельскія хлапчукі

(more…)

Абліванне

Saturday, July 1st, 2006

Абліванне – неадменны атрыбут лазні!

Канешне ж, я кажу аб сваім банным рытуяле. Аб маёй лазні – будзе ў іншым артыкулу, зараз жа паведамлю пра свае знаемства і цяперашні стан майго сяброўства з халоднай вадой.

Чамусьці заўсёды, як сустракаў на сваёй дарозе азёры, вадаспады – лез у ваду.

Прыгажосць

(more…)