Archive for October, 2006

Матэ

Monday, October 30th, 2006

Гэта, як каханне… Цяжка перавесці дух… Цяжка не быць шчырым… Цяжка думаць аб чымсьці іншым…

Кубак матэ

Гарачы напой, які пілі амерыканскіе індэйцы. Напой, даючы моцы і розум, вельмі медытатыўны напой, з такім адметным смакам, колерам.

Глыток, досыць вялікі, абжыгаючы, сакавіты.. Глынаеш, і адчуваеш – вось яно, палілося, пашло гуляць па твайму целу, нясучы энергію і шчасце.

Як мне здаецца, калі матэ спадабаецца сапраўды, дык таксама павінна спадабацца есці яго ў невялікай колькасці. Вось глядзіце, зрабілі вы сабе матэ, накрылі талеркаю кружку, пачакалі трошкі. Узялі кружку, і бачыце, што не апала заварка. І вось, вы пачынаеце прасіць лыжку, каб вылавіць гэта.. Але ж, матэ – гэта не звычайная гарбата. Нельга вось так узяць, і вылавіць некаторую яго частку… А можна проста, калі п’еш, трошкі зацягнуцца, і няхай з лісцем, але ж яно не атручанае! А калі звыкаеш, дык нават здаецца вельмі смачным…

Гэта, як каханне… Цяжка перавесці дух…

Швецкі гурток

Monday, October 30th, 2006

На днях была першая сустрэча шведскага гуртку. Канцэпцыя швецкіх гурткоў – стварэнне суполкі людзей для ажыцяўлення культурна-грамацкай адукацыі дарослага насельніцтва. Тэмы сустрэч, заняткаў могуць быць рознымі – выхаванне дзетак, рукадзелле, ці, напрыклад, узаемасувязь спорту ды духоўнага міру чалавека. Тэму нашага гуртку я пакуль што не вывучыў, але штосьці накшталт наступнага: “Беларусь ды шляхі пазітыўнага позірку на рэчаіснасць”.

(more…)

Ева

Monday, October 30th, 2006

Пазнаёміўся з дзяўчынкай з незвычайным іменем. Сямнаццаць гадоў, піша вершы на беларускай мове, і проста хворая (канешне ж, па добраму) за Беларусь. Такія прыгожыя, шчырыя вочы, і колькі ў іх горачы… Вось так і жывем. Лепшыя людзі гэтай краіны ці то ўязджаюць, ці то пакутуюць, бачучы тое, што адбываецца навокал. Паспрабаваў данесці да яе наступныя думкі.. Гэта цудоўна – быць патрыётам, добра, калі ў цябе блішчаць вочы да гарыць сэрца, зусім нячэрствае і маладое, гатовае змагацца за злыднямі. Але ж, есць яшчэ і сусвет, і твае існаванне. Дрэнна, калі твая Радзіма становіцца тваім молахам… Але ж, і сапраўдным патрыётам цяжка быць, не прымаючы ўсё гэта да сэрца, не меўшы сапраўднага стуку ў грудзях за радзіму. Увогуле, цяжка было штосьці ёй раіць, ды і не меў права… Ды і сапраўды, жыве чалавечак, перажывае, хоча быць настаўнікам, вучыць дзетак беларускай мове, але ж што навокал… Ці дадуць ёй ажыцяўляць свае мары, ці стануць друкаваць яе вершы, ці зможа яна ісці на працу з задавальненнем? І ці вытрымае гэта ўсё?

Дзень Народзін

Monday, October 30th, 2006

Мы звыклі са звычайнасцю. Звыклі сядзець ды тупіць. Звыклі небаяцца павесці сябе не так, як прынята. Проста звыклі, выдыхліся, у нашых розумах пануе кажучыся парадак ды прыстойнасць…

А дзе радасць сустрэчы? І смех, шчыры, сапраўдны? Навошта стэрыльнасць адносін, якая не прыносіць радасці?

Дык давайце ж зменьваць нешта, давайце думаць, што не так! Давайце быць творчымі, і гатавацца к сустрэчам, кожны раз здзіўляючы чымсьці, няхай і дамашняй загатоўкаю, але шчырымі! Давайце ставіць сабе такую мэту: каб час, праведзены разам, казаўся бы незамянімым! Каб быді думкі аб тым, што вось яно – жыцце, вось яны – сябры, і вось яна – радасць чалавечых зносін!

Маніфест аб дзічы

Sunday, October 29th, 2006

Дзіч…

Ці шмат Вам кажа гэтае слова? Не шмат? Крыўдна! Бо дзіч правіць гэтым светам. І нічога з гэтым не зрабіць.. Але ж пачакайце, ці пра тую дзіч вы падумалі? Уявіце сітуяцыю: “Вы набываеце яблык, хочаце яго з’есці, ды канешне ж, просіце, каб вам яго выцерлі. І заўважаеце, як прадавец-жанчына папдяваўшы на брудкія рукі, абцірая імі Ваш яблык, робіць яго чыстым, можна сказаць, дызэнфіцуе, а потым, блешчачы залатым зубам, вам яго падае”. Гэта яскравы, адметны прыклад дзічы.

(more…)

Бабуля

Sunday, October 29th, 2006

Ведаеце, цалкам згодны з Эрыкам Бёрнам, згодна са словамі якога – бабулі любяць сваіх унуках больш за ўсіх іншых людзей, і нават матуль. З маёй бабуляю па маці так і было!

Успамінаю, як яна гатавала мне смажанку летнім ранкам, як старалася не пабудзіць сованнем чугуноў, калі гатавалі ежу парсючкам, яе пяшчоту, залатыя словы. Але ж, залатыя – гэтага мала. Яны былі простымі, але такімі поўнымі сэнсу і кахання, бабулінага кахання да мяне.

Вось ужо больш чым пяць гадоў бабулі няма, але ж, у мяне часта бывае адчуванне, што яна – тут, са мной, дапамагае, вядзе па жыцці. І адчуванне гэтае – не такое, што вось, мне нехта штосьці дыктуе. Яно зусім не перашкаджае жыць, яно павольнае, цякучае, мяккае, нетурботнае, асазнанае! Калі я ўспамінаю аб бабулі, дык зусім не сумую: што вось, яе няма, якія мы гаротныя без яе. Не! Я ўсміхаюся, бо ведаю – толькі гэтую ўсмешку яна чакала, альбо няхай нават і чакае за маёю спіною!

(more…)

Гледзячы па ту старану міру

Friday, October 13th, 2006

Фота-Эксперыменты адным летнім дзяньком:)



(more…)