Archive for January, 2007

Мой астральны двайнік (прысвячаецца Саўз-Парку)

Saturday, January 27th, 2007

Добрай раніцы ўсім!

Якое надвор’е на вуліцы:) Да гэтага ячшэ ж і адкрыццё снаўбардысцкага сязону ў сілічах! З чым усіх і віншую!

Вось такі ён, мой двайнік

p.s. Усім раю звярнуць увагу на Студыю для стварэння істот з міру Саўз-Парку!

Новы Год:)

Thursday, January 18th, 2007

Прывітанне ўсім!

Вось некалькі ўжо тыдняў думаю, што б такога напісаць… :)

Канешне, вельмі проста было б проста (прабачце, але без таўталогіі ніяк) напісаць – “віншую!”, і астатняе, тое, што звычайна пішуць. Але захацелася пачакаць натхнення, якое накрыла мяне сваім крылом толькі зараз.

Шуткую! Проста лень, не нашая цётка, але раз пораз наведваецца…

Ну дык вось, цяпер, у 18-х лічбах студзеня, у чацвер, можна зрабіць усё, што захочацца:

Віншую Вас, спадарыні і спадары, і ўвогуле, як заўжды, паважанае спадарства, з прыходам Новага 2007 Году!

Дарэчы, адчуванне Новага Году яшчэ са мною, так што, гэта не апошняе віншаванне. І ўвогуле – прапанова наступная. Давайце віншаваць адзін аднаго з новым Днём, ці напрыклад, з яшчэ адным позіркам у вочы Каханага Чалавека – а лепей, канешне ж, давайце без “давайце”!

Адным словам – жывем, маладыя, шчаслівыя, і стараемся трошкі шырэй адчыняць вочы, каб убачыць усю прыгажосць жыцця!

Шчырасці, цеплыні і кахання!