Archive for March, 2007

Вочы любімай..

Saturday, March 31st, 2007
Мілая Ксю ды я на свяце абвяшчэнне БНР 25 сакавіку 2007 году

Каханне… Мае каханне… З чаго яно складаецца?

Saturday, March 24th, 2007

1 – позірк вачэй
2 – сумеснае адчуванне моманту
3 – павага
4 – надзейнасць
5 – мэтанакіраванасць адносін
6 – супадзенне душэўных станаў
7 – разуменне адзін аднаго ў розных выпадах
8 – сур’ёзныя адносіны да заняткаў адзін аднаго
9 – мэты паляпшаць сябе ў лепшы бок у дачыненні адносін
0 – адчуванне не толькі моманту, але і сумеснай казкі
11 – магчымасць прагібацца, не дазваляць эга выходзіць наружу
12 – магчымасць пакінуць адзін аднаго ў адзіноце
13 – адчуванне таго, аб чым марыць і мроіць любімы чалавек
14 – быць самім сабою ва ўсіх выпадках
15 – не радзяляць жыццё на добрае і ня вельмі, радавацца ўсім праяўленням існасці каханага чалавеку
16 – не ляніцца, не забываць – каханне лепей за ўсё выражаецца ў справах
17 – быць татальным у зносінах, лепей не ствараць неглыбокія моманты
18 – не аналізаваць некаторыя рэчы, памятаваць, што галоўнае – гэта казка, а не дробязі
19 – да дазваляць сабе бегчы ад рэяльнасці ў абдымках каханай
20 – не дазваляць непрыгожых думак, калі ж яны з’яўляюцца – аналізаваць, рабіць высновы

(more…)

Карпацкае падарожжа: кампрамісы.

Saturday, March 24th, 2007
Кампрамісы, ці спроба аналізу беларускай моладзі маючай вышэйшую адукацыю з пункту гледжання пазітыву ды кахання да радзімы на прыкладзе падарожжа ў Карпаты.

– Калі вам не падабаюцца ці вы не ведаеце словы “рэфлексія”, “сэнсы”, “пазітыў” (сьпіс пашыраемы), дык вы рызыкуеце з імі сутыкнуцца ніжэй. Будзе асцярожнымі.

Змест:

– Трошкі аб назве гэтага артыкула.

– А што за падарожжа? Мэты і чаканні арганізатара. Пошук удзельнікаў.

– Састаў кампаніі, трошкі аб дзеючых асобах.

– “Пазітывы падарожжа”.

– Кампрамісы, ці крытыка.

– Высновы, наступныя крокі ў разкрыцці гэтага пытання.

Трошкі аб назве гэтага артыкула.

Кампраміс. На адным з паседжанняў нашага швецкага гуртку кіраўнік гуртку, Вольга, прапанавала кожнаму з нас выцягнуць лісток са словамі, узятымі з аднаго з твораў Паўла Каэльё. І вось, хоць гэты аўтар і здаецца мне занадта “папсовым” (паважаныя эксперты беларускай мовы, калі ёсць нейкі аналаг гэтага слову ў нашай мове – дайце калі ласка ведаць!), але вось гэтыя словы ягоныя мне вельмі ўпадабаліся: “Кампрамісы – лепшы сродак загубіць сваю мару”. Кампрамісы на працы, з сябрамі, у жыцці, амаль кожны дзень нам прыходзіцца ісці на кампрамісы. Канешне ж, яны бываюць рознымі, але тут, у гэтым тэксту, не будзе абазначэння, не будзе аналізаў – гэта проста сымбал (дарэчы, “філязофія” неяк пакуль не паварачваецца язык казаць, але вось сымбал гучыць вельмі па-беларуску – < эксперты>). Адразу патрэбна пазначыць, што тут і далей тэг “< эксперты>” значыцца, што я буду удзячны за парады наконт ужывання мовы. Аб чым гэта мы:) Да, сымбал..

(more…)

Справаздача першага дню!

Wednesday, March 21st, 2007

Увесь дзень быў вельмі ўсхваляваны гэтым эксперыментам, думкі аб магчымых пунктах на наступны перыяд не пакідалі галавы:) З цікавага за гэты дзень – прыходзіла вельмі шмат інсайтаў (insights), якія да гэтуль (справаздача пішацца на наступны дзень) мне здаюцца проста суперовымі.
Ну, але спачатку справаздача, а потым ужо некалькі дробязяў.

1. [+,4] Патраціў зранку дому 2 хвілін на рассылку і на працы 2 хвіліны на нейкі сайт

2. [+, 46]
a. [3, 2 тыдні] Ацыфрыў 2 кампакты, якія ўзяў у цудоўнай дзяўчынкі два тыдню таму (засталося яшчэ 5)
b. [20, 2 дня] Дапамог сябру ў справах запісу на трэнінг па Java
c. [10, некалькі тыдняў] Спрабаваў набыць падцяжкі, аб якіх марыў шмат часу. Неўдала, але ж проста не знайшоў таго, што мне падабаецца
d. [3, 2-3 месяцы] Пагутарыў на працы з адным чалавекам аб добразычлівасці і нармалевых адносінах, думаў гэта зрабіць даўно, і вось зрабіў
e. [10, 4-5 дзён] Правёў даследаванні аб тым, які DVD player лепей набыць для сваіх бацькоў

3. [+, 11.00, 00.15, 07.00, 08.30] у 11 быў у ложку:) Але ж гэта была жэсць – без 20 хвілін 11 зразумеў, што у мяне ёсць 20 хвілін, і што зусім не паспяваю (мне трэба было ехаць да дзяўчынкі) – 3 хвіліны бегу, 5 хвілін таксі, 3 хвіліны бегу, раздзеўся, і ў ложак. Дзяўчынка глядзела на мяне, як на прыдурка, таксіст, якому я расказаў пра праект – таксама:) Заснуў дзесьці ў 12 15 – мабыць з нязвычкі…
Прачнуўся ў 7 30.

Зараз – некалькі думак, якія прыйшлі ў галаву за гэты дзень (і не толькі думак:))

Па першае, распачаў на працы такую ж штуку (а дакладней – дзве штукі, адна датычыцца мяне, другая – маёй каманды). Пра гэта – падрабязней потым (у іншых месцах).

Думкі:
– трэба не думаць у катэгорыях – вось праз паўгады мая зарплата будзе вышэй на 300 даляраў, і я сабе штосьці куплю, але іншымі – катэгорыямі на парадак вышэй – калі ў мяне будзе даход у 5 тысяч даляраў у месяц, ці варта дасягаць такога даходу і г.д.
– адносіны да жыцця, як да гульні – гэта проста клёва!
– значна лягчэй выконваць усё, што запланаваў, калі ёсць нейкая глабальная мэта, быццам для дасягнення якой ты ўсё гэта робіш. Чаму? Калі ёсць на мэце, напрыклад вывучэнне ангельскае мовы, і табе цяжка гэтым займацца кожны дзень – цяжка, мо першапачатковая матівацыя сходзіць, здаецца, што вельмі часта ты гэтую мову не ўжываеш, думак аб будучыні ўжо не падыходзяць – вось тут ідэя 30 дзён – як раз у пару!

Акцыя “30 дзён да поспеху”.

Monday, March 19th, 2007
Афіша праекту:)

Усё пачалося з месагі ў icq спадара конана/konan/Гракофф у сеціве/ (абавязкова трэба абмяняцца з ім банерамі).

А зараз – інфармацыя. У двух словах – вы самі сабе на 30 дзён абяцаеце, што будзеце кожны дзень рабіць штосьці (прыклад – глядзець 5 серый Сауз Парку – не падыходзіць – гэта патрэбны актыўнасці, якія насамрэч вам цяжка даюцца, ці напрыклад, вы проста неяк увесь час забываецеся аб іх:)). Таксама, каб прыняць удзел, трэба прапіярыць сайт, які праводзіць гэтую акцыю (думаю, хлапцам ёсць што дапрацаваць, але ж – спасылка на рэгістрацыю – http://forum.lifestyle.by/topic295.html – калі ласка заходзьце ды таксама прымайце ўдзел)!

Таксама вартым будзе пакінуць спасылку на сайт Стыва Паўліны – мега перца і проста вялікага “гуманіста-просветітеля” (капірайты належаць “падонкам” Епаму)

А зараз – што я буду выконваць у гэты час (праект стартуе 23 сакавіка, але я стартую з заўтрашняга дню), такім чынам я прымаю ўдзел у гэтым, пачынаючы з 19 сакавіку па 24 красавіку.

Абавязкі па падтрымцы праекту:
– раз у два дні – справаздача на форуме арганізатараў
– шчыра разказваю пра неўдаласці падчас праекту
– піару праект ды сайт арганізатараў

Ну.. А зараз..

Мая аватара, каб было лягчэй дапісаць некалькі словаў ды засабмітаць гэтую хрэнь

1. Класціся спаць не пазней 11 вечара
2. Кожны дзень 30 хвілін удзяляць на актыўнасці, якія павінны былі быць зроблены даўно, але па гэты момент у маім “пуле”. У справаздачах – больш падрабазная інфа па ім, зараз на прымеце – справаздача з летняга і карпацкага падарожжаў.
3. Удзяляць не болей 5 хвілін у дзень на форумы, LJ, навіны, etc. усе разам ўзятыя.

Ну вось.. Чакаем заўтра%)

Дзіч-будыст!

Sunday, March 18th, 2007

Ведаеце, на днях удалося злавіць на фотаздымач аднаго дзіч-будыста, які займаўся дзіч-будызмам! Чаму я паставіў клічнік – дык гэта ж першае яго з’яўленне за ўвесь час чалавечага існавання, таму самі ведаеце, як гэта важка!

Рытуял па Дзіч-Будызму: пачатак рытуялу

На гэтым здымку з’явіце ўвагу на штучку, якая з’явілася ў руцэ гэтага дзіч-будысту

Рытуял па Дзіч-Будызму: разварот

Рытуял па Дзіч-Будызму: хто тут?

Два чалавекі перапляліся…

Sunday, March 11th, 2007

Два чалавекі перапляліся,
ды ляжалі побач моўчкі..
І цёпла, і ўтульна ім было –
але ж, гэта не дзіва.
Без думак, без надзеяў,
пустыя ды шчаслівыя,
Казаў ён – мілая,
яна казала – мілы.

А потым, ноччу,
калі падаў снег бліскучы,
Бавілі час яны дзіцячымі
гулямі дзяўнымі –
Ляталі разам
ды рассыпалі долаў цуды!
А за імі ўслед мелодыя,
якую ён граў на дудах.

І зранку яна будзіла яго
добрымі, добрымі словамі..
У незразумелы сум ягоны
без страху спрабавала прабіцца..
І потым.. Доўга, доўга..
Пабоч, моўчкі –
Яны кахалі адзін аднаго,
не маючы моцы напіцца..

пачатак Сакавіку 2007 года.