Archive for October, 2007

Дзе шукаць сэнс жыцця?

Wednesday, October 17th, 2007

Такое пытанне задалі арганізатары клубу дыскусіі што ладкуецца на open.by. Фармат дыскусій вельмі проста. Вядучы аб’яўляе тэму, і потым кожны жадаючы можна па ёй высказацца, ці зрабіць каментарый на словы іншага чалавеку.

Дарэчы, аўдыёкаст гэтага артыкулу - песенка “Запаліла Ночка” на словы Новіка Пяюна, якую на альмому-трыб’юту ў гонар гэтага вядомага беларуса выканала Таццяна Беланогая.

Вядучы можна таксама пабіць свае каментарыі. Спасылка на старонку з вынікамі абмеркавання тэмы наступная. Асаблівасцю з’яўляецца тое, што вядзе дыскусіі Аляксандр Грыцанаў - вядомы беларускі філосаф. Мае знаемства з ім адбылося падчас прагляду рубрыку гэтага ж парталу “Званы Госць” - пачытайце, раю ўсім, хто цікавіцца самаўдасканаленнем. Аляксандр - нягледзечы на тое, што ў гадах - вельмі малады чалавек. Без шаблонны. Прамы. Сучасны. Там ёсць ягоныя фотаздымкі - паглядзіце на вочы гэтага чалавека!

Некалькі цёплых словаў хочацца сказаць у гонар парталу open.by. Тут адчуваецца душа людзей, робячых рэсурс. І ў навінах, і вось у такіх рубрыках. Дзякуй вялікі за цікавыя задумкі!

Кубачак гарачай вады

(справаздача з Курсаў Нарбекава ўжо гатуецца)

А ніжэй - мой пост аб сэнсу жыцця і адказ Аляксандра Грыцанава:

Зміцер:

Паспрабую адказаць на вашае пытанне. Цалкам згодны з вашымі словамі пра тое, што на працяг жыцця сэнс мяняецца. Таму думаю, трэба быць упэўненым у тым, што ты робіш зараз, але не ў сэнсе. Іншымі словамі, справа, занятак, само жыццё павінна прыносіць чалавеку задавальненне зараз. Пры гэтым не трэба вяртацца да прошлых памылак, бо рабіліся яны з адчуваннем іншага сэнсу, але старацца жыць сабой, і таксама зараз. Успамінаецца Форэст Гамп, Гандзі.

Думаецца, самым важным у пошуках сэнсу жыцця для чалавека з’яўляецца яго магчымасці ў асэнсаванні свайго асазнання. Калі чалавек асазнаны, дык тады ягоныя заняткі на дакладны перыяд будуць прыносціць яму ці вялікае задавальненне, ці вялікую болю (у выпадку, калі ён дзейнічае супраць свайго асэнсавання). Калі гэта будзе шчасце, радасць - тады добра, гэта награда за труд быцця асазнаным. Інакш - расплата за слабасць.

Дапускаю, што, напрыклад, гопнік, можа мець свае шчасце і свой сэнс жыцця. І ён будзе ў гэтым фатальным, поўным.

Мне зараз вельмі пасуе ідэя аб сцвяржэнні смыслу свайго жыцця самім чалавекам. Сваёй мэты. Для сябе. Прыватнай. Але абавязкова вельмі складанай, мэты - вызава. Перш найперш, самому сабе. Веру, што падчас дасягнення такіх мэтаў, чалавек вельмі зменьваецца, і вынаходзіць свой сусвет, свае мэты, свае правілы гульні. З гэтага пункту гледжання сэнс жыцця - для шырокіх самаў можна абагульніць, для асобы з вялікай літары - складана.

Самыя шчаслівыя моманты цяперашняга майго жыцця - хвіліны татальнага пагружэння ў свае мэты, калі упэўненасць у тым, што я раблю, неверагодная. Калі я ўвесь у гэтым. Але адчуваецца, што тут трэба мець волю, каб гэтая упэўненасць, і мэты, не зменьваліся. У самым звычайным занятку можна знайсці штосьці неверагоднае (успамінаецца ваш прыклад аб чалавеку, які займаўся тайскім боксам, і ягоныя словы пра выхад з рэяльнасці - не памятаю дакладна, але сэнс такі). Але галоўнае - паверыць у свой шлях, і жыць ім, а не рабіць яго. Думаю, калі сабраць разам вельмі таленавітых спартсмэна, пявачку, палітыка, бізнесмэна - у іх сэнсы будуць рознымі, але іх якасць - агульная.

Калі зрабіць вынікі, дык зараз для мяне сэнс жыцця, гэта:
- асазнанасць
- занятак любімай справай. Шчырае атрымоўванне задавальнення ад заняткаў
- унутраная свабода. Мне падабаецца мець галаву чыстай, і мець магчымаць жыць свабоднымі, нестандартнымі ўчынкамі. У гэтым напрамку вучыцца і вучыцца.

Аляксандр Грыцанаў:

Спасибо. Сам бы подписался под весьма многим из Вашего спича.
Добавлю лишь: такое осмысление ОЧЕНЬ дорого дается. И – что самое печальное – требует платы постоянно, на протяжении всей жизни. Подобного масштаба переходы личности от одного состояния к другому, наверное, и можно называть «инкарнациями». Возможно, восточные ребята (индуисты, буддисты – хотя их версии учения о реинкарнации кардинально расходятся) эти метаморфозы и имели в виду.
Тот парень – чемпион по тайскому боксу, дотошно разбирающийся в мантрах и старообрядческих молитвах – некогда получил приличный срок заключения. Хотя в условиях современного социума очень часто перед человеком нет выбора (подчиниться обстоятельствам или нет), ибо признание превосходства внешней силы над тобой означает поражение Твоего смысла жизни. И тогда – безоговорочно – уж лучше срок…
Знаю, о чем говорю.

Навіна

На днях я паставіў плагін да двіжку сайта, які дазваляе даведвацца, колькі чалавек чытае тую ці іншую старонку. Калі гэтая Вас зацікавіць - перыядычна буду выкладваць вынікі гутарак з вядомымі людзьмі (у маім архіве ляжыць некалькі вельмі цікавых і каштоўных для мяне).

Ці спадабаўся Вам гэты артыкул?

View Results

Loading ... Loading …

Новая тэма клубу - “ці становіцца чалавечы мір дабрэй?” Вы маеце магчымасць прыняць удзел у абмеркаваннях, і выслухаць думку вельмі неардынарнага чалавеку!

Дзякуй за ўвагу. Беражыце сябе!

 
icon for podpress  Запаліла ночка [2:54m]: Play Now | Play in Popup | Download

Шчаслівы дзень, альбо падзяка Матулі, надвор’ю ды арганізатарам альтэрнатыўнага Еўрапейскага Маршу!

Monday, October 15th, 2007

Прывітанне, сябры!

Грае “Радыё свабода”, у галаве – прыемнае асазнанне, што ўсе наперадзе. Беларусь будзе свабоднай! Галоўнае, што зрабілі ўчора ўдзельнікі альтэрнатыўнага Езрапейскага Маршу – яны паверылі, што яны ўжо свабодная – вельмі важны крок да зменаў.

Гэта быў святочны дзень. Па першае, свята Матулі. Па другое – пяшчотнае надвор’е, ну і канешне ж, вялікі дзякуй тым, хто не пабаяўся зрабіць альтэрнатывы афіцыйнаму (у сэнсе традыцыйнай апазіцыі) Еўрапейскаму Маршу – на мой погляд, пастаўленыя задачы былі выканатыя. Не буду пісаць шмат словаў – ніжэй фотаздымкі з месца падзеяў!

Красата, як вы лічыце?

Пад сцягам! Так, тым самым!

Выглядаю ў акенца – бачу дзіва, вось дык перцы!

І мацюгальнік тут як тут

У маім лісты грае Каця Камоцкая “Мая краіна”. “Я люблю, калі свеціць сонца”. А на дарозе – людзі!

Далей, штурмам узяць бібліятэку, прагатавацца да запуску ў космас, так?

Ну вось. Хтосьці спазніўся на свіданку, але ж, дзеля благой справы!

З’явіліся каробачкі. Рэфлексіўна ўспамінаецца разгон намётавага гарадку

Дарэчы, у той час нашыя сябры ў бусіках ужо надзелі маскі. Думаецца, пабаяліся журналістаў, ды і центр жа гораду – Еўрапейскай сталіцы – Менску!

Коробочка:)

І тут у мяне з’явілася геніяльная думка. Каму цікава якая – напішыце мне сюды Zmicer.Harachka@gmail.com

(more…)

 
icon for podpress  Радыё свабода!: Play Now | Play in Popup | Download

Мама мая. Яна якая?

Monday, October 15th, 2007

Мама мая. Яна якая?
Не, не таму, што свята, яго задаю.
Проста хочацца ведаць дакладна, дакладна,
Што я разумею яе і люблю.

Так, лёгка lubic сваю Маму задарам
Яна нарадзіла, расціла. Жылі..
Цяпер ты вялікі. Маці - яшчэ не старая,
А любіш яе ты? Давай, паглядзі.

Мама мая. Даруй мне мілая!
Не буду пералічаць. Столькі гадзін займе..
Ты сама ўсе ведаеш, родная, любая,
Я веру, я мару аб нашай вясне!

Мая Мама. Яна якая?
Не, не таму, што свята, яго задаю.
Я ведаю: моцная, прыгожая,
страдае,
але не здаецца
Мама мая! Мама. Мама. Мама… Люблю.

Дзень Мамы. 14.10.2007

 
icon for podpress  Мама мая. Яна якая? [1:33m]: Play Now | Play in Popup | Download

Новая версія двіжку сайта - новыя магчымасці!

Saturday, October 13th, 2007
Ура!

Я зрабіў апгрейд Вордпресу (двіжку, на якім круціцца Зміцярком) да версіі 2.3. Раней выкарыстоўвалася версія 2.0.3, аля апасля таго, як я паглядзей на магчымасці 2.3 - не было куды дзявацца. Ужо зараз вы можаце ўбачыць змены: гэта дабаўленыя любімыя выняткі, закладка з сацыяльнымі сеткамі, доўгачаканыя цэтлікі, каляндар, магчымасць прагледжваць нядаўнія артыкулы і допісы, кнопка пошуку - паказваецца аднолькава ў розных браўзерах, катэгорыя “ліст пажаданняў” дзе я пералічыў тое, што я быў бы рады атрымаць у падарунук:). Наперадзе - цэлы шэраг цікавасцяў! З таго, што бачыцца вартым зрабіць у скорым часе - гэта ўвесці дадатковую калонку.

Працэс падалення старога блогу. Fingers crossing!

Добрая навіна

сёння нарадзіўся іншы блог “Zmicer on WordPress” дзе я буду дзяліцца цікавымі ды карыснымі фішкамі гэтай паблішынг сістэма. Зрабіў я гэта, таму што вырашыў не посціць на zmicer.com тэхнічных постаў. Таму калі Вам цікава кавырацца ў ВордПресе - калі ласка - запрашаю сюды http://zmicer.wordpress.com/. Першы пост, які я напісаў на новым блозе, як раз такі детальна разказвае, як зрабіць міграцыю з версіі 2.0.3 да 2.3.

Да, забыўся дадаць - ён ангельскамоўны:)

Падчас працы над першым пастом новага блогу натыкнуўся на такую штуку:
Сюрпрыз! Беларуйская лакалізацыя phpMyAdmin (дзякуй ExtMedia.com)

Ура!

Стэнсіламанія forever!

Saturday, October 13th, 2007

Мне заўсёды спадабаліся стэнсілы. Ну няма проста словаў. І нават накапілася некалькі фотаздымкаў гэтых самых трафарэтных малюнкаў. І мне даўно хацелася паказаць іх Вам. Але толькі вось зараз жаданне перайшло ў дзеянне. Такім чынам - новая катэгорыя на зміцяркоме - стэнсіламанія. Назва нейкая трошкі дурацкая, але што рабіць.

Пра кожны стэнсіл, які я буду тут посціць, будзе некалькі словаў - штосьці прыкметнае. Каб Вы мелі магчымасць уявіць сабе атмасферу месца, дзе фотаздымак быў зроблены.

Кіеўскі самурай ад Ліды

Каб шмат не казаць - першы стэнсіл - Кіеўскі самурай. Зняты цуднай дзяўчынаю Лідай з Кіеву. А знаёмства з ёю было якое. Уявіце. Сяджу ў Кафе Тайм, трошкі сумую па майму дружку Яначцы. Нешта запісваю ў штодзённік. Настрой насамрэч добры, нягледзечы на тое, што сумую, вельмі вольны, і ў паветры смак матэ, які я з салаодаю пью, з бамбілаю ды калібасам (хто не ведае - металічная трубачка, праз якую традычыйна пьюць матэ, ды тыквачка, дзе матэ настойваецца). Уваходзяць дзве сяброўкі, Света ды Ліда. Садзяцца побач, атрымоўваецца мне па левую руку. І неяк утульна ад іх павеяла. І так прыгожа - пішаш нешта у штодзённік, думаеш аб любай дзяўчынке, якая так любіць сядзець на месцы, на якім сядзеў у той час я, і адчуваеш прыемнае унутранае цяпло ад блізасці людзей, якія табе спадабаюцца. Знешне, разгаворам. Пазнаёміліся. Я разліў матэ. Яны - капуэрысткі. Шмат гутарылі. Шмат смяяліся. Аб смерці не казалі (капірайты на мой вершык “Сёння мы шмат гутарылі аб смерці”). Гулялі разам па сонечнаму Кіеву. І тут Ліда сфоткала на мабільны тэлефон гэты самы стэнсіл, а апасля нават прыслала мне. Дарэчы, Ліда, прывітанне! :)

Вось такая гісторыя ў першага стэнсілу. Дарэчы, калі ў Вас ёсць стэнсілы - буду вельмі рады такому падарунку!

Працяг абавязкова будзе. Я не маю на ўвазе Ліды, але новы стэнсіл, і новую гісторыю!

Адклаў на потым? Гэта можа быць пазітывам!

Saturday, October 13th, 2007
Пазітыў першы

Сёння прагледжаваў архіў сваёй электроннай карэспандэнцыі за апошнія тры гады. Падаляў спам, рабіў сартыроўку па знаёмых і сябрах, перачытваў у выпадковым парадку лісты. Вынікі такія: напісаў не аднаму дзесятку добрых людзей добрыя словы. Перанесся за некалькі гадзін у не адзін дзесятак месцаў. Пагутарыў з людзьмі, аб якіх нават перастаў думаць. Настрой, адчуванні жыцця, эманацыйны стан зменьваліся таксама ж, не раз. І гэта такі кайф - чытаць лісты, якія табе пісалі блізкія, ці добра знаёмыя, ці нават незнаёмыя зусім людзі некалькі гадоў таму. А зараз жа я іх ведаю. Але магу вяртацца да іх словаў, якія былі напісаныя тады, калі я іх не ведаў. Так цікава ўсё гэта. У сэнсе - ЖЫЦЦЁ!

Сёння субота. Выходны.

Пазітыў другі

Яшчэ адзін прыклад незробленага своечасова, але таго, што прынесла шмат дзіцячай радасці. Тыдзень таму вырайшыў прайсціся па каментарыях чытачоў зміцяркому ды падаліць спам. Ну і гляжу - усіх каментарыяў - за некалькі тысяч, амаль усё - гэты самы спам, але! Каментарыі ад людзей на маі пасты паловугадавой даўніны мяне проста зачаравалі… Усе яны былі вельмі пазітыўныя, і гэта было свята працягам з гадзіну - выдаляць спам, да апруваць каментарыі Вас, паважаныя! Дарэчы, думаю паставіць на зміцярком плагін, які аўтаматычна выдаляе спам, такім чынам, хутка каменты будуць з’яўляцца адразу апасля дабаўлення, без майго прагляду!

Зрабіць

Прыдумаў такую фішку. Зрабіць калаж і падарыць сябру. З урыўкаў ягоных словаў. Ці з ягоных фотаздымкаў. А яшчэ лепей - ролік, дзе ўсё гэта будзе перамешана, і абавязкова, вельмі пазітыўна. Так, каб развеяць нават самыя хмурыя хмары!

Ніжэй - што можна рабіць з дзяўчынай віртуяльна:

- Можна расказваць адзин аднаму пра уражанни ад практыкаванняу
Нарбекава. Ну проста дзялицца попытам.
- Можна дамовицца кожны дзень пытацца у чалавека, якого ты не ведаеш,
якое небудзь пытанне. Мы увечары будзем вырашаць пытанне, назаутра
выконваць заданне, а потым дасылаць адзин аднаму выники.
- Можно паспрабаваць скласци разам якую небудзь забауную гисторыю, ци
казку.
- Можна разам зрабиць прабежку.
- Паспрабаваць думаць аб адным и тым жа у аднолькавы час - здаецца, гэта
цикава.
- Дасылаць кожны дзень па слову - якое, як табе здаецца, выражае минулы
дзень - и не паутарацца

Усім добрых выходных. Ваш Зм.

Прыгаем!

Tuesday, October 2nd, 2007
Першы

Другі

Трэці

Далей ведаеце!