Archive for January, 2008

Манекены – падарунак аматарам дзіч-будызму

Saturday, January 12th, 2008
Манекен “Братуха”

Манекен “Накрыла воблаком пафасу”

Улыбнула студзеньскім вечарам :)

Saturday, January 12th, 2008
Газіроўка!

Кіна-афіша

Апавяданне “Кролік-забойца”

Saturday, January 12th, 2008
Так, ён самы – Кролік-Забойца!


Уявіце сабе наступны малюнак. Прыбярэжны бар, позні вечар, грае лянівы такі джаз, кліентаў зусім не шмат, за стойкаю – барадатая такая асоба. Акрамя вельмі якаснага спіртнога, тут нічога і няма. Думаецца, пануючы колер тут – цёмна бардовы. Завядзенне гэтае адразу не знойдеш – маленькі ўваход, зусім няма рэкламы. Такое адчуванне, што яно створана толькі для тых, хто насамрэч ведае, што вось так, сення трэба пайсці ў месца, дзе грае джаз, і за стойкаю барадач, і яшчэ там ёсць ром, каньяк, віскі, ды водка, але толькі яны. Месца адпачынку ды збору касцей для творчых людзей з “аганьком”. Дарэчы, барадача завуць Жорай.
А далей – болей. Амаль кожны чацвер дзверы барчыка адчыняюцца, і туды ўваходзіць нешта незвычайнае. Істота са станам чалавека, але з чалавечых прыкмет – бачная толькі галава, усе астатняе месца займае кролічы касцюм. Вельмі трапна зроблены, і вельмі прыгожы. Усе пастаяльцы нашага завядзення ківаюць гэтай істоце, нібыта ўсе яны ведаюць яе, і нават разумеюць, чаму вось зараз яна прыйшла менавіта сюды. Чалавек – Кролік трымае ў руцэ астатняюю частку кролічага адзення – галаву кроліка. Адразу кідаецца ў вочы вельмі прыгожы кролічы пух на грудзях, сапраўдная капна, пушыстая, нават святочная, з начосам. Але, штосьці ў ёй не так – яна чырвоная, і з яе сьцякае нейкая вадкасць, кропелькамі, па маленькаму. Чалавечыя вусны істоты таксама чырвоныя. І тое, што яна трымае ў руцэ, таксама. У другой руцэ – пральны парашок, прытым добры пральны парашок, здаецца, адбельваючы, адзін з тых, якія паказваюць па тэлебачанню, і якія ўсё адсцірваюць. І тут кідаецца ў вочы сумны настрой істоты. Яна вельмі вельмі павольна падыходзіць да барнае стойкі, невясела ўсміхаецца барадачу, ставіць побач з сабою парашок, уседжваецца, прытым гэта займае некалькі хвілін, робіць заказ, канешне ж, спіртнога, і пачынае скардзіцца, пабуркваючы, што вось, зноў усю ноч трэба адмываць кролічы касцюм. Барадач Жора ўвогуле разумее ўсё на свеце, таму ён не здзіўлены яніяк, і хрыпастым, басовым, але бархатным голасам пачынае супакойваць Кроліка – Забойцу. Усе, хто сядзіць у бары, таксама далучаюцца да барадача, і так павольна, ляніва кажуць словы спачування. І над усім гэтым грае джаз, лянівы джаз. Самае цікавае, што ніхто не ведае, дзе на гэты раз адбылося забойства, і каго забіў Кролік-Забойца. У чым яны ўсе ўпэйнены, дык гэта ў стылі ды майстэрстве Кроліка. Так, гэта Майстра, і ён ведае, што ён робіць, і ведае, каго забіваць. І яму няма роўных. І сёння, на гарадскім спаборніцтве кролікаў-забойцах, ён у які раз усім гэта даказаў. Кролік-забойца па дзіцячы закатвае вочкі, шчурыцца, нібыта ўспамінае падзеі мінулага дню.
(more…)

Touching Future -> Новая катэгорыя запісаў!

Thursday, January 10th, 2008

Прывітанне, сябры!

Я распачынаю новую катэгорыю запісаў, якія будуць прысвечаны незвычайным адкрыццям, тэхналёгіям і тэёрыям. Пад катэгорыю “незвычайны” падпадаюць вынаходніцтвы, якія самі па сабе – будучае. Яны могуць быць у прамысловай вытворчасці, але нясуць нешта зусім новае. Галіны гэтых ведаў разнастайныя – матэматыка, мір інфармацыйных тэхналогій, фізіка ды тэхніка. Сюды ж хочацца аднесці факты падцвержання таго, што мы не адныя на гэтай планеце – іншыя сусветы, іншапланетныя госці, і проста тэёрыі накшталт – а што, калі так ці так. Па фармаце гэта будуць хутчэй за ўсё спасылкі на цікавыя паведамленні ў інтэрнеце. Але пачынаю я гэтую серыю з аўтарскай тэёрыі, якую я ды мой добры знаёмы Валера распрацавалі ўдваіх метадам мазгавога штурму.

Вы ўсе ведаеце, што ў чалавечым целе ёсць штуковіны, якія называюцца ДНК. Яны знаходзяцца ў ядры кожнай чалавечай клеткі, ды нясуць інфармацыю аб усім чалавечым целе, уключаючы таксама тое, што неабходна дадзенай клетцы для развіцця ды роста. З самага нараджэння ў нас ужо ёсць інфармацыя аб тым, якімі мы будзем, калі вырасцем. Тут жа могуць знаходзіцца мутацыі, якія адказныя за хваробы, якімі мы будзем хварэць. Сам працэсс кіравання развіццём чалавека з дапамогай гэтых ДНК – нешта неверагоднае. Уявіце, якімсьці чынам гэтая ДНК кіруе ўсімі працэсамі чалавека. Як вядома зараз, гэта хімічныя працэсы ды рэякцыі. Напрыклад, чалавек нярвуе. Тады ягоныя клеткі, адказныя за ўзбуджанасць, выкідваюць у кроў пэўныя рэчывы, якія потым уздейнічаюць на іншыя клеткі. Такім чынам, усе чалавечае цела пачынае зменьваць паводзіны – подых, узнікненне эмоцый і г.д. Але вось клеткі, якія выкідваюць гэтыя рэчывы ў кроў карыстаюцца сваімі ДНК – і яны ведаюць, колькі трэба вырабатаць гэтага рэчыва ў пэўнай сітуяцыі.

Уявіце зараз чалавечую душу. Што гэта? Калі не ўдавацца ў фізіку, дык душа – гэта нейкае ўтварэнне, якое вельмі ўплывае на чалавечае жыццё. Як кажуць усе рэлігіі і ізатэрычныя плыні, душа не звязана з целам і знаходзіцца дзесьці ў іншым міры, ці як кажуць, плане. Яна нясе інфармацыю аб тым, што ўяўляе сабою пэўны чалавек. Тут з’яўляюцца пытанні асазнанасці і сна наяву. Калі чалавек асазнаны, то ён сябруе са сваёю душою, і паводзіць сябе пэўным чынам. Калі не – то іншым. Але любыя дзеянні чалавечага целу пачынаюцца ў галаве, праз электрычныя імпульсы, якія ствараюцца адным з нашых галоўнейшых органаў – мозгам. Атрымоўваецца, што душа звязана з чалавечым мозгам. Але якім чынам яна ўплывае на нас і на нашыя паводзіны?

Апасля працяглых абмеркаванняў нарадзілася гіпотэза, што душа – гэта нешта накшталт энергетычнае ДНК. Яна даецца нам пры нараджэнні, і потым пакідае нас пры смерці. Яна складаецца з часцічак, якія з’ўляюцца ўстойлівымі ўтварэннямі ў іншым пляне (ці проста невядомым полі нашага вымярэння). Дык вось – нейкім чынам яна ўваходзіць у кантакт з нашым мозгам. У ім ёсць такое паняцце, як каналы нейронаў – аб’яднанне нейронаў, праз якія праходзяць электрычныя імпульсы нашага мозгу. Гэтых каналаў – шмат, і ў залежнасці ад нашага стану ці настрою, задзеяны той ці іншы. Менавіта таму ў адным стане мы паводзім сябе так, а ў іншым – па іншаму. Нашая душа, ці энергетычная ДНК, уступае ў узамадзеянне з гэтымі каналамі, застаўляючы нас паводзіць сябе па іншаму ў асазнаным і спячым стане.

Напрыканцы гэтага запісу задам некалькі пытанняў, прысвечаных гэтай тэматыцы:
1. Адкуль з’явілася першая ДНК? І якім чынам узнікла гэтая сістэма, так захоўваючая інфармацыю? Буду ўдзячны за простае тлумачэнне як гэта адбылося.
2. Калі б людзі імітавалі сусвет і стварылі кампутарную гульню, дзе жылі б таксама людзі. Як бы людзі, жывучыя там, змаглі зразумець, што яны – часткі кампутарнай сістэмы? Уявіце, што яны маюць магчымасць думаць. Але на фізічным узроўні – гэта ж таксама нейкія алгарытмы, якія праганяюцца праз двіжок, які круціць гульню. Гэты двіжок можа пасылаць думкі гэтым людзям, і ў іх таксама будзе адчуванне, што яны людзі, і яны адчуваюць сваю інтуіцыю.

Дзякуй за ўвагу. Працяг будзе!

Стэнсіл – віншаванне майго сябра Радыёна

Friday, January 4th, 2008

Яшчэ ўлетку, у Крыму (Сімяіз) на вочы трапіўся гэты стэнсіл. А прыкол у тым, што дзядзька на ім – мой выліты сябра Радыён, ад якога я сёння атрымаў вось такое віншаванне з Новым Годам

“…Жадаю табе кахання, здароў’я ды яхту…”

Радыён

Стэнсіл

Родзя, з Новым Годам!

Зміцярком віншаванне З Новым Годам!

Thursday, January 3rd, 2008
Прывітанне, мае сябры – чытачы зміцяркому! Віншую Вас з Новым Годам!

Жадаю кожнаму з Вас пражыць яго асазнана, добраякасна, у міру са сваім зямным вызначэннем і душою!

Мінулы год выдаўся насычаным падзеямі, сустрэчамі , азарэннямі, памылкамі, эмоцыямі, рашэннямі, пачынаннямі, як удалымі так і не ўдалымі. У гэтым запісу я раскажу пра свой мінулы год. Для мяне гэта магчымасць падвесці вынікі, каб потым паставіць мэты на наступны, зрабіць аналіз і зразумець “тренды” свайго жыцця, ягонага развіцця, уключаючы заканамарнасці. З Вамі я дзялюся гэтым з нагоды прызначэння зміцяркому. У гэтым годзе я нарэшце зразумеў, навошта ён :)

Але ж, які НОВЫ ГОД без падарункаў. З майго баку падарунак будзе наступны.

Пяць высноў, якія я здолеў падцвердзіць за гэты год. Яны працуюць, імі проста карыстацца, яны даступныя кожнаму.

1. Думка – сапраўды матэрыяльная. Трансерфінг рэяльнасці і іншыя тэорыі ўздзеяння на рэяльнасць шляхам фармавання правільных мар, намеру і мэты – працуюць.
2. Заўсёды трэба памятаць аб сваім я праз некалькі гадоў. Гэты Ты нават праз некалькі месяцаў – зусім іншая істота, яе трэба паважаць. Карысна ствараць мадэль сустрэчы Цябе зараз з Табою апасля для адказу на пытанне – як паступіць у пэўнай сітуяцыі.
3. Раман з Сабою працягваецца ўсю жыццё. Не памятаю чый выраз, але гэта – самыя карысныя словы ў жыцці, якія я адчуў і прыняў. Сэнс існавання павінны быць прыдуманы самім чалавекам, і ўзведзены ў стан абсалюту – не існуе ўніверсаліяў для моцных і развітых шукачоў сэнсу
4. Каханне – гэта не тое, хто твой каханы чалавек, але тое, хто ты побач х каханым чалавекам. Сказаў здаецца Каэльё, і для мяне – гэта так.
5. Чалавек можа рэялізаваць усё тое, што ён выдумаў. Уолт Дысней.

Зміцер-Вынікі мінулага году:

– упершыню за шмат гадоў гуляў з матуляю, трымаючыся за руку. Упершыню за некалькі гадоў вельмі асазнана і шчыра сказаў матулі люблю
– з’ездзіў з сястрычкаю ўдваіх на мора. Упершыню былі разам досуць вялікі тэрмін
– пабіў свой рэкорд вышыні прыжкоў у ваду са скал (Сімеіз)
– вельмі задаволены некалькі вершамі і песнямі, напісанымі ў гэтым годзе
– упершыню ў жыцці быў вельмі блізкі да кубікаў прэсу
– адчыніў такі фан, які 30 дзён да поспеху. шчыры дзякуй за гэта Стыву Паўліне (www.stevepavlina.com) ды Сярожы (www.lifestyle.by), і таксама падзякі Юрыю Марозу, Уладзіміру Любараву, Эрыку Бёрну, Эрыху Фрому, Напалеёну Хілу, Уладзіміру Доўганю, ОШО, Мірзакарыму Нарбекаву, маёй настаўніцы Але з Масквы, класным кіраўнікам Ніне Трафімаўне Дюранавай ды Марыі Сцяпанаўне Мацюкевіч з Салігорску, маёй каханай Ксюшы з Менску – усім гэтым асазнаным, моцным, прыгожым людзям
– завяршыў мінулу год разам, побач з каханым чалавекам. Упершыню ў жыцці сказаў кахаю
– прайшоў першую ступень курсаў Нарбекава
– апасля 3.5 гадоў працы на Epam Systems змяніў яе на іншую
– пераехаў жыць і працаваць у Кіеў
– распачаў Open Source праект
– у мінулым годзе распрацаваў стратэгію развіцця свайго бізнесу на 3 гады, упершыні ў жыцці
– пачаў прымяняць праграму qnote, time management forever
– стварыў JazzTeam
– распачаў тренінгі па Java, а таксама Life Coaching тренінгі (пакуль што не на камерцыйнай аснове)
– нарэшце паверыў, што я сябе магу зменьваць (у тым ліку і характар) і знайшоў якасныя падыходы да самазмянення
– 5 пунктаў-падарункаў
– знакавыя знаёмствы, і проста, добрыя адносіны з цудоўнымі, прыгожымі і моцнымі людзьмі – прывітанні Алёне, Сярожы Ф., Яраславу лы Наталлі, Дзянісу, Стасу з Кіеву, Аліне са Смаленску, Таццяне, Тодару ды Вітаўту С. з Менску, Волечцы Т. з Салігорску
– зразумеў, што трэба вычуцца любіць людзей. Зразумеў, што гэта – добра, калі людзі кажуць пра мае недахопы. Трэба быць удзячным, але не спяшацца змяняцца. Карыстайся сваімі моцнымі старанамі, ведаючы пра слабыя
– навучыўся вязаць і зрабіў каханай шалік
– упершыню ў жыцці граў на кантрабасе
– перайшоў на наўтбук, на якім зараз і пішу
– на 80 адсобкаў асвоіў сляпую пячаць на расейскай ды беларускай раскладках
– не баюся вось зараз пісаць усё гэта. Стаў адчыненым, паверыў у сваю зорку і сэнс існавання
– пытаўся (нажаль, пакуль што толькі пытаўся), не вучыць людзей
– таксама, нажаль, прынёс шмат нядобрага часін любімаму чалавечку. Здаецца, лёс да мяне ставіцца, як да свайго чалавека, таму мы – разам
– беларуская мова – назаўсёды
– атрымаў 2 сэртыфікаты па Java, пачаў працаваць з SOA, JBI, OSGI
– знакавае карпацкае падарожжа ўлетку – Гаверла, знаёмства з ваблокамі і ранішнімі конямі

Зміцярком-Мінімумы на наступны год (спрабую ўпершыню, таму вось і мінімумы)

– праз палову года – жыць тыдзень на Ўкраіне і тыдзень – на Беларусі
– свая кампанія, пераўтварэнне ў бізнесмэна
– развіццё www.zmicer.com – 300 унікальных чытачоў за дзень, redesign
– з’ездзіць на мора, у Гародню разам з Ксюшай (а калі яшчэ і ў Токіё – дык увогуле будзе супер)
– запіс паўнавартага, поўнафарматнага альбому, стварэнне гурту
– завяршэнне авалоданнем сляпой пячаццю
– кубікі прэсу – кроў з носу, але павінны быць
– другая ступень курсаў Нарбекаву
– папасці на трэнінгі Юрыя Мароза, устанавіць зносіны Майстар – Вучань з Уладзімірам Любаравым
– павялічыць даход ў 5 разоў
– атрымоўванне сэртыфікатаў SCEA, Scrum Master, Spring Master
– расшырэнне JazzTeam каманды да 5 чалавек
– стварэнне кнігі – “Пошукі сэнсу. Дапаможнік для маленькіх.”
– набыццё машыны
– набыццё дамоў ў Беларусі, дзесьці ў 30 км ад Менску і на Ўкраіне (на Ўкраіне пакуль што – дзе заўгодна, напрыклад пад Чарнігавым, ці дзесьці на Моры :) )
– Life Sprints, Time & Money Management applied :)
– асазнаныя снавіды – навучыцца
– навучыцца маляваць чалавечкаў
– навучыцца імправізаваць на гітары
– набыць саксафон. Пачатак Зміцера-саксафаніста
– пачаць сур’ёзна займацца сальта, прыжкамі і г.д. – магчыма, капуэра, ці гімнастыка
– пачаць сур’ёзна займацца танцамі
– пападарожнічаць па Еўропе

Шчыра віншую З Новым Годам, вельмі люблю гэтае свята!

Любімыя людзі ў шапцы

Thursday, January 3rd, 2008
Кахаю цябе

і хочу мець дзетак

Мой прыгожы Тата