Archive for March, 2008

Мае каханне (так, вясна!)

Tuesday, March 4th, 2008

Кожны раз, калі сур’ёзна задумваюся пра каханне, разумею яго па-рознаму. Калі пачынаю кахаць – адчуваю па-рознаму. Гэта кажа, што няма абсалютаў, няма гарантый, што ваш пункт гледжання на штосьці будзе з вамі ўвесь час. Памятайце пра тое, што ў вас ёсць адказнасць перад Вамі – праз некалькі месяцаў, гадоў, дзесяцігоддзяў.

Прывяду свае разуменне, адчуванне кахання на цяперашні час. Для мяне – гэта магчымасць праз год скарыстацца такою машынаю часу і ўспамятаць – а што было тады. Гэта дапамагае будаваць заканамернасці развіцця, росту ці дэградацыі самаго сябе.

Каханне, сэкс, хімія целу – як гэта звязана? Я думаю, калі сэкс асазнаны – ён вельмі падобны да шчырага позірку ў вочу каханай, ці танцу разам, ці маўчанню. Каханне праўляецца апасля некалькіх гадоў адносін, калі хімія адыграла сваю ролю. Калі апасля гэтага два чалавекі па ранейшаму могуць моўчкі шмат часу глядзець адзін аднаму ў вочы – яны могуць мець шанец на каханне (а магчыма, я хацеў сказаць, шанец на стварэнне кахання). Я гляджу любімаму чалавеку ў вочы. І я разумею, што гэта сусвет. Неадчыняльны. З неверагоднаю глыбіною. Калі ў мяне няма такога адчування – то магчымыя два варыянты разгледжання. Першы – наступны: я проста наасазнаны зараз, і мне трэба пабыць аднаму, сабраць волю ды думкі, раслабіцца, падумаць аб тым, чаму эгаізм малюе ў галаве такія малюнкі. І гэты варыянт не значыць, што штосьці не так у адносінах паміж людзьмі. Штосьці не тое ў маіх адносінах да сябе ў першую чаргу, а потым – да любімага чалавека. Мне бачыцца, што любімым людзям не трэба казаць адзін аднаму – ну вось, штосьці не так, падчас такіх станаў. Асабліва людзям пошуку, ці па іншаму, людзям, якія асазнана хочуць быць асазнанымі. Каму, як не такім людзям, ведаць, што ўсе зменьваецца, і твой родны любімы чалавек не можа заўсёды быць ветлівым, ці глядзець моўчкі ў вочы. Другі ж варыянт – гэта калі сапраўды няма кахання, і няма адчування вось такое блізкасці, няма абагульняльнага. Калі вельмі проста – няма веры.

Людзі ў пошуку не даражаць каханнем. Не даражаць з пазітыўнага пункту гледжання. Для іх свабода і асазнанасць – важней. Іх цяжка ўтрымаць целам, ежаю, чымсьці яшчэ. Іх не трэба ўтрымліваць, калі іх шлях супадае з вашым. Калі ім не трэба ісці насупраць свайму шляху з-за вас, яны будуць з вамі па сваёй волі. Але не павінна быць сентыментальнай прывязі да адзін аднаго. Можа быць вера – мы будем разам увесь час. І тады да – пакуль будзе існаваць вера – людзям не трэба прывязвацца. Але толькі не словы – я з ёю, ці з ім, бо мы разам шмат часу. Людзі павінны расці. Адчыняць сябе. Расквітаць. Людзі нараджаюцца і паміраюць адныя.

Каханне цесна звязана з асазнанасцю. Калі абодва чалавекі не маняць сябе, не бягуць ад чагосьці, не хаваюць свае страхі за ідэялам кахання. Тут жа з’яўляюцца думкі аб бястрашшы ў паводзінах з каханым чалавекам – калі іграць роль, але не быць сабою, каханне таксама можа абгортвацца хованкай ад сябе, ад іншых. Успамінаюцца словы Ўладзіміра Любарава аб партнерстве ў каханні:
Уважение в любви – это счастье другого человека.
Уважение в семье – это комфортное одиночество (отграниченность) внутри совместного существования
Уважение в партнерстве – это свобода и необусловленность в принимаемых совместно решениях.
Для мяне жыцце разам – гэта каханне, сям’я, партнёрства. Таму маем счасце іншага, добрую адзіноту (я б перадаў сэнс так. Калі табе можна сказаць падчас таго, як твой партнёр нешта ў цябе пытае – я зараз хачу пабыць адзін, і ні ў кога не будзе пытанняў – а чаму, і што здарылася, і ні адзін не заякарыцца на гэтых словах), свабоду і не абумоўленасць. Быць бястрашным – не значыцца быць без абаронным. Быць бястрашным значыцца не баяцца папасці ў непрыемную сітуяцыю, а гэта тое ж самае, як верыць у сябе і адчуваць свой стрыжань, які цяжка пагнуць, і які толькі закаляецца ў экстрыму.

(more…)

How to ride Amsterdam safely

Tuesday, March 4th, 2008

Думаю, у знаёмстве з Амстэрдамам злетку і ўзімку ёсць вялікая розніца, але нават у зімовы час уражанняў вышэй крышы.

Ужо праз 5 хвілін з часу, калі мы сышлі з вакзалу, прапала адчуванне таго, што Амстэрдам – гэта сталіца Галандыі. Ветлівы, душэўны і неверагодна свойскі горад.

Калажык

Лодачка

Другое ўражанне – гэта сістэма арганізацыі чэраг у мясцовым справачным цэнтры для турыстаў, які знаходзіцца насупраць галоўнага вакзалу. Тут стаяць спецыяльныя аўтаматы, у якіх ёсць толькі адна кнопка. Пасля націску вам у рукі трапляе квіток, на якім таксама толькі адна лічба – ваш нумар у чарзе. На сценцы вісіць аўтамат, дзе бягуць лічбы і таксама насупраць – каса, да якой вам трэба падыходзіць. Таму тут няма суталак і спрэчак. Ля касы вам ня толькі раскажуць, куды пайсці, але ўвогуле вы можаце атрымаць усю магчымую інфармацыю аб Амстэрдаме, накшталт, ці ёсць тут джаз клубы, дзе можна пераначаваць, дзе знаходзіцца станцыя пракату ровараў, як прайсці да раёну чырвоных агенчыкаў. Яшчэ тут можна замовіць квіткі ў музеі, выстаўкі, канцэрта, замовіць месца у хостэлу ці гатэлю, прытым дзяўчына на кассе тут жа патэлефануе ў гатэль і аб усім дамовіцца. І напрыканцы, тут прадаюцца мапы Амстэрдаму, і раздаецца вялікая колькасць бясплатных брашурак. Раю ўсім, хто будзе ўпершыню ў Амстрэрдаме, зайсці ў гэты інфармацыйны цэнтр. Такім чынам, калі мы выйшлі адтуль, з’явілася адчуванне вялікай культуры гораду і краіны, і клопату аб турыстах.

Жылыя домікі

(more…)

Jazz Brunch (Breakfast & lunch)

Monday, March 3rd, 2008
Маленькі нямецкі гарадок, не памятаю назвы

Я адчыніў для сябе джазбранч!

Гэта калі нядзеля!
Гэта калі з 11 раніцы ўсе пьюць піва і радуюцца жыццю!
Гэта калі грае джаз!

Гэта – Jazz Brunch! :)

Галандзкі стэнсіл

Monday, March 3rd, 2008
Амстэрдам, 2008

Новая катэгорыя -> дамы з непафарбаванымі сценамі.

Monday, March 3rd, 2008

Для цябе.

Кіеў, 2007