Я вучуся кахаць Вас.
Thursday, June 26th, 2008Я вучуся кахаць Вас.
Твая начная сарочка белая
Мяне люта трымае, цяне, варожыць.
Музыка, вочы, скулы, постаць смелая -
І нішто мяне больш у жыцці не трывожыць.
Я падаю кудысьці, з радасцю забываючы
Тое, ад чаго я бягу, дзеля чаго прыйшоў да цябе.
Смяюся, Вас моцна, да болю сціскаючы -
Ведаю, такое каханне мае хутка прайдзе.
Але ж не адпусціць ціхі сум па тваіх вачах..
І праз палову году, мацнейшы, зімовы,
Прыеду здалёк, каб патрымаць цябе на руках.
Уеду далёка, з агеньчыкам у сэрцы новым.
так будзем жыць доўга - я тут і там,
Здзіўляючы адзін аднаго думкамі светлымі, новымі.
Паўгода ўжо гарыць у грудзях пажар па Вам.
Здаецца, да шчасця такога мы былі не гатовыя.
Сёняшні вечар. Менск. Я зусім разгублены -
заўтра сустрэча з Вамі. У каторы раз
Я гартаю сумна, пьяна старонкі, кнігі мінулыя.
Я вучуся любіць Вас, мілая. Я вучуся кахаць Вас.
24.06.2008
![Validate my RSS feed [Valid RSS]](http://www.feedvalidator.org/images/valid-rss.png)