Archive for July, 2011

Очередной вебинар Belarus Open Source Lab

Saturday, July 9th, 2011

На этот раз – с участием Belarus Java User Group, как всегда, при помощи Бизнес-Инкубатора БГУИР и спонсорством компаний Altoros Development & Generation_P.

http://oslab.by/2011/07/05/agile-methodology-test-driven-development-james-richardson-india-bangalore/

Выстапает специалист мирового уровня James Richardson из Англии, и отличный профессионал Сергей Валуй из Беларуси.

З мінулага.

Saturday, July 9th, 2011

Сёння ўпершыню даю канцэрт англа-язычнай публіцы. Зараз я выконваю толькі свае творы, і на англійскай мове ў мяне толькі адна песня. Прыйдзецца ім слухаць трошкі на беларускай, трошкі на расейскай.

А гэта – з мінулага, гады 2 з паловай таму, з маім сябрам Аляксеем Гракавым.

Думкі.

Monday, July 4th, 2011

Як так адбылося, што нацыю філосафаў ды навуконцаў апанаваў фашызм? Што гэтая нацыя сваімі рукамі забіла некалькі дзесяткаў міліёнаў чалавек.

Як так адбылося, што падчас савецкага лагеры міліёны людзей былі закладзеныя сваімі сваякамі, сябрамі. Хто рабіў расстрэлы падчас троек? Тыя ж самыя людзі, легіён, сваімі рукамі, міліёны забойцаў.

Як так адбылося, што зараз рукамі сваіх грамадзян ілжывая ўлада робіць непатрэбнасці гэтаму ж народу, сваім грамадзянам?

Людзьмі лёгка маніпуліраваць. Пужаць. Людзі – слабыя. І тое, то адбываецца, як мне здаецца, гэта толькі пачатак крывавых падзей з боку ўлады. Калі агрэсара, забіяку не супыніць напачатку – не будзе потым жыцця. Людзі дагэтуль не рыпаліся, на нешта спадзяваліся, думалі, што ў нас ёсць хоць крыху закон. Няма. Нельга спадзявацца. І кожнага гэта каснецца.

Вы чакалі, калі вас будуць трымаць у якасці рабоў, на кантрактнай сістэме ў краіне, дзе няма праўсаюзаў, якія работаюць.

Вы думалі – лепей калбаса да шкварка?

Атрымоўвайце зараз міравога лідэра па колькасці міліцыі на 100000 чалавек.

Хочаце забойствах з боку ўлады – чакайце, дачакаецеся.

Трэба абавязкова хадзіць па серадах на плошчы, паказваць, што ёсць нязгодныя. Трэба аб’ядноўвацца з сябрамі, надзейнымі людзьмі, чалавек па 5-6, і хадзіць разам, і выцягваць адзін аднаго, калі вам паградаюць затрыманнем гопнікі. Іх проста не хопіць на ўсіх. Майце з сабою камеру, каб здымак затрымання можна было мець як доказ яго незаконнасці. Ведайце свае правы, не бойцеся. Насамрэч тое, што ёсць зараз – гэта і добра для беларусаў, якія павінны праснуцца, перастаць піць ды есці, але падумаць аб краіне, народзе, аб самапаваге. Мы заслужылі Лукашэнка, і мы павінны яго перарасці, і зразумець, чаму ён быў нам дадзены.

Прачытайце ад супраціве ў іншых краінах. Людзі, якія падтрымлівалі Махатму Гандзі ў Індыі, некалькі дзян ішлі і ішлі на бойню палкамі. Салдаты ахранялі завод, людзі вырашылі яго забраць у англічан. І вось, праз некалькі сутак салдаты стаміліся фізічна, і духоўна, яны больш не маглі біць людзей.

Майце волю, і смеласць нешта класці на жэрнавы перамогі. Па іншаму не бывае. І вы самі не будзеце адчуваць перамогу, не растаўшыся з чымсьці.

Жыве Беларусь!

Нелюдзі, пацукі, вас ненавідзіць увесь беларускі народ

Monday, July 4th, 2011

Я упэўнены, што кожнае зло – у любым выпадку будзе пакарана. Пакарана думкамі аб сваім лёсе, калі чалавек будзе пры смерці, пакарана немагчымасцю адчуць сапраўднае, узнёслае, бо жорсткая ды нечалавечая душа будзе патрабавать свае. Пакарана дзецьмі, якіх чалавек не здолее выхаваць такімі, якія змогуць потым ставіцца з павагай да бацькоў. Пакарана абставінамі, і чалавек не будзе мець магчымасць зразумець, што адбываецца. Няхай хутка да гэтых пакаранняў дабавіцца пакаранне людзей, пакаранне родзічаў, суседзяў, пакаранне буйных духам, хто не стане больш чакаць, і пачне адлаўліваць злодзеяў па аднаму.

Нельга дазваляць сабе быць рабамі. Нельга дазваляць гапаце, быдлу рабіць праізвол. Хопіць баяцца, зрабіце свой сапраўдны крок, аб якім вы не будзеце ніколі сумнявацца, як я ніколі не перажываў аб сваіх 10 сутках у 2006 годзе, ці аб тым, што быў на плошчы напрыканцы 2010 году. Не думайце аб тым, ці робіце вы гэтыя крокі дзеля апазіцыі, ці чагосьці яшчэ. Зрабіце іх для свайго сумлення, для права звацца свабоднымі моцнымі людзьмі.

Я з вялікай павагай стаўлюся да людзей, якія былі на плошчы 3 ліпеня. Дзякуй Вам! Шкада, што не было магчымасці разам са сваімі сябрамі, рука ў руку, таксама быць там.



Бярыце прыклад з гэтага маладзёна

Ён гатовы за сябе пастаяць супраць быдла

Карнаухов Виталий Фёдорович, живет на Плеханова, 68/2, кв. 29. Распыляў у журналістаў газ.

p.s. дзякуй за фота і за добрыя справы Антону Матолька, http://toxaby.livejournal.com/517245.html