Падарожжа па Брэстчыне

Пяць ці шэсць дзён можна правесці па рознаму. Расскажу, як іх правёў я на мінулым тыдні.

Распачалося ўсё ў Міры, дзе праводзіўся цудоўны фэст Мірум, на ім выступала Ніно Катамадзэ. Яе выступы – гэта неверагодная энергія і любоў, я вельмі раю вам пабываць на яе канцертах. Першы раз я быў на яе канцерту на Джаз-Кактэбелі 2012 (там былі і Ляпісы, і Горан Брегавіч, увогуле, гэта быў лепшы фэст у маім жыцці). Ніно Катамадзе жыве на сцэне, і бачна, які гэта шчыры і сумленны чалавек. Акрамя яе выступалі Sophie Villy (таксама, чулі яе на Jazz-Koktebel, мне спадабалася), Tanin Jazz – круты жаночы джаз-вакал на беларускай мове, што само па сабе – подзвіг, толькі не хапала Косці Гарачага, Nina Karlsson – без пытанняў вельмі-вельмі-вельмі таленавітая артыстка, але гэта болей шоў, Migloko – яе мы празвалі Мікі-Маўс у сіняй куртцы, мне не спадабалася, і нарэшце ?huma – яны маладцы, бо адраджаюць і папулярызуюць беларускую культуру. Дарэчы, на гэты фэст я паехаў пад уплывам ад мінулага канцэрту, на якім выступаў гурт “Троіца”.

 

IMAG1746

Мне вельмі спадабалася паночыць у намёце насупраць Мірскага замку.

DSC_0704

Потым бы былі у розным замках і палацах, Мірскім, Косаўскім і Ружанскім, і ўсюды былі гісторыі габрэяў і гета.. Дзесьці было забіта 3000, дзесьці 5000. Забівалі каля дварца Пуслоўскіх у Косава, а таксама, унутры Мірскага замку. Цікава, што калі 200 чалавек з Косава збеглі ў лясы, і потым сталі партызанамі, гэткія Бясслаўныя Ўблюдкі па-беларуску (сюжэт гэтага фільму таксама пра габрэяў, якія помсцяць фашыстам). Цікавае пытанне – калі Вас некалькі тысяч, а катаў – 10, 20, 30. Што калі не чакаць смерці, а забіць катаў. Так, палова, ці нават 70 адсоткаў будзе забітыў, але ж, хтосьці ж выжыве. Думаю, раз пораз такое здаралася.

IMAG1762

 

 

IMAG1763

Вельмі раю прыгожыя краявіды сядзібы Тадэвуша Касцюшкі! Тое ж самае і аб краявідах Ружанскіх развалін, і Белай Вежы, што ў Камянцы!

DSC_0754

 

DSC_0763

 

 

 

 

DSC_0759

Добрае турыстычнае мястэчка – возера Паперня, што калі Ружан! Мы празвалі яго беларускім мысам Ай-Я, што ў Крыму. Высокі бераг, сосны, шмат месца для намётаў, месца для валейболу, добры пляж, побач – Ружаны, дзе можна набыць есць – на гэтым месцы можна добра прастаяць 2-3 сутак!

DSC_0770

Белавежская пушча мяне не асабліва ўразіла, хацелася акрамя веласіпедных прагулак нечага іншага, магчыма, у наступны раз варта астанавіцца ў Каменюках, у гатэлі, і прайсціся пешым маршрутам цэлы дзень, ці ўзяць экскурсавода. Што запомнілася – што немцы яшчэ ў першую сусветную вывозілі дрэвы да сябе. Уразілі фотаздымкі Нікалая 2-га на Царская Паляне. Ён быў прыгожым і вельмі адухатвароным, шкада, што не здолеў вывесці страну з хаасу, і аддаў уладу невядома каму..

DSC_0816

 

IMAG1800

 

IMAG1756

 

Брэсцкая крэпасць адназначна – вартая пасяшчэння! Музей вельмі праўдзівы – тут і саглашэнне аб ненападзенні паміж СССР і Германіей, і пісьмы салдат дадому, дзе пішацца ад тым, што вайна будзе неўзабаве. Пачытайце аб гэтых падзеях у кнізе Пятра Грыгарэнка, якая ўпамінаецца ў папярэднім пасту на зміцяркоме.

IMAG1829

IMAG1835

IMAG1827

IMAG1825

 

IMAG1822

IMAG1823

IMAG1820

Строкшыцы, музей народнай архітэктуры і побыту – адназнача варта пабываць,дзесьці гадзінак тут можна правесці смела. Шмат хатак з маёй радзімы па маці – Случчыне. Добрая карчма, але аплата на стан 2014 году – толькі наяўнымі.

 

SAMSUNG

Падарожнічайце па сваёй Радзіме, даведвайцеся аб ёй, пранікайцеся гісторыей гэтых месцаў!

Tags:

Leave a Reply