Лошыцкі парк

Гэты парк, здаецца, для многіх мінчукоў, з’яўляецца самым любімам месцам для адпачынку, месцам, дзе нараджаюцца дзіўныя думкі, дзе цудоўна сумаваць, дзе адчуваеш сябе як дома. Я не ведаю больш такіх месцаў у Менску… Лошыцкі парк - і гэтым усё сказана!

Лошыцкі парк


А сення.. Проста неверагодная прагулка, да прытым яшчэ і не ў адзіноце, а з сяброўкай, сяброўкай – дзяўчынай, аднадумцай і проста чалавекам новага пакалення, свабоднага, творчага, разумнага, ды яшчэ і з прозвішчам Пуцяціна. Калі б у мяне было такое, дык я мабыць бы, адчуваў яшчэ большы гонар за сябе!

Лошыцкі парк ды Пуцяціна

Лошыцкі парк ды Пуцяціна

Лошыцкі парк ды Пуцяціна

Лошыцкі парк ды Пуцяціна

Лошыцкі парк ды Пуцяціна

Есць у мяне свая тэёрыя наконт узаемаадносін людзей… Інтуіцыя! Ці падводзіць яна Вас? Як мне здаецца, гэта вельмі надзейны інструмент, які дапаможа ў адносінах, і дасьць Вам ведаць, па якому шляху ісці. Ужо вось амаль два гады яна мне не падводзіць. Калі быць дакладней – дык гэта я яе падвожу, раз пораз забываючы паслухацца, што яна табе амаль што крычыць на вуха. І робячы ўсе насупраць сваім пачуццям, мэтам, шляху… Але ж, здаецца, штосьці зменьваецца, і з рэдкай госці яна ператвараецца ў заўсёды жаданую спадарожніцу жыцця.

Мёртвая белка…

:)

Дык вось – з Пуцяцінай як раз вось інтуіцыя з’яўляецца маёй сяброўкай. Калі ты адчуваеш чалавека так, што раз пораз з’яўляюцца дымкі – а не чараўніцтва гэта? Прытым, тут не толькі інтуіцыя, тут есць глыбіня, чысціня і павага. Нараўне з іроніей, цынізмам, і адзіным адчуваннем дзічы. Каб даведацца пра дзіч, глядзіце калі ласка тут. Дык вось, у сучасным жыцці так шмат дзічы, што бывае вось так: 50 адсобкаў часу, які ты пражыў у гэты дзень, складала дзіч… Гэта ж дзіч? Так, бачыце, і тут, нават у гэтай чытаніне, з прэтэнзіямі на шчырасць ды цікавыя думкі, праходзіць чырвонай ніццю дзіч. Таму гэта вельмі важка – адзінае адчуванне дзічы. Калі ў людзей, якія ідуць па жыцці, так і адбываецца, дык іх не зламаць. Напомню праграмны лёзунг маніфесту пра дзіч: “Прыгажосць у дзічы – дзіч у прыгадосці”. Думаю, вам досыць складана зараз адчуць гэта. Але, у вас ёсць магчымасць змяніць сітуяцыю. Проста напішыце мне на электронную скрыню ліст. Калі пажадаючых набярэцца каля дзесяці – зробім трэнінг асабовага росту пад назваю ”Дзіч у Беларусі”. Трэнінг гэты гарантуе, што ўсе выпускнікі будуць валодаць усімі тэхнікамі працы з дзіччу, ведаць месцы дзічы (па аналёгіі з месцамі сілы ў духоўных трэнінгах) ды характэрныя прызнакі і класіфікацыю дзічы. Калі вы знаёмыя з падобнымі разпрацоўкамі – калі ласка, паведаміце мне, будзе цікава пазнаёміцца з людзьмі ды плынямі, якія таксама прыйшлі на разумення прыгажосці ў дзічы. Таксама, наконт дзічы – хутка пабачыць свет аўтарская кніга “Тэхнікі дзіч-будызму”, заказы на якую можна дасылаць. І канешне, Пуцяціна – сапраўдны адэпт дзічы, таму на трэнінгах яна будзе галоўным трэнерам!

Яшчэ парк

Шмат словаў пра Пуцяціну, але ж, яна і сама не маленькая. Пра вялікага чалавека няблага і сказаць шмат! Яна – мая сяброўка, першая сяброўка – дзяўчына за жыцце. Раней так, канешне ж, былі дзяўчыны, з якімі было штосьці накшталт сяброўства, але вось зараз – упершыню аднадумца, і упершыню з такім разуменнем адзін аднаго.

Шчаслівы:)

Вялікая капа лісцяў, мяккая, як пярыня, жоўтая, прыгожая, вабіць сесці, адпачыць, вярнуцца да дзяцінства ды паваляцца. Неверагодныя краявіды, кубачак гарбаты, ды незвычайнай, а матэ, напою з душою (падрабязней тут)! Шакалад у перамешку з абжыгаючым напоем, які грэе душу, і без таго сагрэтую, узлагоджаную сонейкам, адчыненую для свету і прыгажосці. А чаго вартыя нашыя забавы па скачванню адзін аднаго са схілу:) Выглядала гэта так. Адзін лажыцца, заплюшчвае вочы, і гатуецца! А іншы яго саштурхоўвае ўніз. І вось так, кацішся сабе, а перад вачыма – лісце, дрэвы, аблокі, усе разам, і ўсе незвычайна круглае. А потым скаціўся, і ляжыш яшчэ хвілінку, раскінуўшы рукі, слухаючы, як б’ецца сэрца, заўважаючы, як кружыцца перад вачыма. А па наваколлю разліваецца шчыры ды добры смех твайго напарніку, які таксама радуецца, што сваю частку сумеснай працы ён зрабіў добра. Бо гэта важка ў наш час – быць адказным!

Кантраст

Промні

Аблокі

Я ў жаночым пальто

Лошыцкі яшчык

Ежа

Дарэчы, кандыдатам на удзел у будучым праекце “топ-дзіч”, падчас якога будуць выделены дзесятак дзічаў, так сказаць, прадстаўнікоў класікі жанру, з’яўляецца дрэва жаданняў у Лошыцкім парку. Хочаце ўзняць настрой – пастойце каля яго некалькі гадзін, пачытайце. Проста цудоўныя людзі пісалі гэтыя пажаданні, людзі, якія ведалі, якое задавальненне яны прынясуць іншым! Яскравы прыклад пажадання: “Хачу, каб у мяне быў такі ж кампутар, як і ў Вовы, і яшчэ клёвую дзяўчынку”. Занавес, адным словам:)

Яшчэ, канешне ж, некалькі словаў пра яблыкі і бабак. Уявіце – частка парку з пладовымі дрэвамі, на якіх сядзяць бабкі, ды ядзяць, збіраюць іх у сеткі. Гэта быў жарт, бабкі проста не могуць залезці на дрэвы, інакш так бы і было:) Яны карыстаюцца палкамі, збіваюць яблыкі (дарэчы, вельмі смачныя, мы паспрабавалі два віды) і потым, магчыма, прадаюць іх каля цудных саўковыў магазінаў, такіх, як, напрыклад, універсам “Дзіўны”, што ў Ленінскім раёне, з двзвумя статуямі – львамі, прыдаючымі гэтаму месцу дзіўнае, непаўторнае, можна нават сказаць, кашэрнае аблічча. Дарэчы, таксама кандыдат у “топ-дзіч”:)

One Response to “Лошыцкі парк”

  1. We are the greatest! :: Напэўна, я ня буду арыгінальны… :: July :: 2008 Says:

    [...] P.S. Чым ёсьць Лошыцкі парк для менчукоў. [...]

Leave a Reply