Зімовы Салігорск

Першае, што кідаецца ў вочы, калі прыязжаю ў Салігорск - гэта тое, як на цябе глядзяць людзі, ідучыя насустрач. Я не маю на ўвазе мужчын, якія тут жывуць. Для іх - бычыя позіркі - звычайная справа. Але вось дзеці, гадоў па 12-13. Той жа позірк, з вызывам, з пытаннем - а ты хто такі, і чаму не падобны на нас, позірк варожы і непрыветлівы, занадта цяжкі для іх узросту. Самае цікавае - у Менску такая ж справа здараецца ў раёнах далей ад цэнтру, рабочых раёнах. Для параўнання - у Кіеве, у Дубліне такога я не сустракаў нават і блізка.

Але ж, ідзем далей:)


Дамовіўся сустрэцца з дзяўчынкай, мясцовай актывісткай, вядомай на ўсю нашу краіну, хаця яна яшчэ ходзіць у школу. Мэта сустрэчы была незвычайная. Хацелася паслухаць яе думкі наконт яе барацьбы, параўнаць іх са сваімі, разам паразважаць над сітуяцыей. Шмат чаго было сказана, але вось самае важкае, што я вынес з сустрэчы - гэта адчуванне таго, што ў сучаснага пакалення 16-ці гадовых няма страху. Гэтую дзяўчыну падчас заняткаў, каб запугаць і паказаць у нядобрым свеце астатнім дзецям, выводзілі з класу ў наручніках, шмат разоў вызывалі ў пракуратуру. Гэта пры тым, што гэта - цуднае, прыгожае, творчае дзіця, якое проста не жадае жыць у страхе.. Такім чынам, усе спадзеі на іх, тых, хто не жыў у саўке, тых, хто не ведае, што за тое, што не пайшоў на першамайскі парад, могуць не даць дзіцячы садок, якія не прызнаюць сучасных ідыёлагаў, як роўна, гісторыю Беларусі на расейскай мове.




Шлі праз пабярэжжа Салігорскага вадасховішча ды чамусьці пачалі лічыць, колькі людзей навокал займаюцца добрымі справамі, а колькі - не (канешне ж, добрымі - маецца на ўвазе, не марнаванне часу, штосьці сапраўднае, дзеля чаго жывуць). Дык вось, уявіце. Спачатку бачым траіх маладых людзей, якія пьюць водку, ды аб чымсьці горача спораць. Ну мы і зніклі. 3:0 не ў нашу пользу. Але потым глядзім - едуць два лыжнікі, а за імі - трэці! 3:3! І тут яшчэ з лесу выйшаў мужык з санкамі, у якіх сядзеў маленькі хлопчык. Ну добра, 4:3. І мы, радасныя, рушылі далей.


І тут бачым такі малюнак. Дзве дзяўчынкі, адзяліўшыся ад яшчэ тваіх хлапцоў, якія таксама пілі, штосьці цягнуць у мяшках. Я, вельмі ўзрушаны тым, што ў такое надвор’е - ішоў снег, было досыць марозна - хтосьці збірае мусар, падыходжу да іх, каб сказаць словы ўдзячнасці, і бачу, што гэта бутэлькі:)



І, такім чынам, агульны лік не ў нашу пользу 6:8 (ужо потым, да нас далучыліся трое маіх сяброў, і мы пайшлі есці марожку, і ен пераўтварыўся ў 9:8, але колькі п’яных мы проста не заўважылі..)







Не хочацца скончваць у сумным настроі. Даўно прыйшоў да высновы, што самае добрае, шчырае - тое, што не ідэйнае, тое, аб чым не думаеш, тое, што проста здараецца, нягледзячы на палітыку, навакольных людзей і нейкія падлікі суадносін:) Вось і мы, адчуўшаы тады гэта, на тэрыторыі санаторыя “Бярозка” намалявалі вялікую ўсмешку на снезе, а потым, прайшоўшы ў памяшканні, сядзелі ў пустой зале для дыскатэкаў, грэлі свае рукі і смяяліся дзіцячым смехам! Проста так, я - ад успамінаў аб дзяцінстве, яна - ад адчування дзяцінства!


November 7th, 2006 at 10:16 pm
Поўны пазітыў ад прачытанага і ўбачанага! Дзякуй!