Пачатак!

Працягвай паміраць для мінулага… Гэтыя словы ўвайшлі ў мае жыццё 2 гады таму назад. Канешне, іх адчуванне і асэнсаванне было і раней, але вось апасля знаёмства з творчасцю ОШО ўсе інтуітыўныя крокі, шляхі, інсайты (англ. - insights) увасабіліся ў своеасаблівым дэвізу. Думаю, варта напісаць пра мае іх разуменне, але гэта потым – зараз час паведаміць Вам, чаму яны павінны адмерці апасля пэўнага часу іх панавання. Так панавання… Але і аб гэтым далей, спачатку – трошкі бэкграўнду (англ. - background).
Прыходзіць час, і чалавек адчыняе вочы:) І адразу ж вочы робяцца вельмі ж круглымі. Усё, што было важным раней – становіцца зусім не гэтакім, болей таго, становіцца балюча ад асэнсавання, колькі часу ты жыў не так, як разумееш цяпер. Сюды ж дадаюцца складанасці, звязаныя з тым, што ад генаў, складзенага ўжо характару, і набытых “шкілетаў у шафе” нікуды не схаваешся – застаецца аб чымсьці забыцца, частку “шкілетаў” прыняць, зразумець, палюбіць – каб мець магчымасць пачаць па іншаму, новаму, без болю па рысах, загонах, забубонах, якія нельга выкінуць… Вось і адказ на пытанне - чаму “працягвай паміраць для мінулага” быў дэвізам на працягу гэтых год.
Але калі гэты дэвіз становіцца панацэей у жыцці, бывае вельмі дрэнна. Прыходзіцца заўсёды азірацца, успамінаць пра яго, застаўляць сябе штосьці рабіць, адным словам, жыццё ў мінулым працягваецца. Адсюль адчуванне раздвоенасці, і не толькі яно… Канешне ж, справа не ў дэвізе, а ў гатоўнасці да новага!
Пачатак! Без мінулага, без болю і адчування сябе, як вельмі старога чалавека, у якога шмат чаго было.
Пачатак! Сапраўдны, саспелы, вясновы!
Пачатак! Не новага жыцця, але новага адчування існасці! Будзе цяжка, але зараз цягнуць на сябе будзе коўдру не мінулае, а мой любімы дэвіз “Працягвай паміраць для мінулага” – не так нясчасны, не такі балючы, але родны, той, з якім пройдзены два гады жыцця…
August 17th, 2008 at 3:25 am
Hi webmaster!