30 Дзён Да Поспеху - 2!
Ну вось, дачакаліся!

Чытайце на зміцяркому і на lifestyle.by!
Справаздачы маіх мінулых 30 дзён можна знайсці тут: http://forum.zmicer.com/viewtopic.php?t=192
Новыя справаздачы будуць размяшчацца па наступнай спасылцы http://forum.zmicer.com, канешне ж, самае лепшае трапіць на галоўную старонку зміцяркому:)
А пад катам - самае цікавае - мае вынікі з папярэдняга тэрміну і планы на будучы!
Ну вось!
Праект скончыўся, мае 35 дзён таксама (я прымаў удзел з 19 па 24), а таму час падвесці вынікі гэтага праектнага ды жыццёвага тэрміну!
[b]Па першае, крыху змяніліся першапачатковыя мэты ўдзелу (мне здаецца, што яны ўдасканаліся). [/b]
[b]Для параўнання, першапачатковыя мэты[/b]:
1. Не болей 5 хвілін на тупленне (без мэтаў, проста каб скасаваць час) на сайтах, форумах – адным словам, у інтэрнеце
2. 30 хвілін падзяляць на актыўнасці, якія ў маім пуле (і знаходзяцца там дзень, тыдзень, месяц, год)
3. класціся спаць не пазней 11 гадзін вечера
[b]А вось – мэты, з якімі я дайшоў да фінішу[/b]:
1. 5 хвілін на тупленне:
- як толькі саджуся за кампутар, ці запускаю любую праграму – адказваю на пытанне - ці маю якіясьці
дакладныя мэты. Па магчымасці стараюся ўвогуле не тупіць, такім чынам мэта – тупленне перад браўзерам = 0 хвілін.
- Каб адказаць на пытанне – а ці мае актыўнасць мэту (калі яно з’яўляецца ў галаву) – трэба ўстаць, адыйсці ад кампу, зрабіць тры энергетычна/дрыжыкавыя афірмацыі, потым сем вялікіх удохаў – выдыхаў, ну а потым зноў адказаць на гэтае пытанне:)
- праца над матывацыей па метаду будзільніку (усе капірайты да назвы – мае, методыка – Паўліны:)) – тры разы на дзень адыйсці, выканаць практыкаванні, тым самым праверыўшы, што ўсё з мэтаю нармалёва
- вяду таблічку аб часу, правядзённым перад браўзерам ды кампутарам (знайшоў спецыяльную праграму, кажучую, колькі часу было актыўным тое ці іншае акенца кампутару):
рэсурс/занятак мэта (можа быць “тупленне”) колькасць хвілін
2. 30 хвілін на актыўнасць з пулу:
- у папярэдні дзень павінен вызначыць, чым буду займацца і што дакладна ў межах гэтай актыўнасці павінен зрабіць. Гэтыя пляны павінны добра спалучацца з глябальнымі планамі на месяц.
- нельга пераносіць актыўнасць на іншы дзень
- нельга падмяняць актыўнасці без прычыны. На працягу дню я не магу паставіць у пул іншую актыўнасць без аб’ектыўных прычын.
- заўсёды павінна быць магчымасць замяніць адну “pool” актыўнасць іншай (на выпадак, калі раптоўна трэба кудысьці ехаць, ці не было сеціва і г.д.)
- трэба прагледзець усе “пул” актыўнасці і вызначыць прыярытэт, бо інакш будзе мець месца абман сябе, зноў і зноў. Дарэчы, гэта вельмі падобна да вядзення праектаў – прыярытэта, вагі актыўнасцяў:)
- у пачатку перыяды – трыба вызначыць пункты, з якімі я буду займацца, з прыярытэтамі. Таксама трэба папрацаваць над стымуляцыей і асазнанасцю, уцягнутасцю ў актыўнасць. На працягу 30 дзён – два перагляды – 10 ды 20 дзён.
- гэты актыўнасці – найбольш прыярытэтныя апасля бізнес дзеянняў.
- навучыцца быць у “патоке” падчас заняткаў гэтым.
3. 11 гадзін – у ложак:
- 30 хвілін – на падгатоўку да сну
- пачысціць зубы
- практыкаванне, гатуючыя да сну – медытацыя, расслабляльная гімнастыка, эфірныя маслы – мэта – паменьшыць час, які патрэбны на засыпанньне
- абавязкова – зранку і вечарам – смехавая тэрапія, зранку – тыбецкая гімнастыка
- сэкс дазваляецца разглядаць, як практыкаванне, дапамагаючае заснуць:)
- [update]
Маленькае дабаўленне ў пункт, дзе кажацца пра сон да 11
Калі насамрэч адчуваецца, што гэты перыяд можа быць вельмі плённым – ніякага сну (тры энергетычныя эфірмацыі, упамянутыя вышэй, ды 7 глубокіх уздохаў – выдатная магчымасць праверыць гэта)! Такім чынам, будзе трэніравацца асазнанасць на якасны час.
Зараз прыступім за пералічэнне вынікаў. А іх – шмат, і як мне здаецца, станоўчых.
Па першае, гэты месяц быў поўны інсайтаў – цудоўных імгненняў, калі табе становіцца зразумелым усё, і прыходзяць адказы на пытанні, якія стаялі да гэтага гадамі нерухомымі. Не буду пералічаць іх, але ж, насамрэч, месяц стаўся вельмі плённым і дапамог адказаць на шмат чаго.
Па другое, мне мяне ўразіла колькасць матэрыялу, які патрапіў да мяне за гэты месяц. Далей я выкладу спасылкі і апісанне матэрыяла, зараз хочацца выдзяліць рассылкі Ўладзіміра Любарава, і рэялізаваны намер спісацца з Уладзімірам, каб атрымаць адказы на некалькі пытанняў (атрымаў, зараз іх аналізую ці, лепей сказаць, прынімаю).
Па трэцяе, гэта колькасць асазнанага часу, які я адчуваў гэтыя 35 дзён. Яго сапраўды было шмат..Апасля такіх імгненняў стымул працаваць над сабою толькі павялічваецца.
Да ўсяго гэтага, да маіх першапачатковых мэтаў дабавіліся яшчэ некалькі рэчаў, якія я выконваў увесь гэты час (плюсам адмечаны актызнасці, якія застаюцца са мною на наступны год):
- абавязковая тыбецкая гімнастыка (2-3 прапушчаных дні)
- жаданне сустракаць світанак (упершыню ў жыцці, сустрэча яго на крышы)
- смехавая медытацыя зранку і ўвечары
- кантрасны душ зранку і увечары
- аналіз штодзённіку ўвечары (звычка не набыта, але палову дзён удалося гэта зрабіць)
- трэніроўка ўставаць па гадзінніку (на наступны месяц – працягваць трэніравацца)
- развіццё асазнанасці падчас ежы
- пачатак заносу ўсіх фінансавых транзакцый у праграму AceMoney
- пачаў сачыць на жырнай ды смажанай ежай (дазваляльная колькасць – 1 раз на дзень)
- паздзяленне часу на бізнес і не бізнес актыўнасці
- улічванне часу *згубленнага* на тупленне
- пачатак і паспяховае правядзенне 30 дзён на працы (для сябе і для каманды) – некалькі дзён таму пачаліся новыя 30 дзён з камандаю. Для сябе яшчэ не вызначыў пункты (update – пункты намечаныя).
- на працы з’явіліся фізічныя размінкі
- раздзялянне дзён на вольныя ды працоўныя. Працоўныя дні сталі вельмі насычанымі і адчувальнымі – не проста праца, ежа, сон, але ж 3-4 гадзны актыўнасцей зранку, і тое ж самае звечары. Навучыўся досыць хутка мяняць кантэксты, пераключацца паміж патокамі (думаю, працаваць і працаваць над гэтым яшчэ).
- жаданне павялічыць час на бізнес-актыўнасці ў вольны дзен да 8 гадзін, у працоўны – да 3 (апошнія 15 дзён гэтай фазы праекты гэтае жаданне было раялізавана!)
Распрацаваў метад захавання думак, пытанняў і г.д. Ён дазваляе не парыцца над праблемамі, не думаць аб іх вырашэнні, а проста робіць цябе назіральнікам, які проста канстатуе факты. І проста “працуе” правадніком у чагосьці, што кажа яму свае думкі. Методыка прастая (пакуль што яна пазваляе захоўваць усю гэтую інфармацыю, у наступныя 30 дзён абавязкова трэба распрацаваць сістэму рэялізацыі, давядзення да астатніх людзей усяго гэтага, ці проста рэялізацыі ў межах магчымага) – на кожны дзень патрэбен ліст паперы фармату А4. На ім, праз розныя прамежкі, пішам: “Мае інсайты”, “Мае рашэнні”, “Мае пытанні”, “Мае думкі”. І вось, калі ў вас такі стан, што думкі ў галаве гуляюць і гуляюць, не даюць расслабіцца, ці наадварот, вы адчуваеце натхненне, і хочаце штосьці вынесці з яго – запаўняем гэтыя раздзелы па наступных правілах:
- у мае інсайты трапляюць думкі, апісанні імгненняў, якія адказваюць на вельмі важкія пытанні, ці даюць усю неабходную інфармацыю для дзеянняў. Тое, што вельмі натхніла, узварушыла ўсё нутро, зрабіла шчаслівым ад асазнавання чагосьці.
- мае рашэнні – тое, што павінна ажыцявіцца табою, тое, у чым няма пытанняў. Проста ды гэтуль ты чамусьці не сутыкаўся з такім, ці не думаў, але вось зараз ёсць адчуванне – было б добра гэта зрабіць.
- мае пытанні – самы праблемны пункт. Ёсць праблема, невырашальная сітуяцыя ці штосьці іншае – задай правільнае пытанне, напрыклад, што я павінен зрабіць, каб … Вопыт кажа, што адказ прыйдзе, калі вы сапраўды яго чакаеце і гатовы ўспрыняць. Вера ў тое, што адказ прыйдзе, набліжае яго прыход (вы будзеце настроены на яго, і вя яго заўважыце абавязкова, і ён будзе менавіта для вас, думаць аб тым, што гэта значыць, вас не прыйдзецца). Дакладна у мяне за гэты месяц не адзін дзетак патынняў адказаліся самі сабою. Такім чынам, галоўнае – паставіць пытанне і быць гатовым на адказу.
- мае думкі – проста спіс цікавых і не вельмі думак, штосьці накшталт тэзіснага дзённіку. Сюду могуць пераплываць пункты з усіх астатніх.
Застаецца толькі дарабіць гэтую методыку да цэльнага стану, калі можна будзе карыстацца ёю, як дапаможнікам, які дазволіць адшукаць дарогу да сябе (калі вы знайшлі гэтую дарогу – тады рэярізаваць сябе ў новыя Я)!
І канешне ж, вынікі маіх асноўных пунктаў:
1. 5 хвілін на тупленне
[b]+[/b]
- насамрэч, у галаве кожны раз, калі саджуся за кампутар ці лезу ў інэт, з’яўляецца думка – а якая мэта гэтага. *Павялічылася асазнанасць падчас праграмавання* (тое ж пытанне – а што я раблю, з’яўляецца зараз і тут). Думаю, высвабадзілася 15-30 гадзін вольнага часу, што дапамагло пачаць вялікія змены ў распарадку дню.
- Прапала залежнасць ад кампу. Гэта дакладна.
[b]-[/b]
- не заўсёды хапала сілы моцы думку аб мэце пераўтварыць ў рашучае “не” падчас туплення. Вывад: працаваць і працаваць ![]()
- шмат разоў маніў сябе – вось яшчэ мінутку пасяжу на гэтым сайце і ўсё. Вывад: трэба ўвогуле скасоўваць безмэтавае тупленне. І пачынаць якарыць сябе, каб калі ўжо думка ўзнікала – то хапала сілы моцы, каб перастаць тупіць (тое ж, як уставанне зранку – думку злавіў, што хопіць – значыцца хопіць! Нават калі там цікавы кантэнт, ці вельмі ж сладка спіцца).
2. 30 хвілін на пул актыўнасці кожны дзень
[b]+ [/b]
- думаю, заняў карыснымі справамі 15-20 гадзін. З важнага – наладзіў адносіны з некалькімі людзьмі, дапамог сябру змяніць працу, зрабіў некалькі набыццёў, аб якія даўно думаў, пачысьціў zmicer.com ад порна пастоў, якія пакінулі робаты, завяршыў кампрамісы (рэфлексіўная справаздача аб карпацкім падарожжы - http://zmicer.com/?p=70 ), разабраў штодзённік двухгадоваё мінуласці, успомніў словы адной сваёй песенькі, надбаў фоткі намётавага гарадку, пачаў слухаць падкасты Паўліны, чытаць кнігу па мэнеджменту, расчысціў java & php докі ды праграмы.
- з’явілася правіла не рабіць таго, што ўжо ёсць у маім пуле (не фоткаць, пакуль не разгроб тое, што планаваў, не пісаць музыку, пакуль не запісаў мінулыя творы)
- сустракаў расвет. Паявілася магчымасць мець да 5 гадзін бізнес актыўнасцей у працоўны дзень (пакуль што не вельмі звычна, але вось 3 гадзіны займацца СВАЁЙ справай – рэяльнасць – раней гэты паказчык не перавышаў і 30 хвілін у працоўны дзень)!
[b]-[/b]
- не ўсё, што рабіў, было карысным (мяняў пункты у дзень, які павінны быў іх выконваць). Вывад: планаванне.
- не было стратэгічнага планавання раз у месяц, ці тыдзень Вывад: планаванне.
- не атрымалася зрабіць шмат чаго Вывад: планаванне.
- падменьваў гэты час бізнес актыўнасцямі Вывад: планаванне, развіцце сілы волі.
- не заўсёды правільна планаваў час – атрымоўвалася, што я банальна не паспяваў штосьці зрабіць Вывад: прыярытэты ды планаванне.
- не было налёту радасці і творчасці падчас выканання некаторых пунктаў. Вывад: трэба сябе гатаваць перад пачынаннем чагосьці, настраіваць на “паток”
Е!
3. 11 гадзін – час для сну
[b]+ [/b]
- надбаў вялікую колькасць карысных звычак (смехавая медытацыя, кантрасны душ на пастаяннай аснове, штодзённік, AceMoney)
[b]-[/b]
- 5-6 разоў не ўдалося выканаць гэты пункт не па добрай прычыне (напрыклад, было натхненне), а проста па прычыне згубу асазнанасці. Вывад: працуем!
Плюс да ўсяго гэтага – здаў сэртыфікат SCJP (Java 5) з вынікамі 93%.
Яшчэ з важнага - паляпшэнне фізічнага стану, перажыванне асазнанага сну, стабілізаванне і паляпшэнне адносін з мамаю, татаю, сястрою, навучэнне тыбецкай гімнастыцы матулі.
[b]Пляны на наступныя 30 дзён (30.04.07 – 12.06.07):[/b]
- працягваць выконваць тры пункты + усё, што іх датычыцца (штодзённыя справаздачы)
- вядзенне insight лісткоў, адказ на пытанне – як заставіць іх працаваць
- тры разу – турнічкі, два – бег, як мінімум адзін – басейн, кожны дзень – тыбецкая гімнастыка.
- AceMoney перад выхадам з дому, каб патраціць грошы.
- Колькасць бізнес актыўнасцей у працоўны дзень – 3. У вольны – 8 (мэты для бізнес актыўнасцей – у дзённіку, як глябальныя мэты на месяц).
- Праца – 3 пункты сам, 3 – з камандаю (ведаю, якія).
- Кожны дзень – чысціць зубы!
- Гадзіна ў дзень – “дзен час”!
- Не даваць саветы, не судзіць (пакуль не буду мець міліён даляраў), маўчаць, не рабіць высноў і штампаў.
Што датычыцца lifestyle.by:
- неабходна ўвесці кантралюючых працэс + правілы (каб павялічыць матывацыю)
- згодны з грашовым узносам
- згодны з абмежаванай колькасцю ўдзельнікаў
- рэялка апасля сканчэння месяцу
- асобны раздзел форуму, дзе ўсе кнігі, фішкі, пункты да поспеху (якія “засвяцілі” на чарговым этапу 30 дзён) былі б сістэматызаваны, каб імі можна было карыстацца
- больш увагі ў пастах звяртаць да тэхнікі выканання асобных фішак (дзяліцца попытам адным словам)
- больш рэяльных праблем, якія ўзнікаюць – не баяцца паказацца слабымі.
1. 5 хвілін на тупленне за кампутарам
- пры любой актыўнасці – пытанне аб мэце
- 3 дрыжыкавых афірмацыі + 7 вялікіх уздохаў – каб праверыць, ці мэта сапраўдная - А
- Праца над матывацыей па метаду будзільніка
- Для любога змарнаванага часу за кампутарам – таблічка са статыстыкай (занятак – мэта - час)
2. 30 хвілін на актыўнасці з пулу
- у папярэдні дзень – вызначыць, што рабіць у наступны
- нельга падмяняць актыўнасці без прычыны (ёсць прычына – заносім у справаздачу)
- прыярытэты на месяц. Вагі ды прыярытэты. Вынікі 10, 20 дзённых перыядаў
- прыярытэт – найбольшы апасля бізнес актыўнасцей
- паток!!!
3. 11 гадзін – у ложак
- ідэял – 30 хвілін на падрыхтоўку
- апасля 1 – толькі бізнес актыўнасці. Не больш 2 гадзін. Уставаць – у 6 у любым разе > А
- чыстка зубоў увечары і зранку
- смехавая медытацыя ўвечару і зранку
- тыбецкая гімнастыка
- практыкаванні для уставання зранку
- запаўненне дзённіку на заўтра
- кантрасныя душы зранку і ўвечару
- маю магчымасць класціся спаць пазней 11 на столькі часу, сколькі праспаў , пачынаючы з 6 раніцы.
+
не грызці ногці ![]()
Смажаная ці жырная ежа – 1 раз на тыдзень
Фізічная размінка на працы – мінімум – адзін раз
Бізнес актыўнасці падчас працоўных дзён – 3 гадзіны, на выходных – 8
AceMoney 2 разы на тыдзень
На тыдні: 3 разы – турнічкі, 2 - бег, 1 (мінімум) – басейн
Не даваць саветы. Не судзіць. Маўчаць. Не рабіць высноў ды штампаў.
Не казаць пра 30 дзён
+
30 Дзён на працы
+
30 хвілін у дзень – не ангельскую мову (3.5 гадзіны ў тыдзень, не меньш 3 падыходаў)
Дадаткова:
- Справаздача кожны дзень не абавязковая (толькі сапрайды цікавае, але старацца раз у тры дні гэтае цікавае знаходзіць)
- на lifestyle.by не чытаю пасты і каменты ўсіх – апасля тыдню з пачату праекту выбіраю самыя цікавыя (карысныя, станоўчыя) справаздачы (мабыць, 10 – будзе дастаткова) і сачу толькі за імі.
- to be continued
April 23rd, 2008 at 11:14 pm
[...] сих пор не выполнены (эта идея позаимствована с блога http://www.zmicer.com [...]
April 23rd, 2008 at 11:27 pm
[...] 4. 1 час на дела, которые были запланированы в прошлом, но до сих пор не выполнены (эта идея позаимствована с блога http://www.zmicer.com). [...]
May 6th, 2008 at 11:47 am
Цікава, гэта ў мяне аўтаматам рэференсы падцянуліся?