Праект “Знаёмімся па-беларуску!”

Вось, ня так шмат часу таму з’явілася проста цудоўная думка:)

Праект гэты – знаёмімся па-беларускі! Галоўнае, што трэба рабіць – працягу 365 дзен (так, вы ня памыліліся, праект будзе ісці на працягу году), знаеміцца кожны дзень з адною дзяўчынай, канешне ж, выкарыстоўваючы толькі беларускую мову (кожны дзень – гучыць добра, але на справе не заўседы есць настрой і г.д., таму было вырашана трошкі памягчыць крытэрыі ды заносіць сюды ўнаёмствы, якія адбыліся досыць натуральна)! Важная ўмова – дзяўчына сапраўды павінна падабацца, і быць на самой справе клевай! А потым, як праект скончыцца, можна вынайсці пераможцу сярод дзяўчын па наступных намінацыях:

– лепшая нестандартная рэякцыя ў добрым сенсе
– лепшая нестандартная рэякцыя ня ў вельмі добрым сэнсе
– місс непрыступнасць
– місс беларусачка

Таксама, можна стварыць графікі залежнасцяў адных параметраў ад іншых, напрыклад:

– у якім раёне Мінску было сустрэта больш за ўсе беларускамоўных дзяўчат
– дзе сустракаецца больш за ўсе накантактных дзяўчат
– і г.д.

Па меры таго, як будзе справа з крэатывам, буду папаўняць гэтую старонку іншымі намінацыямі.

А цяпер галоўнае: у гэтым мерапрыемстве можаце прыняць удзел і Вы. Адзінае, што трэба Вам зрабіць – даслаць мне ліст са звесткамі пра сябе на мэйл:
HDmitry@gmail.com

Калі жадаючыя далучыцца будуць – створым адзельную ветку на форуме, дзе можна будзе змяшчаць свае справаздачы аб знаемствах!

Таксама, наконт самога знаемства. Ня трэба тупіць, шукаць нейкіх заумных варыянтаў. Гэта павінна быць менавіта знаемства хлапца з дзяўчынай:)

Ну вось, пачатак пакладзены!

Leave a Reply