2006.06 – Чэрвень

25 чэрвеня

Першае знаемства з межах гэтага праекту. Акадэмія навук. Вяртаюся з бані, у вельмі-вельмі добрым настроі. АДчуванне медытацыя ня пакідае мяне. Здаецца, гэтыя дзяўчыны вяртаюцца з Батанічнага саду, з кветкамі ў руках. Адразу кінуліся ў вочы блакітныя калготы адной з іх! Ну вось, падыходжу ды пачынаю нешта малоць. Канешне ж, няблагія рэчы, пасля бані я на гэта мастак.Адчуваю невялічкі ступар ад беларускае мовы, які неўзабаве праходзіць. Потым у вачах нашых спадарынь бачу зацікаўленасць. І вось, ужо з’явіліся пытанні наконт таго, а дзе ж мае сябры, і чаму я размаўляю па-беларускі. Яшчэ яны вельмі перажывалі, што нямогуць падтрымаць гаворку на беларускай мове, іт , здаецца, ужо чакалі прапановы ад мяне:) Такім чынам, знаемства адбылося, у мяне есць е-мэйл адной з дзяўчын, па якому можна будзе праз год знайсці яе, каб уручыць прыз, калі яна пераможа з нашым змаганні (глядзі галоўную старонку праекту “Знаемімся па-беларускі”)!

26 чэрвеня

Вяртаюся з працы.. Трошкі стомлены.. Але не занадта. У навушніках – грае Sigur Ros, вельмі лірычны настрой, цудоўны вечар, спякота ўжо спала. Тут неўзабаве ўспамінаю – ужо восем гадзін вечара, а я не пазнаеміўся з дзяўчынай па-беларускі. І вось насустрач яны – дзве бландынкі, сукенкі трошкі вышэй кален, у акулярах, статныя і, здаецца прыгожыя! Вы, канешне разумееце, паважаныя, што з-за акуляраў гэта ня вельмі можна заўважыць, але вось так. Іду насустрач, трошкі замядляюся ды кажу – прывітанне, спадарыні. Дзяўчынкі, трэба аддаць ім належнае, нібыта мяне і ня заўважылі. Але, праз 3 крокі пасля мяне адна з іх спынілася, зняла акуляры, ды запытала, што мне патрэбна, на што атрымала такі ж адказ – моў нічога ня трэба:) Вось, ідзем з імі на наступнага прыпынку тралейбусу, размаўляем. І чаму я адразу не заўважыў?.. Яны – блізняшкі, ды досыць файныя! Але вось штосьці гаворка не завязалася. Бландынкі? – з’явілася думка. Так! – адказала іншая думка:) Увогуле, гэтыя дзяўчыны (Света ды Вольга) – мабыць абвыклі ўжо з іншымі падыходамі да знаёмстваў. Але, было вельмі прыемна, калі пасля таго, што я распавядаў сапраўдную мэту знаемства, адна сказала – ну вось, заўседы нейкія мэты. Не, штоб проста так падыйсці ды сказаць – Вы мне спадабаліся!

Дарэчы, сення прыйшла думка рабіць фотаздымкі нашых гераінь. Таму – скора гэта будзе на самой справе цікава. Яшчэ ёсць думка, каб зрабіць галасаванне за дзяўчын па розным катэгорыям.

27 чэрвеня

Праект працягваецца! Знаемствы – таксама:) Трэці дзень выдаўся насычаным знаемствамі, але я ж спынюся на самым цікавым. Адбылося яно досыць звычайным шляхам. Але, апасля, прынесла шмат думак ды высноў. Ну а мы, канешне ж, пачнем з самага пачатку.
Мой дворык, вячэрні, проста неверагоднай прыгажосці. Прыгажосці не той, якая яркімі краскамі цябе вабіць, але сціплай, памяркоўнай, ні ў якім разе не сумотнай. У руце – кубачак з матэ, напоем, які сапраўды мае душу, а яшчэ тапкі, якія шуршаць па траве.
На суседняй з маёй лаўкай – дзве дзяўчыны. Добрая нагода – падумалася мне… Зараз я ня буду рабіць сповяд пра самое знаемства, як ужо казаў, усе было досыць банальна.
Праз некаторы час:
Сядзім на лаўке, ужо ўсе разам пьем гарбату, потым ствараем імправізацыю, я – з гітарай, дзяўчыны (Канешне ж, абодвух завуць Вольгамі) – забяспечваюць пяркусію, карыстаючыся афрыканскім інструментам, назвы якога я ня ведаю, ды яшчэ адным, ужо не афрыканскім, але не менш мілагучным ды прывабным. Чамусьці мне здалося, што ў іх у жыцці было ня шмат вось такіх вечароў.

Праходзіць позгадзіны:
Вось пра што я дазнаюся. Дзяўчыны скончылі чацверты курс Педу. Ня з Мінску, ды ўявіце, здымаюць кватэру ў суседнім з маім пад’ездам! Але, на жаль, уязжаюць на лета:) Далей – больш. Такое уражанне, што яны ўвогуле нічога не ведаюць пра абставіны ў краіне.

– Я – амаль першы хлапец, які размаўляе з імі на беларускай мове
– Яны не ведаюць, колькі дзен працягваўся намётавы гарадок
– Яны ніколі не чыталі і не атрымоўвалі ні газэт, ні рэклямацый і г.д., звязаных з палітыкай

Распрашваю болей – па іх словах – здаецца, што ўвесь ПЕД жыве ў такім летаргічным сне (спадзяюся, ня ўсе так дрэнна ў педзе, бо калі так – дык хто ж навучае нашых дзяцей?)

Самае цікавае – адна з дзяўчын – руская. І вось, яе погляды – больш прагрэсіўныя да нармалёвыя, чым другой, беларускі. Яна нават згадзілася з маім позіркам пра негатыўны ўплыў Расеі на Беларусь і г.д.

Праходзіць гадзіна – мы ў мяне дома, працягваем піць матэ. Адна з Воль малюе мне на памяць малюнак – востраў сярод акеяну, з другой мы пазіраем за таямнічым момантам творчасці, ды паралельна – спрабуем фліртаваць, не парашкаджаючы сяброўцы:)

Раставаліся мы добрымі сябрамі са словамі падзякі адзін аднаму, дагаворам ў верасні рабіць прабежкі, абяцаннем з іх баку падцянуць беларускую мову:) Ну і канешне ж, працягваць традыцыю сумесных матэпіццяў!

Здаецца, у мяне атрымалася пакінуць іскарку сумленняў ды ўвогуле, жадання думаць, а не скланіўшы голаў, ісці па натоптанай сцежцы – вучоба – праца – магіла (канешне, я вельмі ўтрырую, але, здаецца, у большасці – гэта важнецкія пастулаты жыцця).

А вось і плюсы знаёмства з майго баку бачання:
+ Проста цікавыя назіранні
+ Магчымасць паўплываць на дзвух чалавек
+ Знаходжанне дзяўчат, якія падтрымліваюць прабежкі, сумесныя паходы і г.д., досыць легкія на пад’ём.

Заметка. Трэба было пакідаць для кожнага знаемства свае адзнакі:

  • прыгажосць
  • унутраны мір
  • розум
  • харызма
  • цэльнасць
  • адчуванне экзістэнцыі другога чалавека
  • беларусамоўнасць
  • адукаванасць

28 чэрвеня

Позні вечар. Выхад са станцыі мятро… Поўны дзен у галаве. Пяю губамі на трубе (гэта калі губы ўжываюцца замест саксафону, здаецца, гучыць прыгожа), атрымоўваецца добрая імправізацыя. Уздымаю галаву ўверх. Бачу сапраўды прыгожыя ногі. Потым, неўзабаве, твар дзяўчыны. Таксама прыгожы, але чысціні там амаль няма. Быў досыць драпежніцкі, паляўнічы погляд. Нядобры агеньчык у яе вачах запрашаў паспытаць шчасця. Якога шчасця – вядома якога. :) Але, тут дзен перамог, сказалі адзін адному толькі:
– Добры вечар, спадарыня!
– (невялікая затрымка) Добры.
– Ну, і мабыць, добрай ночы!
– (вялікая затрымка) добрай

Leave a Reply