2006.07 – Ліпень

9 ліпеня

Пасля невялікага перапынку – працягваем знаёміцца. Гэтае знаёмства – проста незвычайнае! Уявіце сабе абставіны. Я – у лазні. Пасля чатырох – пяці заходаў у парылаўку, у неверагодным стане знаходжуся ў прылазніку. Сок морквенна-яблычны станоўча ўздзейнічае на мае цела (сення нядзеля, па якім я нічога не ем), свежае паветра ўдарае ў твар, і застаецца толькі ні аб чым ня думаць, проста стаяць у такім стане…

Але ж дзе тут! Насупраць – будынак, інтэрнат усім вядомай навучальнай установы, і як раз насупраць майго акна – на падваконніку – сядзяць дзве дзяўчыны, у кароткіх сукенках, звесілі ногі з чацвертага паверха, заўважылі мае моцнае тулава, махаюць рукамі:) Які ж тут зараз дзен, гармоны б’юць у галаву, і канешне ж, мае махі насустрач!

Праз гадзіну – ідзем разам за гітараю, а потым – у цуднае мястэчка з вадаспадам (у Мінску іх есць некалькі). Вечар атрымоўваецца проста цудоўны, дзяўчаты (Даша ды Алеся) ўключыліся ў стварэнне музыкі, блага, я ўзяў два невялічкіх ударных інтрументы. Сустракаем закат, іграем Пятніцу:)

А зараз – трошкі крытыкі. Так і ня змог убачыць імправізацыі ў вядзенні размовы, усмешкі ў вачах ды запалу адкрыцця нечага новага, таму напрыканцы вечара стала трошкі сумнавата, толькі гітара і дапамагала :)

А зараз – спроба выставіць адзнакі па некаторым катэгорыям (па дзесяці бальнай сістэме):

Алеся

  • прыгажосць 6
  • унутраны мір 4
  • розум 5
  • харызма 5
  • цэльнасць ?
  • адчуванне экзістэнцыі другога чалавека 5
  • беларусамоўнасць 0
  • адукаванасць 6
Даша

  • прыгажосць 7
  • унутраны мір ?
  • розум 7
  • харызма 7
  • цэльнасць ?
  • адчуванне экзістэнцыі другога чалавека 5
  • беларусамоўнасць 0
  • адукаванасць 7

17 ліпеня

Цуднае знаемства:)
Вяртаюся з Крупак, з фэсту этнічнае музыкі, у вельмі добрым настроі, у сваіх знакамітых джынсах з бел-чырвона-белым контурам Беларусі, сэрцам пасярэдзіне ды літарай “Я” (Я ЛЮБЛЮ БЕЛАРУСЬ!).

Еду ў мятро, з наплечнікам, ня вельмі брыты. Адным словам, сур’ёзны такі малады чалавек! І вось – прыгожая дзяўчына насупраць усміхаецца! Ды глядзіць на мае ногі (дакладней, на частку адной нагі з Беларускай сімволікі). Я гляжу ёй у вочы (слухаючы пры гэтам свайго любімагаМайлса Дэвіса), перавожу погляд на нагу, нібыта пытаючыся – падабаецца. Яна, вельмі так пяшчотна ківае:)

Як вынік усяго гэтага – пяць проста прыемных станцый прайшлі імгненнем, запоўненым пераглядваннямі з дзяўчынай.

Напрыканцы, перад маім выхадам – запытаўся ў яе тэлефон. У адказ : ой, я так хутка не магу:) Ну думаю, трошкі дзяўчынка згубілася. Але ўсё ж такі, успамятавала тэлефон:) Вось так я стаў яго задаволенным уладаром.

Потым было некалькі СМС-ак, з якіх стала вядома, што дзяўчына не размаўляе па-беларускі, але ня супраць пагутарыць са мной:)

Працяг гэтай гісторыі дапішу пазней, апасля развіцця падзей:)

Святлана (пачатковыя адметкі)

  • прыгажосць 7
  • унутраны мір ?
  • розум ?
  • харызма 8
  • цэльнасць ?
  • адчуванне экзістэнцыі другога чалавека ?
  • беларусамоўнасць 0
  • адукаванасць ?

Leave a Reply