2006.08 - Жнівень

15 жніўня

Знаемствы працягнуліся апасля досыць вялікага перапынку, бо Крым! Крым-Крым, выйшлі грошай, Крым! Вось такі ён, Крым:)

Але вернемся да нашых б.. Колькі тут можна ўсяго паставіць. Канешне ж, вернемся к дзяўчынам. Разказваў нам адзін выкладчык гісторыю пра “вернемся да нашых баранаў”. Выкладваў тады ён у Эфіопіі, здаецца. Дык восьЮ, раней гэтая краіна была калёніяй Францыі (таксама, здаецца), і французы называлі карэннае насельніцтва баранамі). Ну дык, на адным з заняткаў, ён проста літаральна гэта пераклаў, кажучы ім - вернемся да нашых баранах:) Дараваць яму гэта не маглі шмат часу…

Панядзелак, амаль працяг майго знакамітага дзен-дню. Вяртаюся ўвечары з вела-прабегу, стаміўшыся але шчаслівы. І тут, заўважаю на сваёй лаўцы дзвях дзяўчат у кароткіх спадніцах, і ўвогуле, не ніжэй 5 з 10 балаў па некаторых іншых паказчыках. Кажу ім добры вечар - і вось неўзабаве мы разам п’ем гарбату з разынкамі (ізюм, калі хто не ведае).

Пакуль я гатаваў гарбату, да іх паспелі прызнакоміцца нейкія палякі, адзін з якіх аказаўся польскім консулам. Канешне, сказаў гэта ён апасля таго, як я падзяліўся з імі сваімі поглядамі наконт Беларусі:) Чым яны запомніліся - мабыць, тым, што некалькі разоў казалі - Яўропа вас не чакае. Яшчэ яны добра ставяцца на палітыкі сучаснага ўраду, і мне чамусьці падалося, што гэтая іх пазіцыя - менавіта іх, як думаючых людзей. Бо ўсе мае знаёмыя палякі ці людзі, якія там жывуць, маюць зусім не такі погляд, а хутчэй той, які навязаны афіцыйнай прапагандай…

Дзяўчыны, як сталася, добра ведаюць ангельскую мову, абедзве былі ў штатах, скончылі, здаецца, ці нархоз, ці пед, ядна працуе настаўніцай у школцы, другая - займаецца лагістыкай. Чамусьці, раскрывацца дзяўчыны не спяшаліся, але вось экзістыцыйна, штосьці яны мне запалі ня вельмі. І я зрабіў выснову - занадта дарослыя:) Той, хто разумее, той зразумее і гэтае - занадта дарослыя.

Але вось тэлефоны пакінулі, ды нават пакідалі з ахвотай, таму, здаецца, працяг сповяду наперадзе. Каму патрэбны знаемыя дзяўчыны-лінгвісткі, ды яшчэ і прыгожыя, і з добрымі станамі - звяртайцеся:)

Вольга

  • прыгажосць 6
  • унутраны свет 5
  • розум 6
  • харызма 6
  • цэльнасць ?
  • адчуванне экзістэнцыі другога чалавека ?
  • беларусамоўнасць 0
  • адукаванасць 8
Віка

  • прыгажосць 7
  • унутраны свет ?
  • розум 7
  • харызма 7
  • цэльнасць ?
  • адчуванне экзістэнцыі другога чалавека ?
  • беларусамоўнасць 2 (падсказала мне некалькі беларускіх словаў, але не размаўляе)
  • адукаванасць 7

2006.08 - Жнівень | Я жадаю ўсім шчасця!