2006 Беларусы ды Крым!

Рады вітаць Вас, паважаныя беларусы!

    А яшчэ больш рады запрасіць Вас у падарожжа па цудоўнай старонке зямлі – Крыму! Чаму менавіта па Крыму і чаму менавіта Вас? Здаецца, ня вельмі складанае пытанне :) Я люблю Крым, люблю горы, люблю падарожжы, люблю мора! Запрашаю Вас, таму што Вы – беларусы!

    Вось штосьці ўжо становіцца досыць зразумелым:) Дык у чым жа будзе адметнасць гэтага мерапрыемства? Чаму я б на вашым месце прыняў у ім удзел? Пералічу асноўныя, на мой погляд, пункты “за”:

  • будзе распрацаваны цікавы маршрут нашага падарожжа (уключаючы пляжы, бухты, горы, вадаспады, пяшчэры). У вас будзе магчымасць паўплываць на маршрут, і ўвогуле, ідэю падарожжа
  • падчас гэтае вандроўкі будуць праводзіцца цікавыя мерапрыемствы, такія як:
    • конкурсы на лепшыя фота, верш, апавяданне, прысвечанае Беларусі, і ня толькі
    • магчымыя таксама цікавыя флэш мобы
    • увогуле, мне здаецца, добрая кампанія заўседы знойдзе шлях выразіць свой крэатыў
  • мне верыцца, што удзел у гэтым мерапрыемстве прымуць цікавыя людзі, таму нам будзе пра што пагутарыць, чым заняцца
    • са сваёго баку абяцаю
      гітару, мора крэатыву – пазітыву
      навучэнні ўсіх жадаючых дынамічнай медытацыі (і ня толькі), тыбетскай гімнастыцы і яшчэ шмат чаго
  • за час падарожжа ў Вас будзе магчымасць разабрацца с тым, а хто ж такія беларусы, пабыць у беларускім моўным асяродзі, увогуле павялічыць свае адчуванне беларускасці, даведацца шмат чаго цікавага з гісторыі Беларусі ды Крыму
  • гэтае падарожжа – ні ў якім разе ня трэнінг, маёй мэтай есць сабраць цікавых, досыць блізкіх па духу людзей, якія да гэтуль амаль ня цікавіліся Беларускім, але зараз адчуваюць неабходнасць з’яўлення ў жыцці нейкага штуршка, каб самім досыць свядома ды годна сказаць сабе: “Я – беларус!”
  • нам ня прыйдзецца аддаваць вялікія грошы турфірмам, хостелам і г.д. – усе будзе пры сабе – наплечнікі. палаткі і г.д. Такім чынам, гэта яшчэ і сапраўдная турыстычная рамантыка!
  • плануецца, што ў нашым атрадзе будуць прадстаўнікі ня только мужчынскага полу, але й дзяўчыны таксама, таму ўявіце: крым, пляж, месяц і дарожка ад яго па вадзе! :)

Зараз – трошкі больш дакладнай інфармацыі:

  • адпраўленне
    Мінск – Феадосія, 20 ліпеня
    Феадосія – Мінск, 31 ліпеня
    (магчыма, будуць невялікія змены – +- адзін дзень)

  • ад вас патрабуецца:
    • жаданне падчас падарожжа размаўляць толькі на беларускай мове
    • жаданне саблюдаць невялічкі спісак правіл, які датычыцца толькі нашае агульнае свабоды (будзе вывешаны трошкі пазней)
    • грошы на
      дарогу,
      перамяшчэнні па Крыму,
      ежу (кашы, тушонкі і г.д.),
      свае ўласныя расходы ў Крыму

    • турыстычны наплечнік – палатка (аб гэтым пабрабязней на старонцы “што з сабой узяць” – неўзабаве будзе вывешана – не абавязкова мець палатку ды наплечнік – напрыклад у мяне ў палатцы можна спаць учацвярох, дзяўчынкам можна увогуле ня браць вялізных наплечнікаў, а толькі маленькія для ежы – адзення)

Калі Вас зацікавіла гэтая інфармацыя – калі ласка, пішыче на адрас HDmitry@gmail.com, альбо захадзіце на форум. Таксама сюды ж дасылайце любыя свае думкі ды ідэй. Буду вельмі удзячны! :)

Калі ласка, уключыце наступную інфармацыю:

  • імя, прозвішча па бацьку
  • узрост
  • месца навучэння, працы
  • невялічкае (5-10 казаў) апісанне вашых захапленняў ды інтарэсаў
  • вашыя пажаданні да гэтаго падарожжа (і ад яго арганізатару)
  • фотаздымак (дзеля будучай галярэі удзельнікаў)
  • вашыя магчымыя пытанні
  • кантактны тэлефон
  • ці есць у Вас намет, наплечнік, ці есць попыт знаходжання ў Крыму
  • вашыя правановы па маршруту
  • другія пытанні

Калі ласка, паспяшайцеся, таму што
   – колькасць месцаў досыць абмежаваная (15 удзельнікаЎ – я, 7 дзяўчынак ды 7 хлапцоў),
   – трэба паспець усім набыць білеты на цягнік.

Больш падрабязная інфармацыя ў хуткім часе будзе зьяўляцца тут, уключаючы:

  • Маршрут падарожжа
  • Прыблізны мінімум грошай, які неабходны з сабою
  • Прыблізная мінімум грошай, які неабходны з сабою
  • Фота-галерэя ды старонка з інфармацыяй аб удзельніках мерапрыемства

Вялікі дзякуй за увагу!

p.s. я ў марах пра Крым:)

З павагай, Зміцер.

Leave a Reply