2007 Новы Год у Карпатах

Цалкам афіцыйная афіша

Рэсурсы праекту:

Практычная інфармацыя аб падарожжы!

Думаем сабраць кампанію чалавек на 16, канешне ж, людзей крэятыўных, вяселых і добрых, з устойлівым пажаданнем добра пакатацца і гэтак жа цудоўна сустрэць Новы Год, ды надбаць шмат незабыўных прыгод.

Прапанова дзяўчатам, любячым экстрым!

На дадзены момант у нашай кампаніі пераважаюць хлапцы, таму запрашаем прыгожых дзяўчат з цудоўным пачуццём гумару, якія любяць падарожжы, рамантыку гор ды катанне на снаўбордзе ці лыжах, каб разам добра правесці час! (калі ласка, кантактуйце з намі, выкарыстоўваючы дадзеныя кантакты)

Яна экстрым любіць!

Жыць будзем ці ў мястэчку Татаров (10 кіламетраў ад Букавелю). Жыллё, а як мы думаем, гэта будзе асобная хата, трэба шукаць загадзя, старацца дамаўляцца, каб ежу гатавала гаспадыня (так выходзіць і танней, і менш часу трэба губляць на гатоўку, і з ежай на Новы Год можна дамовіцца).

Жыллё знойдзена!

Знайшоў жыллё ў Татараве (гэта паміж Мікулічынам ды
Яблуніцай). Жылле гэтае параіў, здаецца, добры чалавек (22 нумар у
нашым спіску). Ніжэй – уся інфа, якую я атрымаў.

4 комнаты, па 3 чалавекі ў кожнай, дыш + туалет, гарачая вада, да шашы
– 200 метраў, побач – астаноўка маршрутак, кормяць вельмі добра (гэта
мне сказаў чалавек, які да іх пасылаў). 3 комнаты – на другім паверсе,
адна – на першым. Нядаўна рабілі рамонт. Да іх ездзяць з Кіеву і т.д.
Такім чынам, гэтыя людзі ўжо займаліся гэтым. Хата знаходзіцца побач з
лесам, што з майго боку гледжання – вельмі добра, можна заўседы пайсці
пагуляць, паблыкаць.

Максммум – 12 чалавек. 100 гр за чалавека ў суткі – пражыванне + 2
разовае пітанне.

Есць магчымасць дамаўляцца з лазней (побач – нейкі ваенны санаторый).

Таксама я даведаўся тэлефон чалавека, які ў Яблуніцы займаецца
пракатам. Есць магчымасць дамовіцца аб пракаце на ўвесь тэрмін (можна
будзе адзін раз паехаць, узяць усе, і потым напрыканцы – здаць).

Думаецца (дакладна вядома), што падарожжа будзе займаць дзесьці тыдзень (не ўлічваюцы час дарогі) – з 28 снежня па 6 студзеня.

Букавель – самы прадвінуты горналыжны курорт Карпат.

53 кіламетры трас.

15 галоўных спускаў (а колькі есць спускаў праз невялічкія дарогі ўлесе, і казаць непрыходзіцца), амаль усе абарудаваны сістэмамі аснегавання

Есць неабходная ў такіх месцах інфраструктура, шматлікія страўныя

І самае галоўнае – трасы рознага ўзроўню складанасці:

  • Для чайнікаў – гара Бульчыньёха (1160). Самае складанае на гэтай гары – аб’ехаць увесь натоўп гэтых самых чайнікаў
  • Для чайнікаў напалову – спуск з гары Чорна Клёва (1237). Зусім забыўся сказаць, у адным месце трэба звярнуць, бо можна паехаць па чорнай трасе насустрач новым уражанням:) Спуск цудоўны, траса вельмі доўгая, маляўнічая, таму ўсе 5-10 хвілін спуску па ёй паўстаюць незабыўнымі адчуваннямі. Чатырохкрэсельны пад’емнік на Чорну Клеву – самы доўгі на Букавелі (1548 м). Падымаючыся па ім, можна ўбачыць горы Стог (1701) ды Блізніца (1883)
  • Для аматараў – проста цудоўны спуск з гары Букавель (1127). Траса вельмі шырокая, унізе – найвялікшае задавальненне – праехаць па масту над рэчкаю ды выехаць прама да пад’емніку! Таксама для аматараў есць некалькі трас на схілах гары Доўга (1372), але нашая кампашка туды пакуль што не дабралася:)
  • Для крутых спадароў – некалькі “чорных” трасаў на схілаз гары Чорны Клёва. Асаблівасць гэтых схілаў у тым, што калі апускашся на пятую кропку, дык да самага нізу едзеш на ёй:)
  • Трэба адзначыць магчымасць начнога катання!

І напрыканцы – адпачынак будзе проста клевым, так кажа мая інтуіцыя!

p.s.

Грашовае пытанне!

120у.е. – 6 дзен * 20 у.е. на дзень – 2 разовае харчаванне + жылле
20 у.е. – навагодні стол (максімум)
10 у.е. – бутэрброды на абед (будзем браць гарбату ды іх з сабою на Букавель, так будзе танней, там кошты вельмі высокія)
60 у.е. – пракат лыж-снаўбордаў (максімум)
20 у.е. – машына (на Букавель і назад) (максімум)
70 у.е. – пад’емнікі (гэта – максімум, для дзяўчын і тых, хто толькі пачынае катацца, я думаю, ен будзе дзесьці 30у.е.)
10 у.е – петарды, і г.д. – тое, што мы будзем набываць у Беларусі, каб святкаванне было цудоўным (плануецца шмат чаго цудоўнага!).
——————
310 у.е.

+

30 у.е. – дарога з Беларусі туды і назад
20 у.е. – цягнікі на Украіне (Львоў – Івана-Франкоўск)
2 у.е. – скінуцца Зміцеру на тэлефонныя размовы з Украінай

Прымячанні:
1. З вышэй сказанага, 350у.е. – добрая сума.
2. Калі вы – эканомны, не будзеце шмат катацца, і якісьці дзень захочаце проста пагуляць у гарах – будзе яшчэ танней.
3. Дадатковыя расходы, якія маюць месца быць
– лазня (баня)
– сувенірны рынок – вельмі клевы – шмат аўтэнтічных рэчаў
– по хто захоча схадзіць у мясцовую гуцульскую рэстарацыю, ці проста патраціць грошай

Leave a Reply