2006 Новы Год у Карпатах

Новы 2006 Год у Карпатах!

Больш чым паўгады прайшло з таго часу:) Але ж, пералічу тое, што мне запамятавалася, нягледзячы на час, а значыцца, самае цудоўнае.

 

На цягнік я спазніўся, засядзеўшыся на працы.. Па дарозе да вакзалу, знаходзячыся ў таксі, папаў у аварыю. Потым, ужо ў другім таксі, папаў у пробку. Ну і ўсе… Цягнік мяне не дачакаўся. Прыйшлося на апошнім таксі ехаць у Баранавічы, у ўсё гэта на такіх нервах. Уявіце, сабраў кампашку, знойшоў гаспадароў у Карпатах, аб усім дамовіўся, а сам спазніўся… Ды яшчэ і дзяўчына, якая ехала са мною, едзе на цягніку без мяне:) Адным словам, калі б тады я быў адэптам прыгажосці ў дзічы, дзічы ў прыгажосці, дык я напэўна бы сказаў – вось гэта дзіч. І, дарэчы, быў бы правым!

 

Потым была цудоўная сустрэча мяне ў Баранавічах.. Зайшоўшы ў вагон, я вынайшаў, што па мне ня вельмі і сумаваліся, твары ўсіх паважаных мною спадароў былі чырвонымі ад смеху:) Ну і давай там усе смяяцца зноў, канешне ж, з мяне. А як я быў рады.. Паспеў на цягнік! Пасля такога пачатку гэтае падарожжа не магло быць дрэнным.

 

Далей быў Львоў, у які мы прыехалі вельмі рана, таму была магчымасць пабрадзіць па вуліцах, слухаючы, як рыпіць снег пад нагамі, адчуць неверагодную атмасферу зімняй раніцы ў гэтым горадзе. Больш за ўсе ўразіў дворык з вялікай колькасцю прастынёў, а таксама бабулькі, шмат бабулек, якія цягнулі елкі, ды здалек узгадвалі нейкіх цудаў-юдаў…



 

Карпаты.. Цудоўны домік, на які зранку апускаецца горная, зімняя смуга. Снягурка з лёду, метраў тры ростам, якая ветліва сустракала нас з нашых пакатух, першае ў жыцці адкрыццё снаўборду, першыя суровыя падзенні і радасць ад вывучанага прыёму! А калі дадаць сюды цеплую кампанію, пасядзелкі пад гітару, сябра дзяцінства побач, дзяўчыну, ад пяшчоты якой адчываеш сябе на тым свеце, добрых гаспадароў, лазню з венікамі, якія везлі з сабою з Беларусі. Чаго каштуюць пешыя падарожжы ў горы, блуканні па снегу, Новы Год у гарах пад гук барабану і песні, імітуючыя рытуяльныя спевы індзейцаў, прамокшая наскрозь адзежа апасля Букавелю, добрае украінскае віно.. Гуцульскі дух усюды, абліванні халоднай вадою ўдваіх з дзяўчынай, начныя размовы, купанне ў вадаспадзе..

***

 

Вось такім запомніўся мне 2006 Новы Год у Карпатах. І яшчэ паўгады ў вачах стаялі мае спускі са снаўбордам з гары Букавель.. Неапісуемая, цудоўная падзея ў жыцці..































Leave a Reply