Posts Tagged ‘вершы’

Стаяць на сваім трэба нам (кадэтам).

Wednesday, November 4th, 2015

Стаяць на сваім трэба нам.

Гэта палон для ўзнёслых душаў!
Гэта тлен, прагарыць і развеецца.
Як мне быць? Бо навокал злодзеі
Што крадуць у нас лёс! Мяцеліца

Засцілае натхненне божае,
Адбірае надзею лютую,
Біцца ў сцену даўно наскучыла,
Ужо напіліся мы вады мутнае.

Хто на Захад, а мне надакучыла
Бегчы, гнаць, забывацца памяці,
Хто Ўсходам глыбока ўзрушаны,
Ну а я застаюся. “К нам ідзі!”

Кліч, што чутны з кожнага рупару!
Зазываюць магілай святачнай,
Абяцаюць награду трунную,
Ці, у любым выпадку, палатачную.

Што рабіць – запытаюся сокала,
Што пасланы народу ў палоне,
Як ісці – запытаюся вогнішча,
Што гарыць унутры Пагоняй.

Радзіліся мы зноўку, п’янымі,
Не ўбегчы ад злога дэману,
Гартаваць сваю лютасць страшную,
І стаяць на сваім трэба нам.

Паміраць калі будзем, ведаю –
Зазірнем у мінулую весну,
І усмешкай прабудзіцца радасць
За прапетую, шчырую песню.

Навучыцца гарэць, не шкадуючы,
І не бачыць усюды карыснасць,
Закаліць свае я, не абуглячы,
Сваю божую, светлую існасць!