Posts Tagged ‘зрабіць’

Адклаў на потым? Гэта можа быць пазітывам!

Saturday, October 13th, 2007
Пазітыў першы

Сёння прагледжаваў архіў сваёй электроннай карэспандэнцыі за апошнія тры гады. Падаляў спам, рабіў сартыроўку па знаёмых і сябрах, перачытваў у выпадковым парадку лісты. Вынікі такія: напісаў не аднаму дзесятку добрых людзей добрыя словы. Перанесся за некалькі гадзін у не адзін дзесятак месцаў. Пагутарыў з людзьмі, аб якіх нават перастаў думаць. Настрой, адчуванні жыцця, эманацыйны стан зменьваліся таксама ж, не раз. І гэта такі кайф – чытаць лісты, якія табе пісалі блізкія, ці добра знаёмыя, ці нават незнаёмыя зусім людзі некалькі гадоў таму. А зараз жа я іх ведаю. Але магу вяртацца да іх словаў, якія былі напісаныя тады, калі я іх не ведаў. Так цікава ўсё гэта. У сэнсе – ЖЫЦЦЁ!

Сёння субота. Выходны.

Пазітыў другі

Яшчэ адзін прыклад незробленага своечасова, але таго, што прынесла шмат дзіцячай радасці. Тыдзень таму вырайшыў прайсціся па каментарыях чытачоў зміцяркому ды падаліць спам. Ну і гляжу – усіх каментарыяў – за некалькі тысяч, амаль усё – гэты самы спам, але! Каментарыі ад людзей на маі пасты паловугадавой даўніны мяне проста зачаравалі… Усе яны былі вельмі пазітыўныя, і гэта было свята працягам з гадзіну – выдаляць спам, да апруваць каментарыі Вас, паважаныя! Дарэчы, думаю паставіць на зміцярком плагін, які аўтаматычна выдаляе спам, такім чынам, хутка каменты будуць з’яўляцца адразу апасля дабаўлення, без майго прагляду!

Зрабіць

Прыдумаў такую фішку. Зрабіць калаж і падарыць сябру. З урыўкаў ягоных словаў. Ці з ягоных фотаздымкаў. А яшчэ лепей – ролік, дзе ўсё гэта будзе перамешана, і абавязкова, вельмі пазітыўна. Так, каб развеяць нават самыя хмурыя хмары!

Ніжэй – што можна рабіць з дзяўчынай віртуяльна:

– Можна расказваць адзин аднаму пра уражанни ад практыкаванняу
Нарбекава. Ну проста дзялицца попытам.
– Можна дамовицца кожны дзень пытацца у чалавека, якого ты не ведаеш,
якое небудзь пытанне. Мы увечары будзем вырашаць пытанне, назаутра
выконваць заданне, а потым дасылаць адзин аднаму выники.
– Можно паспрабаваць скласци разам якую небудзь забауную гисторыю, ци
казку.
– Можна разам зрабиць прабежку.
– Паспрабаваць думаць аб адным и тым жа у аднолькавы час – здаецца, гэта
цикава.
– Дасылаць кожны дзень па слову – якое, як табе здаецца, выражае минулы
дзень – и не паутарацца

Усім добрых выходных. Ваш Зм.