Posts Tagged ‘каханне’

Я вучуся кахаць Вас.

Thursday, June 26th, 2008

Я вучуся кахаць Вас.

Твая начная сарочка белая
Мяне люта трымае, цяне, варожыць.
Музыка, вочы, скулы, постаць смелая –
І нішто мяне больш у жыцці не трывожыць.

Я падаю кудысьці, з радасцю забываючы
Тое, ад чаго я бягу, дзеля чаго прыйшоў да цябе.
Смяюся, Вас моцна, да болю сціскаючы –
Ведаю, такое каханне мае хутка прайдзе.

Але ж не адпусціць ціхі сум па тваіх вачах..
І праз палову году, мацнейшы, зімовы,
Прыеду здалёк, каб патрымаць цябе на руках.
Уеду далёка, з агеньчыкам у сэрцы новым.

так будзем жыць доўга – я тут і там,
Здзіўляючы адзін аднаго думкамі светлымі, новымі.
Паўгода ўжо гарыць у грудзях пажар па Вам.
Здаецца, да шчасця такога мы былі не гатовыя.

Сёняшні вечар. Менск. Я зусім разгублены –
заўтра сустрэча з Вамі. У каторы раз
Я гартаю сумна, пьяна старонкі, кнігі мінулыя.
Я вучуся любіць Вас, мілая. Я вучуся кахаць Вас.

24.06.2008

Мае каханне (так, вясна!)

Tuesday, March 4th, 2008

Кожны раз, калі сур’ёзна задумваюся пра каханне, разумею яго па-рознаму. Калі пачынаю кахаць – адчуваю па-рознаму. Гэта кажа, што няма абсалютаў, няма гарантый, што ваш пункт гледжання на штосьці будзе з вамі ўвесь час. Памятайце пра тое, што ў вас ёсць адказнасць перад Вамі – праз некалькі месяцаў, гадоў, дзесяцігоддзяў.

Прывяду свае разуменне, адчуванне кахання на цяперашні час. Для мяне – гэта магчымасць праз год скарыстацца такою машынаю часу і ўспамятаць – а што было тады. Гэта дапамагае будаваць заканамернасці развіцця, росту ці дэградацыі самаго сябе.

Каханне, сэкс, хімія целу – як гэта звязана? Я думаю, калі сэкс асазнаны – ён вельмі падобны да шчырага позірку ў вочу каханай, ці танцу разам, ці маўчанню. Каханне праўляецца апасля некалькіх гадоў адносін, калі хімія адыграла сваю ролю. Калі апасля гэтага два чалавекі па ранейшаму могуць моўчкі шмат часу глядзець адзін аднаму ў вочы – яны могуць мець шанец на каханне (а магчыма, я хацеў сказаць, шанец на стварэнне кахання). Я гляджу любімаму чалавеку ў вочы. І я разумею, што гэта сусвет. Неадчыняльны. З неверагоднаю глыбіною. Калі ў мяне няма такога адчування – то магчымыя два варыянты разгледжання. Першы – наступны: я проста наасазнаны зараз, і мне трэба пабыць аднаму, сабраць волю ды думкі, раслабіцца, падумаць аб тым, чаму эгаізм малюе ў галаве такія малюнкі. І гэты варыянт не значыць, што штосьці не так у адносінах паміж людзьмі. Штосьці не тое ў маіх адносінах да сябе ў першую чаргу, а потым – да любімага чалавека. Мне бачыцца, што любімым людзям не трэба казаць адзін аднаму – ну вось, штосьці не так, падчас такіх станаў. Асабліва людзям пошуку, ці па іншаму, людзям, якія асазнана хочуць быць асазнанымі. Каму, як не такім людзям, ведаць, што ўсе зменьваецца, і твой родны любімы чалавек не можа заўсёды быць ветлівым, ці глядзець моўчкі ў вочы. Другі ж варыянт – гэта калі сапраўды няма кахання, і няма адчування вось такое блізкасці, няма абагульняльнага. Калі вельмі проста – няма веры.

Людзі ў пошуку не даражаць каханнем. Не даражаць з пазітыўнага пункту гледжання. Для іх свабода і асазнанасць – важней. Іх цяжка ўтрымаць целам, ежаю, чымсьці яшчэ. Іх не трэба ўтрымліваць, калі іх шлях супадае з вашым. Калі ім не трэба ісці насупраць свайму шляху з-за вас, яны будуць з вамі па сваёй волі. Але не павінна быць сентыментальнай прывязі да адзін аднаго. Можа быць вера – мы будем разам увесь час. І тады да – пакуль будзе існаваць вера – людзям не трэба прывязвацца. Але толькі не словы – я з ёю, ці з ім, бо мы разам шмат часу. Людзі павінны расці. Адчыняць сябе. Расквітаць. Людзі нараджаюцца і паміраюць адныя.

Каханне цесна звязана з асазнанасцю. Калі абодва чалавекі не маняць сябе, не бягуць ад чагосьці, не хаваюць свае страхі за ідэялам кахання. Тут жа з’яўляюцца думкі аб бястрашшы ў паводзінах з каханым чалавекам – калі іграць роль, але не быць сабою, каханне таксама можа абгортвацца хованкай ад сябе, ад іншых. Успамінаюцца словы Ўладзіміра Любарава аб партнерстве ў каханні:
Уважение в любви – это счастье другого человека.
Уважение в семье – это комфортное одиночество (отграниченность) внутри совместного существования
Уважение в партнерстве – это свобода и необусловленность в принимаемых совместно решениях.
Для мяне жыцце разам – гэта каханне, сям’я, партнёрства. Таму маем счасце іншага, добрую адзіноту (я б перадаў сэнс так. Калі табе можна сказаць падчас таго, як твой партнёр нешта ў цябе пытае – я зараз хачу пабыць адзін, і ні ў кога не будзе пытанняў – а чаму, і што здарылася, і ні адзін не заякарыцца на гэтых словах), свабоду і не абумоўленасць. Быць бястрашным – не значыцца быць без абаронным. Быць бястрашным значыцца не баяцца папасці ў непрыемную сітуяцыю, а гэта тое ж самае, як верыць у сябе і адчуваць свой стрыжань, які цяжка пагнуць, і які толькі закаляецца ў экстрыму.

(more…)

Любімыя людзі ў шапцы

Thursday, January 3rd, 2008
Кахаю цябе

і хочу мець дзетак

Мой прыгожы Тата

Кахаю. Не баюся кахаць. Веру.

Wednesday, November 21st, 2007

Нездарма больш чым паўгода таму назад паявіўся вось такі запіс Каханне… Мае каханне… З чаго яно складаецца?.

Толькі зараз прыйшло ўсведамленне майго кахання да Ксю. Я зразумеў, адчуў вельмі важную рэч. Аб ёй я думаў шмат часу; і шмат дзён, тыдняў, месяцаў, гадоў я праводзіў не з тымі. Адказ вельмі просты. Ёсць каханне фізічнае, каханне цела, якое базуецца на фізіялагічных працэсах, і ёсць каханне духу, асобы, калі ты асазнаны падчас кахання, калі твая галава кружыцца ад асазнання моманту, шчасця, радасці падчас думак аб любімай жанчыне.

Ёсць некалькі прынцыпаў такога кахання. Аб гэтым я раскажу апасля, а зараз яшчэ раз – фотаздымак, які будзе вісець у нашай з Ксю комнаце, на галоўным месцы:) Выбачайце, не магу не марыць. Праўда гэта не мара, а дакладная вера, веданне, што так будзе!

Вочы каханай

І вершык, які з’явіўся неўзабаве апасля майго прызнання:

Я начал писать,
когда полюбил впервые.
Я плакал впервые,
когда признавался тебе.
А раньше глаза твои
нежным омутом были.
Сейчас я в них
нахожу вдохвовенье себе.

Пакуль. Усім жадаю кахання, веры і моцы асобы, каб здзейсніваць свае мары!

“падчас няскончаны верш”

Friday, November 16th, 2007

“Адзін сярод сваіх родных людзей” (альбо “падчас няскончаны верш”).

Слухаючы музыку, якая мне падабаецца, і заводзіць глыбока, але не цёмна,
Я з заміленнем назіраю за думкамі, што прыходзяць да мяне, раптоўна.
Яны таксама не цёмныя, але шчырыя, як птушка, што ляціць да свайго гнязда,
Або казуля, якая спужалася стрэлаў, ды не ведае што рабіць, стаіць нерухома, адна.

Так і я гэтым вечарам быў неабагрэты, неабласканы табою, адзін сярод сваіх родных людзей.

Мама мая. Яна якая?

Monday, October 15th, 2007

Мама мая. Яна якая?
Не, не таму, што свята, яго задаю.
Проста хочацца ведаць дакладна, дакладна,
Што я разумею яе і люблю.

Так, лёгка lubic сваю Маму задарам
Яна нарадзіла, расціла. Жылі..
Цяпер ты вялікі. Маці – яшчэ не старая,
А любіш яе ты? Давай, паглядзі.

Мама мая. Даруй мне мілая!
Не буду пералічаць. Столькі гадзін займе..
Ты сама ўсе ведаеш, родная, любая,
Я веру, я мару аб нашай вясне!

Мая Мама. Яна якая?
Не, не таму, што свята, яго задаю.
Я ведаю: моцная, прыгожая,
страдае,
але не здаецца
Мама мая! Мама. Мама. Мама… Люблю.

Дзень Мамы. 14.10.2007