Posts Tagged ‘крэатыўна’

Апавяданне “Кролік-забойца”

Saturday, January 12th, 2008
Так, ён самы – Кролік-Забойца!


Уявіце сабе наступны малюнак. Прыбярэжны бар, позні вечар, грае лянівы такі джаз, кліентаў зусім не шмат, за стойкаю – барадатая такая асоба. Акрамя вельмі якаснага спіртнога, тут нічога і няма. Думаецца, пануючы колер тут – цёмна бардовы. Завядзенне гэтае адразу не знойдеш – маленькі ўваход, зусім няма рэкламы. Такое адчуванне, што яно створана толькі для тых, хто насамрэч ведае, што вось так, сення трэба пайсці ў месца, дзе грае джаз, і за стойкаю барадач, і яшчэ там ёсць ром, каньяк, віскі, ды водка, але толькі яны. Месца адпачынку ды збору касцей для творчых людзей з “аганьком”. Дарэчы, барадача завуць Жорай.
А далей – болей. Амаль кожны чацвер дзверы барчыка адчыняюцца, і туды ўваходзіць нешта незвычайнае. Істота са станам чалавека, але з чалавечых прыкмет – бачная толькі галава, усе астатняе месца займае кролічы касцюм. Вельмі трапна зроблены, і вельмі прыгожы. Усе пастаяльцы нашага завядзення ківаюць гэтай істоце, нібыта ўсе яны ведаюць яе, і нават разумеюць, чаму вось зараз яна прыйшла менавіта сюды. Чалавек – Кролік трымае ў руцэ астатняюю частку кролічага адзення – галаву кроліка. Адразу кідаецца ў вочы вельмі прыгожы кролічы пух на грудзях, сапраўдная капна, пушыстая, нават святочная, з начосам. Але, штосьці ў ёй не так – яна чырвоная, і з яе сьцякае нейкая вадкасць, кропелькамі, па маленькаму. Чалавечыя вусны істоты таксама чырвоныя. І тое, што яна трымае ў руцэ, таксама. У другой руцэ – пральны парашок, прытым добры пральны парашок, здаецца, адбельваючы, адзін з тых, якія паказваюць па тэлебачанню, і якія ўсё адсцірваюць. І тут кідаецца ў вочы сумны настрой істоты. Яна вельмі вельмі павольна падыходзіць да барнае стойкі, невясела ўсміхаецца барадачу, ставіць побач з сабою парашок, уседжваецца, прытым гэта займае некалькі хвілін, робіць заказ, канешне ж, спіртнога, і пачынае скардзіцца, пабуркваючы, што вось, зноў усю ноч трэба адмываць кролічы касцюм. Барадач Жора ўвогуле разумее ўсё на свеце, таму ён не здзіўлены яніяк, і хрыпастым, басовым, але бархатным голасам пачынае супакойваць Кроліка – Забойцу. Усе, хто сядзіць у бары, таксама далучаюцца да барадача, і так павольна, ляніва кажуць словы спачування. І над усім гэтым грае джаз, лянівы джаз. Самае цікавае, што ніхто не ведае, дзе на гэты раз адбылося забойства, і каго забіў Кролік-Забойца. У чым яны ўсе ўпэйнены, дык гэта ў стылі ды майстэрстве Кроліка. Так, гэта Майстра, і ён ведае, што ён робіць, і ведае, каго забіваць. І яму няма роўных. І сёння, на гарадскім спаборніцтве кролікаў-забойцах, ён у які раз усім гэта даказаў. Кролік-забойца па дзіцячы закатвае вочкі, шчурыцца, нібыта ўспамінае падзеі мінулага дню.
(more…)

Шчаслівы дзень, альбо падзяка Матулі, надвор’ю ды арганізатарам альтэрнатыўнага Еўрапейскага Маршу!

Monday, October 15th, 2007

Прывітанне, сябры!

Грае “Радыё свабода”, у галаве – прыемнае асазнанне, што ўсе наперадзе. Беларусь будзе свабоднай! Галоўнае, што зрабілі ўчора ўдзельнікі альтэрнатыўнага Езрапейскага Маршу – яны паверылі, што яны ўжо свабодная – вельмі важны крок да зменаў.

Гэта быў святочны дзень. Па першае, свята Матулі. Па другое – пяшчотнае надвор’е, ну і канешне ж, вялікі дзякуй тым, хто не пабаяўся зрабіць альтэрнатывы афіцыйнаму (у сэнсе традыцыйнай апазіцыі) Еўрапейскаму Маршу – на мой погляд, пастаўленыя задачы былі выканатыя. Не буду пісаць шмат словаў – ніжэй фотаздымкі з месца падзеяў!

Красата, як вы лічыце?

Пад сцягам! Так, тым самым!

Выглядаю ў акенца – бачу дзіва, вось дык перцы!

І мацюгальнік тут як тут

У маім лісты грае Каця Камоцкая “Мая краіна”. “Я люблю, калі свеціць сонца”. А на дарозе – людзі!

Далей, штурмам узяць бібліятэку, прагатавацца да запуску ў космас, так?

Ну вось. Хтосьці спазніўся на свіданку, але ж, дзеля благой справы!

З’явіліся каробачкі. Рэфлексіўна ўспамінаецца разгон намётавага гарадку

Дарэчы, у той час нашыя сябры ў бусіках ужо надзелі маскі. Думаецца, пабаяліся журналістаў, ды і центр жа гораду – Еўрапейскай сталіцы – Менску!

Коробочка:)

І тут у мяне з’явілася геніяльная думка. Каму цікава якая – напішыце мне сюды Zmicer.Harachka@gmail.com

(more…)