Posts Tagged ‘Кіеў’

Сливки информации, которая может помочь вам найти квартиру в Киеве.

Thursday, August 21st, 2008

Друзья, пост на русском, так как изначально писался для рускоязычной аудитории одного украинского комунити. Также, приветствуем новый тег кіеў!

Ниже, под катом – все аспекты поиска жилья в Киеве – рекомендации, хорошие практики, ссылки на хорошие сайты, телефоны брокеров – в общем, всё, что может быть использовано в ваших же целях и интересах.

1)перед началом поиска
– определите критерии, запишите их себе в краткой и удобночитаемой/прозносИмой форме (для себя и возможно для агентов)
* близко от метро, так, чтобы можно было дойти пешком?
* однокомнатная или возможны варианты съёма двухкомнатной или трёхкомнатной (чтобы впоследствии найти компаньона)
* интернет
* техника, мебель
* качество квартиры – что важнее – уют или евроремонт
* балкон, застеклён или нет
* магазины рядом
* есть ли водоёмы, парковые зоны
* промышленный ли район
– заготовьте электронную карту (особенно если вы иногородний), на которой вы сможете проверять, так ли близко квартира к метро, смотреть, есть ли рядом озера, парковые зоны, проверять удобство транспортных развязок, а также оценивать расстояние до метро. К примеру, в объявлении может быть указано – до метро 5 минут, но если по карте – 2 км – то это точно не пешком
– определите приемлемую сумму, которую вы можете платить. Помните, что разбежка в цене квартир может быть достаточно велика, даже в одном и том же районе, особенно если использовать различные методики поиска

(more…)

Мінула 25 год. Маленькія навіны

Friday, July 4th, 2008

Прывітанне!

Ну вось, мне 25, зміцяркому – 2 гады. Сёння бегаў па начному Кіеву. Купаўся ў Дняпры, а насупраць – агеньчыкі вялікага і прыгожага горада.

Скончыўся Крым, канешне, хутка-хутка будзе справаздача.

Учора быў на лекцыі вельмі знакамітага будыскага ламы (настаўніка) Лама Оле Нідала. Каму цікава, можаце пра яго прачытаць тут .

А вось ягонае фота

Я вельмі адчувальна сутыкнуўся з энергетыкай ламы падчас медытацыі. Рукі проста захлёбваліся ад энергетычных хваляў. А сама лекцыя была ўводная, для тых, хто вырашыў сур’ёзна займацца будызмам. Я да іх не адношуся, там прымаць абарону аб Буды не стаў. Гэта таксама мяне здзівіла – уявіце, вы прыходзіце ўпершыню на лекцыю, і вам прапаноўваюць прыняць абарону.

Лама – вельмі сціплы і прыемны чалавек. З’яўляецца адным з першых, адметных у западным будысткім свеце. Нестандартны чалавек.

А гэта – прысвечана групе Пілот. У іх такі значок – нешта накшталт таргавельнай маркі

Наконт групы Пілот. Вось толькі зараз вырашыў расказаць пра канцэрт, на якім я быў у Менску. Пазітыўна. Шчыра. Былі старыя добрыя песні Пілота. Энергетыка сапраўдная. Хлопцы сапраўды не проста зарабляюць бабло, але ўкладваюць душу. Я заўсёды адчуваў, што іхнія песні – гэта як выражэнне, люстэрка мяне самога, і заўсёды ведаў, што яны напісаныя кімсьці вельмі асаблівым. Так яно і адбылося. Набыў кнігу Ільі Чорта (лідэра групы і аўтара песень). Кніга называецца Торы. І прачытаўшы яе, усё стала зразумелым. Адзін з нас. Шукаючых, і нястомных. Рэспект Ільі!

І каб усё было ціп-топам – проста пяць маіх любімых песенак групы Пілот на зміцяркоме.

Проста уражанне аднаго дню

Monday, December 3rd, 2007
Панядзелак ды снаўборд

Панядзелак. 7 раніцы. Я стаю на горцы пад назваю “Пратасаў Яр”. Дыхаеш – і пар падымаецца ўгару. Ногі ў снаўбордных ботах, я гатовы да спуску. Яшчэ цёмна. Нікога тут больш няма. На йлбу – ліхтарык. Трошкі парашыць снег. Пад дошкаю – таксама ён, і яшчэ няўтоптаны. Еду лёгка. І ў галаве адчуванне нерэяльнасці – цёмна, адзін хлапец з ліхтарыкам на йлбу трэніруецца рабіць розныя фішкі з снаўбордам. Спусціўся толькі раз. Трэба заняцца дошкаю, бо слізгальная паверхня ўжо яніякая. Але для мяне сёння гэтя – нешта накшталт медытацыі. Давольны еду дадому, у маршрутцы людзі здзіўленна паглядаюць, а дома яшчэ спяць. Моюся. Націраюся масламі. Раблю самамассаж цела. І давольны пачынаю гатаваць есці, раблю гэта з задавальненнем. Ем доўга, смакуючы. Потым, моючы посуд, гляджу на фотаздымак любімага чалавека, слухаю беларускую музыку. На сэрцы цёпла.

Wi-fi ды інтэрнэт на шару

Учора сядзім у “Пузатай хаце”. Я ўтыкаю ў наўтбук. Побач праходзіць дзяўчынка ды пытаецца – а вы ловіце сетку з Арэны (гэта ўжо іншае памяшканне). Кажу – не ведаю. Паспрабавалі, аказалася, wifi сетку я лаўлю, але яна запароленая. І тут дзяўчынка мяне ўразіла – вось вам, кажа, пароль. Астатак часу прайшоў пад знакам бязплатнага карыстання інтэрнэту.

Беларусам ды мінчанам

Беларусам і асабліва, мінчанам… У Кіеве галаву горада выбіраюць гараджане. Зараз тут мэр – Леанід Чарнавецкі пад мянушкай Лёня Космас. Яго вельмі не любяць Кіяўляне, нездарма называюць космасам. Ходзяць чуткі, што ён вельмі сябруе з какаінам. І ёсць такі праект http://ya-kianin.com, прысвечаны грамадзянскаму жыццю Кіева. Яго актывісты ладкуюць паказ відэя стужак, дзе высмейваюць свайго мэра. Кропкі, дзе круцяцца гэтыя ролікі, зладкаваныя ва ўсіх публічных месцах, нават перад мэрыяй. Вось так…

Дзяўчына ды скрыпка

Wednesday, July 11th, 2007
:)Ола, Наташа!

Вечар. Карпаты. Я адзін, у намёту, збіраюся спаткі. А яны – Наташа з Яраславам, мае суседзі па намётах, граюць на там-таме, ды спяваюць. Мая лыба да вушэй, а потым – Зміцер заснуў. Працнуўся, пакінуў рабятам свае каардынаты, паклаўшы невялікую паперку пад сыры каменчык..

Маленькі вершык.
Ціха, ціха ноччу,
Падаў першы снег.
Справа была летам,
Верце, то быў снег.

Таксама маленькі вершык.
Мой дзен. Хачу, каб ён быў днём і ноччу.
Я ўсё маўчу, ты побач крочыш, крочыш..
Маўчыш таксама, мы пустыя,
Але ж, мы любім, гэта – дзіва!

Дзень Народзінаў

Sunday, June 17th, 2007
Карцінка, якая мне падабаецца

Мінула 24 гады!
Упершыню, пачынаючы з юнацкіх гадоў, не было адчування чагосьці згубленнага, таго, чаго ўжо ніколі не будзе са мною. Гэты год падараваў мне.. мяне самога. Я ўдзячны сусвету, людзям, якія былі са мною, удзячны ўсяму таму, што давала мне моцы ісці і верыць – у сваю зорку, у усмешку на твары кожнага чалавека. Незвычайны год, месцамі востры, няёмкі, але ж, такі хвалюючы, новы.

Памятаю, падчас святкавання Новага Году хацелася выпісаць, што ж такога незвычайнага было за мінулы год. Так і не зрабіў, але ж, зараз ёсць цудоўная магчымасць!

Ужо год, як большая колькасць маіх сяброў ды родных клічуць мяне Зміцерам. Год, як нарадзіўся zmicer.com, і ўсё, з ім звязанае. Год, падчас якога я насамрэч адчуў сэнс словаў

Учора мы гутарылі аб смерці,
Учора мы шмат сьмяяліся.
Учора мне хацелася памерці,
Дык ведайце – учора я смерці не баяўся!

Ён умясціў у сябе шмат падзеў, з самых важных для мяне – праекты ”Беларусы ды Крым”, ”Карпацкае падарожжа”, час, праведзены з дарагім мне чалавекам, мілай К., з якой мы так і не сказалі адзін аднаму словы кахання, але падчас якога нарадзіўся верш, і нарадзілася нешта, чаго я ніколі не адчуваў да гэтуль. А чаго каштуюць словы гэтага цудоўнага чалавека: ”Гэта была нашая зіма”.

Два чалавекі перапляліся,
ды ляжалі побач моўчкі..
І цёпла, і ўтульна ім было –
але ж, гэта не дзіва.
Без думак, без надзеяў,
пустыя ды шчаслівыя,
Казаў ён – мілая,
яна казала – мілы.

А потым, ноччу,
калі падаў снег бліскучы,
Бавілі час яны дзіцячымі
гулямі дзяўнымі –
Ляталі разам
ды рассыпалі долаў цуды!
А за імі ўслед мелодыя,
якую ён граў на дудах.

І зранку яна будзіла яго
добрымі, добрымі словамі..
У незразумелы сум ягоны
без страху спрабавала прабіцца..
І потым.. Доўга, доўга..
Пабоч, моўчкі –
Яны кахалі адзін аднаго,
не маючы моцы напіцца..

Пераломнымі, незвычайнымі сталіся два этапы “30 дзён да поспеху”, якія далі магчымасць здаць сэртыфікаты SCJP, SCWCD. Дарэчы, сёння першы дзень трэцяга перыяду, але, у адрозненні ад двух першых, я не буду рабіць публічных справаздач ды апісання сваіх мэтаў – толькі вынікі, і толькі праз месяц.

Забыўся пра сальта. Месяц назад я нарэшце навучыўся яго рабіць, пакуль што з дапамогаю рук, але ж – я шоў к гэтаму шмат часу. З’явіліся прызнакі кубікаў прэсу, і я апэўнены, што апасля гэтага леты яны будуць не мараю, а рэчаіснасцю. Тыбецкая гімнастыка, цудоўныя, хвалюючыя моманты асазнання сэнсу, прасвятлення – усё гэта было, і я буду шмат працаваць, каб усё гэта засталося са мною!
Сапраднае адчыненне для сябе снаўборду, веліпеду, бегу, лазні, напою матэ (мне здаецца, што менавіта ў гэтым годзе мы пачалі сябраваць з матэ па-сапраўднаму)! Колькі на свеце рэчаў, якія мне б хацелася паспрабаць, але ж, і паспрабаваў я нямала!

З дзіўных рэчаў – упершыню за 24 гады з матуляю, няхай і на тыдзень, але сталі сапраўднымі сябрамі. Скокнуў з масту шчукаю, і наперадзе Крымскія скалы, адкаль я абавязкова буду прыгаць уніз галавою!

Вялікая, бясконцая падзяка Майстрам, якія падтрымліваюць мяне – ОШО, Любараў, Уладзімір Доўгань, кнігу якога я чытаю зараз, усім, хто ўсё свае жыццё жыў, жыве дзеля адной мэта =- зрабіць нас, звычайных людзей, гарманічнымі ды шчаслівымі. Я ўпэўнены, што ў гэтым годзе я змагу быць годным, каб мець магчымасць зносін з Майстрам ужывую, і я буду адчыненым, каб знайсці яго.

Вялікі дзякуй усяму жывому, сусвету, зоркам – я адчуваю сябе шчаслівым, і вельмі жывым чалавекам. Хочацца быць болей лёгкім, болей светлым, болей без думак, і таксама, я буду працаваць над сабою.

p.s.
Песенка “Вечар” (mp3, 128kbps, 4mb) (64kbps, 2mb)
Песенка “Вечар” (zip, 128kbps, 4mb) (64kbps, 2mb)