Posts Tagged ‘падарожжа’

Падарожжа ў Львіў: частка трэцяя

Friday, August 22nd, 2008

Падарожжа ў Львіў: частка другая

Thursday, August 14th, 2008

Ну што, працягваем нашае віртуяльнае падарожжа! Другая частка, а наперадзе яшчэ сапраўды дахалеры фотаздымкаў.

Кіеўская дзяўчынка Марыся

Перспектыва на трамвайную каляю, ды старынны домік

Вось такая вузкая вулічка

Глядзіце, збоку дому – наклонныя падпоркі з цэглы – увогуле, гэта такі архітэктурны стыль

Мне вельмі падабаецца гэтае фота

Спартыўная заля Львівскай вобласной рады, звярніце ўвагу на мазайку

(more…)

Падарожжа ў Львіў: частка першая

Wednesday, August 13th, 2008

Ну вось, мінула чатыры дзянькі, якія я правёў у амаль карпацкім, вельмі аўтэнтычным, а яшчэ вельмі нацыяналістычным горадзе Львіў (так яго называюць жыхары гораду). Гэтая справаздача будзе складацца з фотак гэтага гораду, але ў двух словах раскажу некалькі цікавых гісторый ды фактаў, якія я даведаўся пра гэта горад.

– ён да 1918 году ўваходзіў у склад Аўстра-Угорскай імперыі, а гэта значыцца, што не меў аніякага дачынення да Расеі.

– шмат часу гэта быў польскі горад. Увогуле, архітэктура старога гораду тут ці польская ці аўстрыйская

– у горадзе заўсёды жылі прадстаўнікі розных канфесій, народаў – армяне (апасля якія тут застаўся цудоўны квартальчык), рускія, габрэі, гуцулы, палякі, украінцы

– горад знаходзіцца амаль у прыкарпацці, і гэта таксама дадае аўтэнтыкі

– гораду больш чым тысяча гадоў

– менавіта тут была ўпершыню аб’яўлена незалежная украінская рэспубліка дзесьці ў 18-19 гадах мінулага стагоддзя. Менавіта тут у 1989 упершыню на Ўкраіне пачаліся народныя хваляванні, выступленні, мэта якіх была – вывядзенне Ўкраіны са складу СССР. А яшчэ дадам, што падчас другой сусветнай вайны ў Львіве за правядзенне мітынгу працоўных супраць фашысткага рэжыму было растраляна мірнае шэсце (але ж не пабаяліся выйсці). І канешне, УПА, галіцкая армія 18-20 гадоў. Львіў быў і з’яўляецца фарпостам нацыяналістычных плыняў Украіны.

Зараз гэта проста неверагодны горад з неймавернай колькасцю кавярэнь, царквёў, і проста прыгожых вулічак.

Ну вось, гэта ўводзіны, а далей – за справу!

мяне вельмі вабяць дамы, у якіх бачна бачна цэгла ў бакавых сценках. У Львіве такіх будынкаў праз адзін. Зайчыкі на сценцы. Трамвайная каляя. Горад толькі-толькі прачнуўся

Прачынайся, горад Львіў.

Два кашакі.

Цудныя дворыкі Львіву. Кожны з іх асаблівы. Старынныя. Дзесьці проста ў вельмі запушчаным стане. Але, гэта дадае гораду асаблівую шчырасць, праўдзівасць, нібыта кажа – тут не гламурна, тут не ўсё чыста, але ж, тут – так, як ёсць

Таксама ўнутры дворыку

Ізноў паглядзіце – будынак, і на заднім фоне – кавалкі сценак іншых дамоў.

Дарэчы, калі я быў у Піцеры – дык мясцовыя жыхары з вялікім задавальненнем паказвалі мне перакрыжаванне, ад якога расходзіцца пяць вулічак. Дык вось – у Львіве такіх перакрыжаванняў не адно, і не два, але таксама амаль праз адно

(more…)

Крым

Friday, July 4th, 2008

Крым.

Крым. Опять я становлюсь идолопоклонником
Твоих неугомонных, часто пьяных, весёлых богов:
Солнце, лунная дорожка, горы, море –
Навсегда вместе с вами я остаться готов.

Раствориться в дымке зеленоватой, безбрежной,
Улететь быстрой птицей за седой перевал.
Окунуться в волны, обещающие вечность, нежные,
и сгореть в рассвете, что скор за удал.

Сегодня я еду домой, на родину раннюю.
Не боясь очутиться не там, рассказать не о том, и не тем,
Ведь я знаю, что смысл не в тоске, не в покаянии –
В понимании дня, в делании меньшей тень.

06/2008

Крым 2006: Фота-справаздача: частка 1

Friday, May 30th, 2008

Прывітанне, Спадарства!

Рады, вельмі рады паведаміць, што праз гадзінку ў мяне цягнік у Крым – у Лета, у Горы, і на Мора. Гэта будзе працягвацца да 16 чэрвеня.

Маршрут падарожжа – вельмі насычаны – усё ўзбярэжжа Крыму, пячорныя гарады. Вось тут – гэтае шчасце http://forum.zmicer.com/viewtopic.php?t=375

А вось тут – як мы з спадаром Ганства Соніксам гатаваліся да падарожжа http://forum.zmicer.com/viewtopic.php?t=377

І яшчэ – назакуску – цудоўны пост Майго Сашы Ганста Браза аб сваіх сябрах (я ганарова ёсць сярод іх)
http://gsonix.com/about-2/friends/ Увогуле, раю вам звярнуць увагу на гэты блог.

Ну а зараз – проста фоткі. Іх насамрэч зашмта больш, але не паспяваю выкласці ўсё. Да сустрэчы, сябры!










(more…)

Крым 2006 -> нечакана знойдзеная вялізная справаздача :)

Friday, May 30th, 2008

Джур-Джур – Рыбач’е – Алушта – Ялта –Сімеіз.

Зранку, пажэршы (па словах спадара Павала), былі ўражаны, канешне, з добрага боку. Гаспадар стаянкі “Вяселы манах”, Анатоль Пятровіч, пачаставаў нас добрай гарбатай, манаскай, як ен назваў гэты напой. Сапраўды, гэта было вельмі смачна. Пра Анатоля можна распавядаць шмат. Чалавек пошуку, жывучы ўлетку са сваёй сям’ёй у палатцы каля вадаспаду Джур-Джур ня можа быць не цікавым! Так яно і атрымалася. Высветлілася, што Анатоль займаецца ёгай, і што сам праводзіць заняткі вось прама на гэтай турысцкай стаянцы. Пасля гарбаты мы вельмі разгаварыліся, ну і давай фоткацца ў разнастайных варыяцыях. Як файна глядзелася яго дачка ў адзенні тыбецкага манаха… Шмат чаго цікавага расказаў Анатоль, асабліва ўрэзаліся ў памяць ягоныя словы: “Жыццё ў пошуку – гэта..” І ўсё, больш не працягваў.. І ў вачах такое полымя, і самому хочацца дадаць, нібыта пабачыўшы думкі нашага вясёлага манаха – такі боль.. і такое задавальненне! Апасля зносін з Анатолем амаль увесь дзень адчуваў энергетыку гэтага чалавека, і штосьці мне кажа, што сустрэча гэтая – не апошняя.
Далей нам пашанцавала – маладыя людзі (Жэня ды Аксана, прывітанне!) на добрай машыне падкінулі нас да пасёлка Рыбачага, адкуль мы ўжо без вялікіх перашкодаў даехалі на маршруццы да Алушты. Была магчымасць выйсці раней, на Сонечнагорскім, але так разважыўшы, што ад Рыбачага ідуць прамыя маршруткі, выбралі апошні.
Алушта… Гэтаы горад у гэтую маю вандроўку па Крыму я бачыў толькі на вакзале. Алушта –Ялта, Алушта – Лучыстае, Алушта – Ангарскі перавал:) Таму нічога путнага пра яго не скажу. У тым годзе здаецца тут мы рабілі грандыёзныя эка-пасяленні ў мясцовым скверыку, адкуль нарадзіўся цэлы пласт эка-лексыкі, накшталт, эка-пацярпець, эка-пацярпелы, эка-немагу. Вышэй прыведзеныя словы – толькі вяршыня айсбяргу, далей – проста цёмны лес.. Запоўнілася Алушта толькі тым, што тут вельмі цяжка знайсці бясплатны пляж, ды проста месца, каб правесці ноч. У тым годзе мы ўвечары прайшлі дзесьці 2-3 кілометры па ўзбярэжнай, і нічога не знайшлі, усе пляжы ахоўваліся. Як мне ўзгадваецца, усе ж такі пляж мы знайшлі, там нават былі насцілы каб загараць :), але зранку былі разбуджаныя моцным гоманам – уставайце, пайшлі вон! Таксама вельмі ўразіў шлях, якім мясцовыя міліцыянты зарабляюць грошы. На тым, што ловяць бедных турыстаў, якія карыстаюцца мясцовым скверыкам, каб зрабіць свае не занадта цяжкія ды доўгія справы. Ды яшчэ як зарабляюць. Арганізавана, перакрываюць усе шляхі, на 2-3 чалавек у скверыку ўвечары тут дзесьці 5-10 міліцыянтаў. Ты можаш нават не паспець пачаць, а яны тут. І нават сведка ўжо есць, які ўсе бачыў. Тое ж у Судаку з пляжным каханнем. Толькі там яшчэ больш цікава. Уявіце – ён, яна, вялікі запал, які падцвяржаецца справай, і тут ліхтарык ды словы – пройдзем, паважаныя! Прыходзіцца адкупацца… :)
Але канешне, у Крыму гэтыя ўсе рэчы ўспрымаюцца нармалёвы, быццам так і трэба. Лозунг “дзіч у прыгажосці, прыгажосць у дзічы” працуе тут проста адменна:)
З Алушты – дабраліся ў Ялту, адтуль – у Сімеіз.
Спачатку – пра цікавую сустрэчу. Жанчына, Вольга, добра ведае Крым, жыхарка Гурзуфу. Разгаварыліся аб Крыму, ды неўзабаве перайшлі на іншыя рэчы, і вось яна ўжо расказвае пра падарожжы на Байкал, у Туркменію. Што запомнілася – дык гэта шлях, якім чынам яна з сябрамі рабілі свае вандроўкі. Спачатку сябры збіраліся ды вырашалі, што б яны хацелі зрабіць (звычайна гэта было падарожжа з цікавымі задумкамі), а потым цэлы год уся кампанія гатавалася да яго.
Я адразу палюбіў Сімеіз. Штосьці ў ім мне кінулася ў вочы яшчэ на маленькім вакзале, але ж, першае уражанне не было падманным. Узбярэжная, маленькі пляжык – проста цудоўныя. Шкада, што мы толькі і паспелі, што паесці фруктаў ды трошкі паплаваць. Але гэтага хапіла, каб Сімеіз стаў пунктам нумар 1 майго наступнага вялікага падарожжа ў Крым. Пунтам адзін жа ў Сімеізу была гара Ай-Петры, а як потым высветлілася, і ўся Ялцінская яйла..
Пачну з фактаў – вышлі мы ў 8.30, на месца прыйшлі у 2.30. 6 гадзін, з якіх дзесьці тры – гэта ўжо падарожжа па самой яйле, начной падарожжа, непараўнальнае ні з чым. Уявіце – ўнізе вы бачыце маленькія –маленькія агеньчыкі Сімеізу, адчуваеце проста неверагодна чыстае паветра, з водарам шмат дзесяткаў якіх траваў, бачыце столькі зорак, сядзіце на мяккай траве – усе гэта Ялцінская яйла ноччу:) І потым яшчэ тры гадзіны цуднага падарожжа (канешне напрыканцы пачалася дзіч, бо стомленасць давала аб сабе ведаць).
А зараз, аб тым, як бы падымаліся. Маршрут такі (называецца яўрэйка). Выходзім з Сімеізу на шашу, даходзім да развілкі, на якой дарога з Ялты падзяляецца на старую, севастопальскую шашу, ды новую, на Сімеіз. Зварочваем на старую, Севастопальскую, ідзем уверх, пакуль не пабачым кран, а потым ад яго па дарозе ўверх, і кіламетраў праз 10 – будзеце на яйле, як і мы (за мартрут гэты дзякуй незнаемцу, які на словах нам усе расказаў у бусе з Ялты ў Сімеіз). Я вось на яйле пачынаецца самае цікавае. Не арыентуйцеся на агеньчыкі, якія будзеце бацыць, як гэта зрабілі мы (думаю, гэта каштавала 5-8 кілометраў). Якрамя пад’емніку на Ай-Петры тут яшчэ есць некалькі трыянгулятараў ды нейкая астранамічная ці ваенная база, на агеньчыкі якой мы накіроўваліся, марачы пра тое, што гэта мясцовая рэстарацыя. Рэстарацыя не атрымалася, а блізка к тром гадзінам ночы мы выйшлі на нейкі забор, і падумаўшы, што за год шмат змянілася, пад’ёмнік агародзілі, мы вырашылі спыніцца.
Ніколі каша не шла з такім смакам! Мы сядзелі на “вяршыні міру“ ды смакавалі самую смачную ў свеце ежу!
А потым засыналі, шчаслівыя. Нават не засыналі, а заснулі, бо гэта заняло дакладна не болей хвіліны:)

Ай-Петры – Місхор – Ялта – Гурзуф – Аю-Даг

(more…)

How to ride Amsterdam safely

Tuesday, March 4th, 2008

Думаю, у знаёмстве з Амстэрдамам злетку і ўзімку ёсць вялікая розніца, але нават у зімовы час уражанняў вышэй крышы.

Ужо праз 5 хвілін з часу, калі мы сышлі з вакзалу, прапала адчуванне таго, што Амстэрдам – гэта сталіца Галандыі. Ветлівы, душэўны і неверагодна свойскі горад.

Калажык

Лодачка

Другое ўражанне – гэта сістэма арганізацыі чэраг у мясцовым справачным цэнтры для турыстаў, які знаходзіцца насупраць галоўнага вакзалу. Тут стаяць спецыяльныя аўтаматы, у якіх ёсць толькі адна кнопка. Пасля націску вам у рукі трапляе квіток, на якім таксама толькі адна лічба – ваш нумар у чарзе. На сценцы вісіць аўтамат, дзе бягуць лічбы і таксама насупраць – каса, да якой вам трэба падыходзіць. Таму тут няма суталак і спрэчак. Ля касы вам ня толькі раскажуць, куды пайсці, але ўвогуле вы можаце атрымаць усю магчымую інфармацыю аб Амстэрдаме, накшталт, ці ёсць тут джаз клубы, дзе можна пераначаваць, дзе знаходзіцца станцыя пракату ровараў, як прайсці да раёну чырвоных агенчыкаў. Яшчэ тут можна замовіць квіткі ў музеі, выстаўкі, канцэрта, замовіць месца у хостэлу ці гатэлю, прытым дзяўчына на кассе тут жа патэлефануе ў гатэль і аб усім дамовіцца. І напрыканцы, тут прадаюцца мапы Амстэрдаму, і раздаецца вялікая колькасць бясплатных брашурак. Раю ўсім, хто будзе ўпершыню ў Амстрэрдаме, зайсці ў гэты інфармацыйны цэнтр. Такім чынам, калі мы выйшлі адтуль, з’явілася адчуванне вялікай культуры гораду і краіны, і клопату аб турыстах.

Жылыя домікі

(more…)