Posts Tagged ‘пазітыў’

Дзядзька Рыман :)

Tuesday, May 6th, 2008

Восень.

Friday, November 16th, 2007
Восенню я шмат прыгаў:)

Восенню я смакаваў жыццё:)

Восенню я пісаў вершы…

Восень.

Так, быццам гэтага ніколі ніхто не рабіў.
Не было ні фарфараў, ні войнаў, ні шлюбу,
Адчыняючы вочы, я цябе палюбіў,
Ты з’явілася лёгка, без суму і бруду.

15.10.2007

Дзе шукаць сэнс жыцця?

Wednesday, October 17th, 2007

Такое пытанне задалі арганізатары клубу дыскусіі што ладкуецца на open.by. Фармат дыскусій вельмі проста. Вядучы аб’яўляе тэму, і потым кожны жадаючы можна па ёй высказацца, ці зрабіць каментарый на словы іншага чалавеку.

Дарэчы, аўдыёкаст гэтага артыкулу – песенка “Запаліла Ночка” на словы Новіка Пяюна, якую на альмому-трыб’юту ў гонар гэтага вядомага беларуса выканала Таццяна Беланогая.

Вядучы можна таксама пабіць свае каментарыі. Спасылка на старонку з вынікамі абмеркавання тэмы наступная. Асаблівасцю з’яўляецца тое, што вядзе дыскусіі Аляксандр Грыцанаў – вядомы беларускі філосаф. Мае знаемства з ім адбылося падчас прагляду рубрыку гэтага ж парталу “Званы Госць” – пачытайце, раю ўсім, хто цікавіцца самаўдасканаленнем. Аляксандр – нягледзечы на тое, што ў гадах – вельмі малады чалавек. Без шаблонны. Прамы. Сучасны. Там ёсць ягоныя фотаздымкі – паглядзіце на вочы гэтага чалавека!

Некалькі цёплых словаў хочацца сказаць у гонар парталу open.by. Тут адчуваецца душа людзей, робячых рэсурс. І ў навінах, і вось у такіх рубрыках. Дзякуй вялікі за цікавыя задумкі!

Кубачак гарачай вады

(справаздача з Курсаў Нарбекава ўжо гатуецца)

А ніжэй – мой пост аб сэнсу жыцця і адказ Аляксандра Грыцанава:

Зміцер:

Паспрабую адказаць на вашае пытанне. Цалкам згодны з вашымі словамі пра тое, што на працяг жыцця сэнс мяняецца. Таму думаю, трэба быць упэўненым у тым, што ты робіш зараз, але не ў сэнсе. Іншымі словамі, справа, занятак, само жыццё павінна прыносіць чалавеку задавальненне зараз. Пры гэтым не трэба вяртацца да прошлых памылак, бо рабіліся яны з адчуваннем іншага сэнсу, але старацца жыць сабой, і таксама зараз. Успамінаецца Форэст Гамп, Гандзі.

Думаецца, самым важным у пошуках сэнсу жыцця для чалавека з’яўляецца яго магчымасці ў асэнсаванні свайго асазнання. Калі чалавек асазнаны, дык тады ягоныя заняткі на дакладны перыяд будуць прыносціць яму ці вялікае задавальненне, ці вялікую болю (у выпадку, калі ён дзейнічае супраць свайго асэнсавання). Калі гэта будзе шчасце, радасць – тады добра, гэта награда за труд быцця асазнаным. Інакш – расплата за слабасць.

Дапускаю, што, напрыклад, гопнік, можа мець свае шчасце і свой сэнс жыцця. І ён будзе ў гэтым фатальным, поўным.

Мне зараз вельмі пасуе ідэя аб сцвяржэнні смыслу свайго жыцця самім чалавекам. Сваёй мэты. Для сябе. Прыватнай. Але абавязкова вельмі складанай, мэты – вызава. Перш найперш, самому сабе. Веру, што падчас дасягнення такіх мэтаў, чалавек вельмі зменьваецца, і вынаходзіць свой сусвет, свае мэты, свае правілы гульні. З гэтага пункту гледжання сэнс жыцця – для шырокіх самаў можна абагульніць, для асобы з вялікай літары – складана.

Самыя шчаслівыя моманты цяперашняга майго жыцця – хвіліны татальнага пагружэння ў свае мэты, калі упэўненасць у тым, што я раблю, неверагодная. Калі я ўвесь у гэтым. Але адчуваецца, што тут трэба мець волю, каб гэтая упэўненасць, і мэты, не зменьваліся. У самым звычайным занятку можна знайсці штосьці неверагоднае (успамінаецца ваш прыклад аб чалавеку, які займаўся тайскім боксам, і ягоныя словы пра выхад з рэяльнасці – не памятаю дакладна, але сэнс такі). Але галоўнае – паверыць у свой шлях, і жыць ім, а не рабіць яго. Думаю, калі сабраць разам вельмі таленавітых спартсмэна, пявачку, палітыка, бізнесмэна – у іх сэнсы будуць рознымі, але іх якасць – агульная.

Калі зрабіць вынікі, дык зараз для мяне сэнс жыцця, гэта:
– асазнанасць
– занятак любімай справай. Шчырае атрымоўванне задавальнення ад заняткаў
– унутраная свабода. Мне падабаецца мець галаву чыстай, і мець магчымаць жыць свабоднымі, нестандартнымі ўчынкамі. У гэтым напрамку вучыцца і вучыцца.

Аляксандр Грыцанаў:

Спасибо. Сам бы подписался под весьма многим из Вашего спича.
Добавлю лишь: такое осмысление ОЧЕНЬ дорого дается. И – что самое печальное – требует платы постоянно, на протяжении всей жизни. Подобного масштаба переходы личности от одного состояния к другому, наверное, и можно называть «инкарнациями». Возможно, восточные ребята (индуисты, буддисты – хотя их версии учения о реинкарнации кардинально расходятся) эти метаморфозы и имели в виду.
Тот парень – чемпион по тайскому боксу, дотошно разбирающийся в мантрах и старообрядческих молитвах – некогда получил приличный срок заключения. Хотя в условиях современного социума очень часто перед человеком нет выбора (подчиниться обстоятельствам или нет), ибо признание превосходства внешней силы над тобой означает поражение Твоего смысла жизни. И тогда – безоговорочно – уж лучше срок…
Знаю, о чем говорю.

Навіна

На днях я паставіў плагін да двіжку сайта, які дазваляе даведвацца, колькі чалавек чытае тую ці іншую старонку. Калі гэтая Вас зацікавіць – перыядычна буду выкладваць вынікі гутарак з вядомымі людзьмі (у маім архіве ляжыць некалькі вельмі цікавых і каштоўных для мяне).

Ці спадабаўся Вам гэты артыкул?

View Results

Loading ... Loading ...

Новая тэма клубу – “ці становіцца чалавечы мір дабрэй?” Вы маеце магчымасць прыняць удзел у абмеркаваннях, і выслухаць думку вельмі неардынарнага чалавеку!

Дзякуй за ўвагу. Беражыце сябе!

Шчаслівы дзень, альбо падзяка Матулі, надвор’ю ды арганізатарам альтэрнатыўнага Еўрапейскага Маршу!

Monday, October 15th, 2007

Прывітанне, сябры!

Грае “Радыё свабода”, у галаве – прыемнае асазнанне, што ўсе наперадзе. Беларусь будзе свабоднай! Галоўнае, што зрабілі ўчора ўдзельнікі альтэрнатыўнага Езрапейскага Маршу – яны паверылі, што яны ўжо свабодная – вельмі важны крок да зменаў.

Гэта быў святочны дзень. Па першае, свята Матулі. Па другое – пяшчотнае надвор’е, ну і канешне ж, вялікі дзякуй тым, хто не пабаяўся зрабіць альтэрнатывы афіцыйнаму (у сэнсе традыцыйнай апазіцыі) Еўрапейскаму Маршу – на мой погляд, пастаўленыя задачы былі выканатыя. Не буду пісаць шмат словаў – ніжэй фотаздымкі з месца падзеяў!

Красата, як вы лічыце?

Пад сцягам! Так, тым самым!

Выглядаю ў акенца – бачу дзіва, вось дык перцы!

І мацюгальнік тут як тут

У маім лісты грае Каця Камоцкая “Мая краіна”. “Я люблю, калі свеціць сонца”. А на дарозе – людзі!

Далей, штурмам узяць бібліятэку, прагатавацца да запуску ў космас, так?

Ну вось. Хтосьці спазніўся на свіданку, але ж, дзеля благой справы!

З’явіліся каробачкі. Рэфлексіўна ўспамінаецца разгон намётавага гарадку

Дарэчы, у той час нашыя сябры ў бусіках ужо надзелі маскі. Думаецца, пабаяліся журналістаў, ды і центр жа гораду – Еўрапейскай сталіцы – Менску!

Коробочка:)

І тут у мяне з’явілася геніяльная думка. Каму цікава якая – напішыце мне сюды Zmicer.Harachka@gmail.com

(more…)

Адклаў на потым? Гэта можа быць пазітывам!

Saturday, October 13th, 2007
Пазітыў першы

Сёння прагледжаваў архіў сваёй электроннай карэспандэнцыі за апошнія тры гады. Падаляў спам, рабіў сартыроўку па знаёмых і сябрах, перачытваў у выпадковым парадку лісты. Вынікі такія: напісаў не аднаму дзесятку добрых людзей добрыя словы. Перанесся за некалькі гадзін у не адзін дзесятак месцаў. Пагутарыў з людзьмі, аб якіх нават перастаў думаць. Настрой, адчуванні жыцця, эманацыйны стан зменьваліся таксама ж, не раз. І гэта такі кайф – чытаць лісты, якія табе пісалі блізкія, ці добра знаёмыя, ці нават незнаёмыя зусім людзі некалькі гадоў таму. А зараз жа я іх ведаю. Але магу вяртацца да іх словаў, якія былі напісаныя тады, калі я іх не ведаў. Так цікава ўсё гэта. У сэнсе – ЖЫЦЦЁ!

Сёння субота. Выходны.

Пазітыў другі

Яшчэ адзін прыклад незробленага своечасова, але таго, што прынесла шмат дзіцячай радасці. Тыдзень таму вырайшыў прайсціся па каментарыях чытачоў зміцяркому ды падаліць спам. Ну і гляжу – усіх каментарыяў – за некалькі тысяч, амаль усё – гэты самы спам, але! Каментарыі ад людзей на маі пасты паловугадавой даўніны мяне проста зачаравалі… Усе яны былі вельмі пазітыўныя, і гэта было свята працягам з гадзіну – выдаляць спам, да апруваць каментарыі Вас, паважаныя! Дарэчы, думаю паставіць на зміцярком плагін, які аўтаматычна выдаляе спам, такім чынам, хутка каменты будуць з’яўляцца адразу апасля дабаўлення, без майго прагляду!

Зрабіць

Прыдумаў такую фішку. Зрабіць калаж і падарыць сябру. З урыўкаў ягоных словаў. Ці з ягоных фотаздымкаў. А яшчэ лепей – ролік, дзе ўсё гэта будзе перамешана, і абавязкова, вельмі пазітыўна. Так, каб развеяць нават самыя хмурыя хмары!

Ніжэй – што можна рабіць з дзяўчынай віртуяльна:

– Можна расказваць адзин аднаму пра уражанни ад практыкаванняу
Нарбекава. Ну проста дзялицца попытам.
– Можна дамовицца кожны дзень пытацца у чалавека, якого ты не ведаеш,
якое небудзь пытанне. Мы увечары будзем вырашаць пытанне, назаутра
выконваць заданне, а потым дасылаць адзин аднаму выники.
– Можно паспрабаваць скласци разам якую небудзь забауную гисторыю, ци
казку.
– Можна разам зрабиць прабежку.
– Паспрабаваць думаць аб адным и тым жа у аднолькавы час – здаецца, гэта
цикава.
– Дасылаць кожны дзень па слову – якое, як табе здаецца, выражае минулы
дзень – и не паутарацца

Усім добрых выходных. Ваш Зм.