Posts Tagged ‘песня’

Дзень Народзінаў

Sunday, June 17th, 2007
Карцінка, якая мне падабаецца

Мінула 24 гады!
Упершыню, пачынаючы з юнацкіх гадоў, не было адчування чагосьці згубленнага, таго, чаго ўжо ніколі не будзе са мною. Гэты год падараваў мне.. мяне самога. Я ўдзячны сусвету, людзям, якія былі са мною, удзячны ўсяму таму, што давала мне моцы ісці і верыць – у сваю зорку, у усмешку на твары кожнага чалавека. Незвычайны год, месцамі востры, няёмкі, але ж, такі хвалюючы, новы.

Памятаю, падчас святкавання Новага Году хацелася выпісаць, што ж такога незвычайнага было за мінулы год. Так і не зрабіў, але ж, зараз ёсць цудоўная магчымасць!

Ужо год, як большая колькасць маіх сяброў ды родных клічуць мяне Зміцерам. Год, як нарадзіўся zmicer.com, і ўсё, з ім звязанае. Год, падчас якога я насамрэч адчуў сэнс словаў

Учора мы гутарылі аб смерці,
Учора мы шмат сьмяяліся.
Учора мне хацелася памерці,
Дык ведайце – учора я смерці не баяўся!

Ён умясціў у сябе шмат падзеў, з самых важных для мяне – праекты ”Беларусы ды Крым”, ”Карпацкае падарожжа”, час, праведзены з дарагім мне чалавекам, мілай К., з якой мы так і не сказалі адзін аднаму словы кахання, але падчас якога нарадзіўся верш, і нарадзілася нешта, чаго я ніколі не адчуваў да гэтуль. А чаго каштуюць словы гэтага цудоўнага чалавека: ”Гэта была нашая зіма”.

Два чалавекі перапляліся,
ды ляжалі побач моўчкі..
І цёпла, і ўтульна ім было -
але ж, гэта не дзіва.
Без думак, без надзеяў,
пустыя ды шчаслівыя,
Казаў ён - мілая,
яна казала - мілы.

А потым, ноччу,
калі падаў снег бліскучы,
Бавілі час яны дзіцячымі
гулямі дзяўнымі -
Ляталі разам
ды рассыпалі долаў цуды!
А за імі ўслед мелодыя,
якую ён граў на дудах.

І зранку яна будзіла яго
добрымі, добрымі словамі..
У незразумелы сум ягоны
без страху спрабавала прабіцца..
І потым.. Доўга, доўга..
Пабоч, моўчкі -
Яны кахалі адзін аднаго,
не маючы моцы напіцца..

Пераломнымі, незвычайнымі сталіся два этапы “30 дзён да поспеху”, якія далі магчымасць здаць сэртыфікаты SCJP, SCWCD. Дарэчы, сёння першы дзень трэцяга перыяду, але, у адрозненні ад двух першых, я не буду рабіць публічных справаздач ды апісання сваіх мэтаў – толькі вынікі, і толькі праз месяц.

Забыўся пра сальта. Месяц назад я нарэшце навучыўся яго рабіць, пакуль што з дапамогаю рук, але ж – я шоў к гэтаму шмат часу. З’явіліся прызнакі кубікаў прэсу, і я апэўнены, што апасля гэтага леты яны будуць не мараю, а рэчаіснасцю. Тыбецкая гімнастыка, цудоўныя, хвалюючыя моманты асазнання сэнсу, прасвятлення – усё гэта было, і я буду шмат працаваць, каб усё гэта засталося са мною!
Сапраднае адчыненне для сябе снаўборду, веліпеду, бегу, лазні, напою матэ (мне здаецца, што менавіта ў гэтым годзе мы пачалі сябраваць з матэ па-сапраўднаму)! Колькі на свеце рэчаў, якія мне б хацелася паспрабаць, але ж, і паспрабаваў я нямала!

З дзіўных рэчаў – упершыню за 24 гады з матуляю, няхай і на тыдзень, але сталі сапраўднымі сябрамі. Скокнуў з масту шчукаю, і наперадзе Крымскія скалы, адкаль я абавязкова буду прыгаць уніз галавою!

Вялікая, бясконцая падзяка Майстрам, якія падтрымліваюць мяне – ОШО, Любараў, Уладзімір Доўгань, кнігу якога я чытаю зараз, усім, хто ўсё свае жыццё жыў, жыве дзеля адной мэта =- зрабіць нас, звычайных людзей, гарманічнымі ды шчаслівымі. Я ўпэўнены, што ў гэтым годзе я змагу быць годным, каб мець магчымасць зносін з Майстрам ужывую, і я буду адчыненым, каб знайсці яго.

Вялікі дзякуй усяму жывому, сусвету, зоркам – я адчуваю сябе шчаслівым, і вельмі жывым чалавекам. Хочацца быць болей лёгкім, болей светлым, болей без думак, і таксама, я буду працаваць над сабою.

p.s.
Песенка “Вечар” (mp3, 128kbps, 4mb) (64kbps, 2mb)
Песенка “Вечар” (zip, 128kbps, 4mb) (64kbps, 2mb)


песня | Я жадаю ўсім шчасця!