Posts Tagged ‘свята’

Дзяды

Monday, November 3rd, 2008

Трошкі запаздана. Віншую ўсіх са святам Дзядоў!

На сайце Нашай Нівы размешчаны ю-т’юбаўскі ролік “Дзяды. Твары”
http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=21261

Вось тут – неверагодныя фотаздымкі Юлі Дарашкевіч
http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=21231

Прывяду тут адзін з іх:

На днях трапіў на канцэрт групы Пілот.. Мне не вельмі спадабалася новая праграма – шмат песень-баявікоў, і ні воднай – з тых, што мне так падабаюцца. Два анёла, чорныя крылы.. Але, на біс яны спелі, як я і загадаў – Брацішку. Адчуванне было ашалелым – нібыта яны мяне пачулі. Нягледзячы на праграму – гэтая група – адна з маіх любімых. Ілья Чорт, лідэр групы, у жыцці адпавядае сваім песенным словам. Нават па ягоных паводзінах на сцэне бачна, які гэта чалавек…

Яшчэ учора пабыў на пазітыўным канцэрту Moloko Music Fest

дзе якімсьці чынам выступіў SunSay, нягледзячы на тое, што яно ў праграме не было


SunSay мяне парадавалі. Sun – таленавіты фронтмен з багатых вопытам і шаленай энергетыкай.

Я сябе злавіў падчас калбашэння пад іх на вось такой думцы. Усё больш і больш музыкаў звяртаюцца да вечных тэмаў, да дзэну. Можна сказаць, што з’явіўся цэлы шэраг дзэн-музыкаў (па аналогіі са спісам дзэн-фільмаў на сайце Лотаса arioum.ru)

На гэта канцэрт я хадзіў увогуле, каб пабачыць Аліну Арлову, аб якой я пісаў у мінулым пасту, але не дачакаўся, бо паміж нармалёвымі камандамі было некалькі неслухабельных… Алінка, даруй, мы яшчэ пабачымся.

Па дарозе на канцэрт пазнаёміўся з дзяўчынкаю, якая жыла ў адным горадзе з Алінаю, і ведае яе. Яна нават трошкі мне расказала аб Аліне. А яшчэ на канцэрце проста так, запраста, быў Bek Bekson – грузінскі гітарыст-віртуёз, аб якім я пісаў у справаздачцы з Джаз-Кактэбелю.
У працяг дзядоў – Зянон Пазьняк, вы пэўна мусілі яго пазнаць. Здымак зроблены ў 1988 годзе, першым годзе святкавання дзядоў…

Васіль Быкаў. На тых жы дзядах

Зараз – некалькі фотаздымкаў, якія мне падаюцца цікавымі.

Прывітанне, юная спадарыня, якая нічога не баіцца!

Нага вашага спадарства

Пасля вызвалення з 100 сутак, правядзённых у Жодзіна апасля намётавага гарадку. Прыдзе час, і я буду адчынена ганарыцца гэтым здымкам.

Радыён – мой сябра!


З гэтаю спадаркаю мы разам хадзілі да Салігорскага рэпетытара па матэматыцы Карповіча, а зараз яна жыве ў Англіі. Ужо тады яна была прыгажуняю.

Надпіс на дрэве ў Лошыцкім парку. На надпісу – Жадаю Свабоды ды Шчасця Беларусі!

Фота-Сесія з Таняю. Сумую па нашым вандроўкам па Лошыцкаму парку.



Гэтая вавёрачка мёртвая.





Яшчэ раз – віншую вас са святам Дзядоў, сябры!

Любімыя людзі ў шапцы

Thursday, January 3rd, 2008
Кахаю цябе

і хочу мець дзетак

Мой прыгожы Тата

Навагоднія ды прышпільныя карцінкі

Thursday, January 3rd, 2008
Здаецца, гэта адкульсці спіянерана, але што рабіць :)


Кот ды снегавік

Бадзёра! Заўтра 5nizza!

Вельмі добры касманаўт

Лыжнікі (дзякуй, мой дарагі Ks)

Фрукты

На беразе


З Новым Годам, сябры!

Шчаслівы дзень, альбо падзяка Матулі, надвор’ю ды арганізатарам альтэрнатыўнага Еўрапейскага Маршу!

Monday, October 15th, 2007

Прывітанне, сябры!

Грае “Радыё свабода”, у галаве – прыемнае асазнанне, што ўсе наперадзе. Беларусь будзе свабоднай! Галоўнае, што зрабілі ўчора ўдзельнікі альтэрнатыўнага Езрапейскага Маршу – яны паверылі, што яны ўжо свабодная – вельмі важны крок да зменаў.

Гэта быў святочны дзень. Па першае, свята Матулі. Па другое – пяшчотнае надвор’е, ну і канешне ж, вялікі дзякуй тым, хто не пабаяўся зрабіць альтэрнатывы афіцыйнаму (у сэнсе традыцыйнай апазіцыі) Еўрапейскаму Маршу – на мой погляд, пастаўленыя задачы былі выканатыя. Не буду пісаць шмат словаў – ніжэй фотаздымкі з месца падзеяў!

Красата, як вы лічыце?

Пад сцягам! Так, тым самым!

Выглядаю ў акенца – бачу дзіва, вось дык перцы!

І мацюгальнік тут як тут

У маім лісты грае Каця Камоцкая “Мая краіна”. “Я люблю, калі свеціць сонца”. А на дарозе – людзі!

Далей, штурмам узяць бібліятэку, прагатавацца да запуску ў космас, так?

Ну вось. Хтосьці спазніўся на свіданку, але ж, дзеля благой справы!

З’явіліся каробачкі. Рэфлексіўна ўспамінаецца разгон намётавага гарадку

Дарэчы, у той час нашыя сябры ў бусіках ужо надзелі маскі. Думаецца, пабаяліся журналістаў, ды і центр жа гораду – Еўрапейскай сталіцы – Менску!

Коробочка:)

І тут у мяне з’явілася геніяльная думка. Каму цікава якая – напішыце мне сюды Zmicer.Harachka@gmail.com

(more…)

Мама мая. Яна якая?

Monday, October 15th, 2007

Мама мая. Яна якая?
Не, не таму, што свята, яго задаю.
Проста хочацца ведаць дакладна, дакладна,
Што я разумею яе і люблю.

Так, лёгка lubic сваю Маму задарам
Яна нарадзіла, расціла. Жылі..
Цяпер ты вялікі. Маці – яшчэ не старая,
А любіш яе ты? Давай, паглядзі.

Мама мая. Даруй мне мілая!
Не буду пералічаць. Столькі гадзін займе..
Ты сама ўсе ведаеш, родная, любая,
Я веру, я мару аб нашай вясне!

Мая Мама. Яна якая?
Не, не таму, што свята, яго задаю.
Я ведаю: моцная, прыгожая,
страдае,
але не здаецца
Мама мая! Мама. Мама. Мама… Люблю.

Дзень Мамы. 14.10.2007