Posts Tagged ‘творчасць’

Новыя gif-ki!

Wednesday, August 13th, 2008
To absent or not to absent? mmm… my answer is to absent… But! Do not try to follow this example…

Дзед-трубач і баяніст адначасова

І ён ведае summertime, а таксама сыграў мне strangers in the night Фрэнка Сінатры… Рэспект і ўважуза такому гарнаму дзеду…

Новыя песенкі

Wednesday, August 13th, 2008

Прывітанне, Сябры. Гэтыя песенкі былі запісаны ўчора, 12 жніўня, у Марыінскім парку, што знаходзіцца ў горадзе Кіеве. Быў дадзены невялічкі канцэрт, падчас якога я тэстіў цудоўны комбік Roland Cube Street, які працуе на батарэйках і дазваляе адначасова падключаць гітару ды мікрафон.

Гэтая песенка – аўтабіяграфічная, напісаная досыць так даўно – у 2003 годзе. Але з таго часу падабацца мне не супыніла, заўсёды з задавальненнем яе граю. А яшчэ яна светлая.

А гэта – адна з маіх першых песен, толькі з вельмі дзіўным лёсам. Справа ў тым, што першая частка песні была напісана ў 2002 годзе, а другая – у 2007 годзе. Для мяне гэтая песня – вельмі важная, аўтабіяграфічная, ну і ўвогуле, адна з любімых.

Твая начная сарочка белая, мяне люта цягне, трывае, варожыць..
Што можна дадаць. Родная Беларуская Мова. Аб Родным Чалавеку.

Да сустрэч! Неўзабаве тут з’явіцца вялікая фота-справаздача з падарожжа па горадзе Львову.

Мая казка не трэба табе

Thursday, August 7th, 2008

Мая казка не трэба табе.

Абдымі мяне, незнаёмка,
Нежна, ды ласкава.
Не пытай! Не трэба!
Будзь побач. Давай памаўчым.
Мае сэрца б’ецца. -Так, ведаю,
Гулка ляскае.
Так трымай мяне дужа.
Давай вось так яшчэ пасядзім.

Пацалунак твой хуткі,
Ненажорны, кусачы.
Цягне душу маю,
А з ёю ж і памяць маю цяжкую.
Кажаш – любіш мяне –
Свайго гарачага мача.
А я ж вольны, – вольны зараз,
У вачах з дзіцячаю казкаю.

Памаўчым яшчэ.
Я не буду казаць аб марах.
Мая казка не трэба табе,
Не час. Беражыся, міла.
Не анёл я, а гарачы мача
З брывямі, якія часта ў хмарах.
Памаўчым. Трымай дужа мяне.
Ды ня плач слязліва.

2008.08.02

Песенкі ва ўласным выкананні

Thursday, August 7th, 2008

Гэта песня БГ. Увогуле, я не слухаў шмат БГ, але вось быў вельмі-вельмі ўражаны словамі – можаце паглядзець арыгінал вось тут

А вось наступнае відэа – песенка маёй любімай групы пятніца, з такой жа назваю. на дарбуке грае Лёша Конан.

І нарэшце, мая ўласная песенка з вельмі простымі словамі, але ж гэта не паказчык.

Кагосьці…

Monday, August 4th, 2008

Гэтаму твору два гады. Вось тут выкладзены досыць стары запіс – дзе ён чытаецца пад акампанемент гітару. Проста знайшоў, і захацелася выкласці.

Добрыя падзеі..
Добрыя людзі..
Добрыя словы..

Вы памятаеце самае добрае у вашым жыцці? Я – не заўсёды. Ня ведаю, чаму так атрымоўваецца. Але раз пораз находзіць нейкая хваля. вось, ты ляціш на тады ты ведаеш, нават кажаш сабе – я адчуваю сябе добра!

А як добра адчуваю сябе зараз я! Чаму? увогуле – чаму гэта б мне адчуваць сябе добра? рэчы, але ня ведаю адказу на гэтае пытанне.

даўно вы кахалі? А кахаеце зараз? Канешне, гэта ж не мая справа.. Але гэта ж так цікава, ведаць што небудзь пра каханне. Ведаць, што яно ёсць, нават мець магчымасць дакрануцца да чалавека, кахае каго-сці… Каго-сьці… Як жа гучыць гэтае каго-сці! Вы адчуваеце? Я верую, маленькі чалавечак, якога нават не усе з вас ведаюць, але, што самае галоўнае, ведае вас, бо жыве у вашым сэрцы, раз пораз пераязджаючы у з яго у іншыя месцы, гэта чуе! Мабыць наувогуле, прытанцоўвае там, сьпявае, а мо сябровак запрасіў. Уяўляеце? Танцуюць ды прыгаворваюць:
Каго-сці, ла-ла-ла! Каго-сці, ух!

Цудная рэч Aa жыццё. сустракаць людзей, якія ва упэўнены. Якія лічаць, што ягоныя думкі – гэта ягоныя думкі. Такіх – большасць.. Сумна.

Дык што там наконт чалавечка? ж такі ведаеце? Ну то добра. Паверу. Бо калі б ня ведалі.. Шуткую!

Дарэчы, люблю шуткаваць! А яшчэ люблю спяваць! А яшчэ …!

Што гэта я сёння разыйшоўся. Нешта нашло.. Гэта ж ня мае думкі! Я вось только сяджу ды друкую. Так, цікава.. цудна… А яшчэ неяк спякотна, балюча. Упершыню пішу на Беларускай мове. Упершыню паспрабаваў перадаць нейкія экзістэнцыяльныя думкі ды адчуванні. Ня ведаю, атрымалася не. Але ведаю, што мой чалавек зараз танцуе, сьпявае, канешне ж, з сяброўкамі:
Каго-сці, ла-ла-ла! Каго-сці, ух!

Я спрашиваю: Зачем?

Tuesday, July 29th, 2008

Я спрашиваю: Зачем?

Сможем ли мы поверить в сказки,
Когда засели в грязи по уши.
Вы говорите – есть благие отмазки..
Я спрашиваю – зачем?
– только чтобы легче спалось?
– а может затем, чтоб спасти наши души?

Легче оправдать существование,
Поверив в абсолютную относительность истины.
Сказав – я живу по особому призванию.
Я спрашиваю – кто нас сделал такими?
– может вселенское наитие?
– или всё-таки манипулятивные хитрости?

Обожествляю глубокое сострадание!
Все мы заброшены сюда без пристани.
Я верю в новый смысл, и новое знание.
Я спрашиваю – что думаете?
– готовы ли сбросить ярмо?
– или легче уснуть опавшими листьями?

Июль 2008.

Уражанне адной ночы.

Thursday, July 10th, 2008

Заўтра еду ў Піцер. Упершыню. А ў Кіеве ідзе дождж. Праз некалькі хвілін, у 6 гадзін ранку, я буду бегчы ўздоўж Дняпра, слухаць Alone and Acoustic, купацца ў ранішнім Дняпры, ды збіраць думкі, што зусім распляскаліся гэтай ноччу.

Куркума. Гэты малюнак зроблены Таней Пуцяцінай

Вось тут вы можаце прачытаць поўнасцю пра куркуму, і значыцца, па думках Тані, і пра мяне. http://casa-mila.livejournal.com/4240.html

А гэта – дзённік піцерскай дзяўчынкі Тані Савічавай.

Зроблены падчас блакады Ленінграда. 6 лісткоў з 8 пералічаюць смерці яе блізкіх. Дзяўчынка памёрла ад хранічнай дыстрафіі ўжо апасля зняцця блакады..

“Адмазкі.”

Мой першы малюнак, які я выстаўляю на шырокі агляд.

І напрыканцы відэа з ютьюба маёй любімай Ані Дыфранка (ani difranko)