Posts Tagged ‘шчырасць’

23-ці выпуск рассылкі: “Самаразвіццё. Зразуменне сябе. Погляд знутры”

Thursday, August 21st, 2008

Дык, вось, сёння я выпусціў 23 выпуск рассылкі. Мне ён спадабаўся, як і спадабалася праца над ім. Шчыра і натхнёна.

Напомню, што падпісацца на рассылку вы можаце ў формачцы зверху, ці проста перашоўшы па спасылцы, таксама ўверсе.

А ніжэй, пад катам – гэты самы выпуск.

Эго.
Новая (для рассылки) триада кванторов описания смысла и гармонии существования: душа, дух, тело.
Несколько полезных выводов.

(more…)

Мая казка не трэба табе

Thursday, August 7th, 2008

Мая казка не трэба табе.

Абдымі мяне, незнаёмка,
Нежна, ды ласкава.
Не пытай! Не трэба!
Будзь побач. Давай памаўчым.
Мае сэрца б’ецца. -Так, ведаю,
Гулка ляскае.
Так трымай мяне дужа.
Давай вось так яшчэ пасядзім.

Пацалунак твой хуткі,
Ненажорны, кусачы.
Цягне душу маю,
А з ёю ж і памяць маю цяжкую.
Кажаш – любіш мяне –
Свайго гарачага мача.
А я ж вольны, – вольны зараз,
У вачах з дзіцячаю казкаю.

Памаўчым яшчэ.
Я не буду казаць аб марах.
Мая казка не трэба табе,
Не час. Беражыся, міла.
Не анёл я, а гарачы мача
З брывямі, якія часта ў хмарах.
Памаўчым. Трымай дужа мяне.
Ды ня плач слязліва.

2008.08.02

Уражанне адной ночы.

Thursday, July 10th, 2008

Заўтра еду ў Піцер. Упершыню. А ў Кіеве ідзе дождж. Праз некалькі хвілін, у 6 гадзін ранку, я буду бегчы ўздоўж Дняпра, слухаць Alone and Acoustic, купацца ў ранішнім Дняпры, ды збіраць думкі, што зусім распляскаліся гэтай ноччу.

Куркума. Гэты малюнак зроблены Таней Пуцяцінай

Вось тут вы можаце прачытаць поўнасцю пра куркуму, і значыцца, па думках Тані, і пра мяне. http://casa-mila.livejournal.com/4240.html

А гэта – дзённік піцерскай дзяўчынкі Тані Савічавай.

Зроблены падчас блакады Ленінграда. 6 лісткоў з 8 пералічаюць смерці яе блізкіх. Дзяўчынка памёрла ад хранічнай дыстрафіі ўжо апасля зняцця блакады..

“Адмазкі.”

Мой першы малюнак, які я выстаўляю на шырокі агляд.

І напрыканцы відэа з ютьюба маёй любімай Ані Дыфранка (ani difranko)

Антыбрэндавы пост. Мае адчуванні сябе.

Tuesday, April 22nd, 2008

Радасна, што адыходзіць шмат непатрэбнага, пустога, непоўнага. Труслівага. Штосьці ўнутры ўвесь час падсказвае – так трэба. Не зачыняй вочы. Ідзі. Глядзі. Разважай.

Блін, развучыўся пісаць сляпой пячаццю – проста неабходна авалодаць ёю ізноў.

Шмат не пісаў на зміцяркоме. Калі кніга ўплывае на лёс аўтара, і вісіць над ім усім цяжарам – мо тое ж самае і блогам? Так, калі садзішся штосьці пісаць – дзесьці ўнутры паяўляюцца ўяўленні людзей, якія будуць гэта чытаць. Пачынаецца заточка пастоў пад тэматыку зміцеркому – пачатак, развіццё і ўсе астатнія справы.

А сейчас – попишу немного на русском. Вот уже немного лучше со слепой печатью. Может, и не так много времени потребуется, чтобы пальцы вспомнили то, что они умеют. Так вот, возвращаясь к русскому – почему на этом языке. Не родном, не сочетающемся с брендом Змицеркому. Только что вспомнил слова Артемия Лебедева о том, что только самые крутые перцы могут позволить не иметь бренда. Вот так и я.

Шутка. Я хочу написать книгу. На русском, как на более коммерчески востребованном языке. Это ведь все понятно. Вчера мне рассказали, что известные белорусские писатели для того, чтобы позволить себе написать одну книгу на родном, белорусском, пишут 10 на русском. Что говорить обо мне. Вот для этого нужно потренироваться выражать свои мысли на русском. Но просто выражать – мало. Нужно достичь состояния, когда процесс написания на русском будет в кайф. И, конечно, безусловно, слепая печать. Когда можешь позволить выражать мысли со скоростью говорения, то процесс написания становиться по скорости, виражам именно таким. Мозг включается на всю катушку, и это дикий кайф. Даже сейчас я ощущаю восторг – пальцы летают над клавиатурой, и головушка (или голова, как называет меня Ks) думает в заданном направлении, штурмует, не тупит, и другим мыслям просто нету хода. Концентрация, и конкретный интерактив.

Про книгу я как-нибудь еще напишу. Про идею. Почему, что сподвигло. В чем сюжет, если он будет. Думаю тут, на змитеркоме будут появляться главы.

So an now I would just list some events from my life occurred for that some months. Why English. The same shit. There is not a reason not to write in English. I am going to create great internet resource devoted to Java programming technology, and I need an ability to express myself not only to programmers, customers, quality engineers, but also to you, readers. My english is a point to improve. Still.

Initiation. I hope that was a white one. As famous belarussian philosopher Alexander Gricanov, told me about contra-initiation. Black-initiation.

I am ready to understand some things. Not very important for you. But for me. I do not know how to love. What is love. I just do not know. But I have a wish to study. The same is with ego. From negative point of view. What is it. Why do we need it. Can I feel well without it. I beliebe above and also here, my motivation is not only ego, but something else. And I believe when I would start working over my book I would transform ego into something else. Definitelly I dream about that.

зараз насамрэч, скончваю шуткаваць.

Ініцыяцыя. Сустрэча з Ромаю, паслядоўнікам Гурджыева, які зрабіў сваю справу добра, і паказаў мне, што расслабляцца і стаяць на месцы – проста не варта. Вельмі шкадую, але я згубіў кантакты Ромы. Мы планавалі ісці з ім у горы… Во. Я даваў яму сваю візітку. Там ёсць сайт зміцеркому.
update: кантакты Ромы знайшліся!

Дык вось, асноўная думка гэтага пасту ў тым, што калі ты гатовы – увесь сусвет дапамагае табе. Але павялічваецца ўзровень адказнасці. Калі чалавек спіць, то ў гэтым стане ягоныя тонкія састаўляючыя – тое, што звычайна навукоўцы абыходзяць бокам, маўчаць. Яны проста “кладуць” на абалонку, якая нават аб іх і не здагадваецца. Але, калі ёсць рух, то рабленне таго, што табе не цікава, не ўласціва, проста забівае. Бо сувязь з тонкімі штукамі ўзрастае. І гэта – ужо цэлая пупавіна. І адказнасць. Яны – магутныя, і так проста цябе не адпускаюць. Бо яны таксама і разумныя.

У чым дапамога сусвету мне? Сустрэчы з Майстрам Шляху Аляксандрам Любаравым. Майстрам і Філёзафам Уладзімірам Грыцанавым. Майстрам і Бізнесмэнам Андрэем Валер’евічам. Майстэркаю класічнай васьміступенчатай ёгі – Валянцінай Мхайлаўнай. Майстрам ды бізнес-трэнерам, псіхолагам Сяргеем Фацерыным. Глядзіце. Што было дагэтуль. 24 гады. Ніводнага майстра навокал. Канешне, я разумею, што не ў іх справа, але ва ў мне. Але засталося неадказаным пытанне – а дзеля чаго яны сустракаюцца. Навошта? Прафесіяналізм? Грошы? Прызванне? Адказ буду шукаць падчас напісання кнігі.

Ну вот, первый экспериментальный пост на трех языках готов. Мне кажется, он достаточно удался. Не разучился писать на русском. Нормально, но на троечку, собираются мысли на английском. Хорошее душевыражение на белорусском.

Таму да пабачэння!

Всего хорошего!

With best regards,

your Zmicer.

Мае каханне (так, вясна!)

Tuesday, March 4th, 2008

Кожны раз, калі сур’ёзна задумваюся пра каханне, разумею яго па-рознаму. Калі пачынаю кахаць – адчуваю па-рознаму. Гэта кажа, што няма абсалютаў, няма гарантый, што ваш пункт гледжання на штосьці будзе з вамі ўвесь час. Памятайце пра тое, што ў вас ёсць адказнасць перад Вамі – праз некалькі месяцаў, гадоў, дзесяцігоддзяў.

Прывяду свае разуменне, адчуванне кахання на цяперашні час. Для мяне – гэта магчымасць праз год скарыстацца такою машынаю часу і ўспамятаць – а што было тады. Гэта дапамагае будаваць заканамернасці развіцця, росту ці дэградацыі самаго сябе.

Каханне, сэкс, хімія целу – як гэта звязана? Я думаю, калі сэкс асазнаны – ён вельмі падобны да шчырага позірку ў вочу каханай, ці танцу разам, ці маўчанню. Каханне праўляецца апасля некалькіх гадоў адносін, калі хімія адыграла сваю ролю. Калі апасля гэтага два чалавекі па ранейшаму могуць моўчкі шмат часу глядзець адзін аднаму ў вочы – яны могуць мець шанец на каханне (а магчыма, я хацеў сказаць, шанец на стварэнне кахання). Я гляджу любімаму чалавеку ў вочы. І я разумею, што гэта сусвет. Неадчыняльны. З неверагоднаю глыбіною. Калі ў мяне няма такога адчування – то магчымыя два варыянты разгледжання. Першы – наступны: я проста наасазнаны зараз, і мне трэба пабыць аднаму, сабраць волю ды думкі, раслабіцца, падумаць аб тым, чаму эгаізм малюе ў галаве такія малюнкі. І гэты варыянт не значыць, што штосьці не так у адносінах паміж людзьмі. Штосьці не тое ў маіх адносінах да сябе ў першую чаргу, а потым – да любімага чалавека. Мне бачыцца, што любімым людзям не трэба казаць адзін аднаму – ну вось, штосьці не так, падчас такіх станаў. Асабліва людзям пошуку, ці па іншаму, людзям, якія асазнана хочуць быць асазнанымі. Каму, як не такім людзям, ведаць, што ўсе зменьваецца, і твой родны любімы чалавек не можа заўсёды быць ветлівым, ці глядзець моўчкі ў вочы. Другі ж варыянт – гэта калі сапраўды няма кахання, і няма адчування вось такое блізкасці, няма абагульняльнага. Калі вельмі проста – няма веры.

Людзі ў пошуку не даражаць каханнем. Не даражаць з пазітыўнага пункту гледжання. Для іх свабода і асазнанасць – важней. Іх цяжка ўтрымаць целам, ежаю, чымсьці яшчэ. Іх не трэба ўтрымліваць, калі іх шлях супадае з вашым. Калі ім не трэба ісці насупраць свайму шляху з-за вас, яны будуць з вамі па сваёй волі. Але не павінна быць сентыментальнай прывязі да адзін аднаго. Можа быць вера – мы будем разам увесь час. І тады да – пакуль будзе існаваць вера – людзям не трэба прывязвацца. Але толькі не словы – я з ёю, ці з ім, бо мы разам шмат часу. Людзі павінны расці. Адчыняць сябе. Расквітаць. Людзі нараджаюцца і паміраюць адныя.

Каханне цесна звязана з асазнанасцю. Калі абодва чалавекі не маняць сябе, не бягуць ад чагосьці, не хаваюць свае страхі за ідэялам кахання. Тут жа з’яўляюцца думкі аб бястрашшы ў паводзінах з каханым чалавекам – калі іграць роль, але не быць сабою, каханне таксама можа абгортвацца хованкай ад сябе, ад іншых. Успамінаюцца словы Ўладзіміра Любарава аб партнерстве ў каханні:
Уважение в любви – это счастье другого человека.
Уважение в семье – это комфортное одиночество (отграниченность) внутри совместного существования
Уважение в партнерстве – это свобода и необусловленность в принимаемых совместно решениях.
Для мяне жыцце разам – гэта каханне, сям’я, партнёрства. Таму маем счасце іншага, добрую адзіноту (я б перадаў сэнс так. Калі табе можна сказаць падчас таго, як твой партнёр нешта ў цябе пытае – я зараз хачу пабыць адзін, і ні ў кога не будзе пытанняў – а чаму, і што здарылася, і ні адзін не заякарыцца на гэтых словах), свабоду і не абумоўленасць. Быць бястрашным – не значыцца быць без абаронным. Быць бястрашным значыцца не баяцца папасці ў непрыемную сітуяцыю, а гэта тое ж самае, як верыць у сябе і адчуваць свой стрыжань, які цяжка пагнуць, і які толькі закаляецца ў экстрыму.

(more…)

Любімыя людзі ў шапцы

Thursday, January 3rd, 2008
Кахаю цябе

і хочу мець дзетак

Мой прыгожы Тата

“падчас няскончаны верш”

Friday, November 16th, 2007

“Адзін сярод сваіх родных людзей” (альбо “падчас няскончаны верш”).

Слухаючы музыку, якая мне падабаецца, і заводзіць глыбока, але не цёмна,
Я з заміленнем назіраю за думкамі, што прыходзяць да мяне, раптоўна.
Яны таксама не цёмныя, але шчырыя, як птушка, што ляціць да свайго гнязда,
Або казуля, якая спужалася стрэлаў, ды не ведае што рабіць, стаіць нерухома, адна.

Так і я гэтым вечарам быў неабагрэты, неабласканы табою, адзін сярод сваіх родных людзей.