Восень.
Friday, November 16th, 2007

Восенню я пісаў вершы…
Так, быццам гэтага ніколі ніхто не рабіў.
Не было ні фарфараў, ні войнаў, ні шлюбу,
Адчыняючы вочы, я цябе палюбіў,
Ты з’явілася лёгка, без суму і бруду.
15.10.2007


Восенню я пісаў вершы…
Так, быццам гэтага ніколі ніхто не рабіў.
Не было ні фарфараў, ні войнаў, ні шлюбу,
Адчыняючы вочы, я цябе палюбіў,
Ты з’явілася лёгка, без суму і бруду.
15.10.2007
Прывітанне, сябры!
Грае “Радыё свабода”, у галаве – прыемнае асазнанне, што ўсе наперадзе. Беларусь будзе свабоднай! Галоўнае, што зрабілі ўчора ўдзельнікі альтэрнатыўнага Езрапейскага Маршу – яны паверылі, што яны ўжо свабодная – вельмі важны крок да зменаў.
Гэта быў святочны дзень. Па першае, свята Матулі. Па другое – пяшчотнае надвор’е, ну і канешне ж, вялікі дзякуй тым, хто не пабаяўся зрабіць альтэрнатывы афіцыйнаму (у сэнсе традыцыйнай апазіцыі) Еўрапейскаму Маршу – на мой погляд, пастаўленыя задачы былі выканатыя. Не буду пісаць шмат словаў – ніжэй фотаздымкі з месца падзеяў!
Прывітанне, мае сябры!

Кастрычнік на двары… А які быў верасень!
Прайшоў першую ступень курсаў па сістэме Нарбекава, зараз выконваю дамашнія заданні (30 дзён)
Прыняў вельмі сур’ёзнае рашэнне ў сваім жыцці
Выпусціў першы рэліз свайго оупэн соурс праекту http://jpatterns.sourceforge.net/
Сказаў вельмі вельмі важныя словы, магчыма адны з самых важных у жыцці
З матуляю зрабілі цудоўны пікнік, дзе я зразумеў, і адчуў…
Зладкаваў першую трэніроўку па сваіх прыжках і сальта.
Упершыню расказваў верш на беларускай мове вялікай колькасці людзей
Насамрэч, навучыўся улыбацца ў увесь рот, нават паказваючы свой залаты зуб, і без левых думак. Тупа ржу ўвесь час. І так трэба!
Зразумеў, што пець трэба з зачыненымі вачыма, калі гэтага патрабуе душа
Усім усяго добрага. Абдымаю. Ніжэй некалькі карцінак, як заўжды.