Апавяданне “Кролік-забойца”
Saturday, January 12th, 2008
Уявіце сабе наступны малюнак. Прыбярэжны бар, позні вечар, грае лянівы такі джаз, кліентаў зусім не шмат, за стойкаю – барадатая такая асоба. Акрамя вельмі якаснага спіртнога, тут нічога і няма. Думаецца, пануючы колер тут – цёмна бардовы. Завядзенне гэтае адразу не знойдеш – маленькі ўваход, зусім няма рэкламы. Такое адчуванне, што яно створана толькі для тых, хто насамрэч ведае, што вось так, сення трэба пайсці ў месца, дзе грае джаз, і за стойкаю барадач, і яшчэ там ёсць ром, каньяк, віскі, ды водка, але толькі яны. Месца адпачынку ды збору касцей для творчых людзей з “аганьком”. Дарэчы, барадача завуць Жорай.
А далей – болей. Амаль кожны чацвер дзверы барчыка адчыняюцца, і туды ўваходзіць нешта незвычайнае. Істота са станам чалавека, але з чалавечых прыкмет – бачная толькі галава, усе астатняе месца займае кролічы касцюм. Вельмі трапна зроблены, і вельмі прыгожы. Усе пастаяльцы нашага завядзення ківаюць гэтай істоце, нібыта ўсе яны ведаюць яе, і нават разумеюць, чаму вось зараз яна прыйшла менавіта сюды. Чалавек - Кролік трымае ў руцэ астатняюю частку кролічага адзення – галаву кроліка. Адразу кідаецца ў вочы вельмі прыгожы кролічы пух на грудзях, сапраўдная капна, пушыстая, нават святочная, з начосам. Але, штосьці ў ёй не так – яна чырвоная, і з яе сьцякае нейкая вадкасць, кропелькамі, па маленькаму. Чалавечыя вусны істоты таксама чырвоныя. І тое, што яна трымае ў руцэ, таксама. У другой руцэ - пральны парашок, прытым добры пральны парашок, здаецца, адбельваючы, адзін з тых, якія паказваюць па тэлебачанню, і якія ўсё адсцірваюць. І тут кідаецца ў вочы сумны настрой істоты. Яна вельмі вельмі павольна падыходзіць да барнае стойкі, невясела ўсміхаецца барадачу, ставіць побач з сабою парашок, уседжваецца, прытым гэта займае некалькі хвілін, робіць заказ, канешне ж, спіртнога, і пачынае скардзіцца, пабуркваючы, што вось, зноў усю ноч трэба адмываць кролічы касцюм. Барадач Жора ўвогуле разумее ўсё на свеце, таму ён не здзіўлены яніяк, і хрыпастым, басовым, але бархатным голасам пачынае супакойваць Кроліка - Забойцу. Усе, хто сядзіць у бары, таксама далучаюцца да барадача, і так павольна, ляніва кажуць словы спачування. І над усім гэтым грае джаз, лянівы джаз. Самае цікавае, што ніхто не ведае, дзе на гэты раз адбылося забойства, і каго забіў Кролік-Забойца. У чым яны ўсе ўпэйнены, дык гэта ў стылі ды майстэрстве Кроліка. Так, гэта Майстра, і ён ведае, што ён робіць, і ведае, каго забіваць. І яму няма роўных. І сёння, на гарадскім спаборніцтве кролікаў-забойцах, ён у які раз усім гэта даказаў. Кролік-забойца па дзіцячы закатвае вочкі, шчурыцца, нібыта ўспамінае падзеі мінулага дню.
(more…)

![Validate my RSS feed [Valid RSS]](http://www.feedvalidator.org/images/valid-rss.png)