Posts Tagged ‘Кіеў’

Сливки информации, которая может помочь вам найти квартиру в Киеве.

Thursday, August 21st, 2008

Друзья, пост на русском, так как изначально писался для рускоязычной аудитории одного украинского комунити. Также, приветствуем новый тег кіеў!

Ниже, под катом - все аспекты поиска жилья в Киеве - рекомендации, хорошие практики, ссылки на хорошие сайты, телефоны брокеров - в общем, всё, что может быть использовано в ваших же целях и интересах.

1)перед началом поиска
- определите критерии, запишите их себе в краткой и удобночитаемой/прозносИмой форме (для себя и возможно для агентов)
* близко от метро, так, чтобы можно было дойти пешком?
* однокомнатная или возможны варианты съёма двухкомнатной или трёхкомнатной (чтобы впоследствии найти компаньона)
* интернет
* техника, мебель
* качество квартиры - что важнее - уют или евроремонт
* балкон, застеклён или нет
* магазины рядом
* есть ли водоёмы, парковые зоны
* промышленный ли район
- заготовьте электронную карту (особенно если вы иногородний), на которой вы сможете проверять, так ли близко квартира к метро, смотреть, есть ли рядом озера, парковые зоны, проверять удобство транспортных развязок, а также оценивать расстояние до метро. К примеру, в объявлении может быть указано - до метро 5 минут, но если по карте - 2 км - то это точно не пешком
- определите приемлемую сумму, которую вы можете платить. Помните, что разбежка в цене квартир может быть достаточно велика, даже в одном и том же районе, особенно если использовать различные методики поиска

(more…)

Мінула 25 год. Маленькія навіны

Friday, July 4th, 2008

Прывітанне!

Ну вось, мне 25, зміцяркому - 2 гады. Сёння бегаў па начному Кіеву. Купаўся ў Дняпры, а насупраць - агеньчыкі вялікага і прыгожага горада.

Скончыўся Крым, канешне, хутка-хутка будзе справаздача.

Учора быў на лекцыі вельмі знакамітага будыскага ламы (настаўніка) Лама Оле Нідала. Каму цікава, можаце пра яго прачытаць тут .

А вось ягонае фота

Я вельмі адчувальна сутыкнуўся з энергетыкай ламы падчас медытацыі. Рукі проста захлёбваліся ад энергетычных хваляў. А сама лекцыя была ўводная, для тых, хто вырашыў сур’ёзна займацца будызмам. Я да іх не адношуся, там прымаць абарону аб Буды не стаў. Гэта таксама мяне здзівіла - уявіце, вы прыходзіце ўпершыню на лекцыю, і вам прапаноўваюць прыняць абарону.

Лама - вельмі сціплы і прыемны чалавек. З’яўляецца адным з першых, адметных у западным будысткім свеце. Нестандартны чалавек.

А гэта - прысвечана групе Пілот. У іх такі значок - нешта накшталт таргавельнай маркі

Наконт групы Пілот. Вось толькі зараз вырашыў расказаць пра канцэрт, на якім я быў у Менску. Пазітыўна. Шчыра. Былі старыя добрыя песні Пілота. Энергетыка сапраўдная. Хлопцы сапраўды не проста зарабляюць бабло, але ўкладваюць душу. Я заўсёды адчуваў, што іхнія песні - гэта як выражэнне, люстэрка мяне самога, і заўсёды ведаў, што яны напісаныя кімсьці вельмі асаблівым. Так яно і адбылося. Набыў кнігу Ільі Чорта (лідэра групы і аўтара песень). Кніга называецца Торы. І прачытаўшы яе, усё стала зразумелым. Адзін з нас. Шукаючых, і нястомных. Рэспект Ільі!

І каб усё было ціп-топам - проста пяць маіх любімых песенак групы Пілот на зміцяркоме.

 
icon for podpress  Чёрные крылья: Play Now | Play in Popup | Download

 
icon for podpress  По утру: Play Now | Play in Popup | Download

 
icon for podpress  Братишка: Play Now | Play in Popup | Download

 
icon for podpress  Нас утро накажет: Play Now | Play in Popup | Download

 
icon for podpress  Два ангела: Play Now | Play in Popup | Download

Проста уражанне аднаго дню

Monday, December 3rd, 2007
Панядзелак ды снаўборд

Панядзелак. 7 раніцы. Я стаю на горцы пад назваю “Пратасаў Яр”. Дыхаеш - і пар падымаецца ўгару. Ногі ў снаўбордных ботах, я гатовы да спуску. Яшчэ цёмна. Нікога тут больш няма. На йлбу - ліхтарык. Трошкі парашыць снег. Пад дошкаю - таксама ён, і яшчэ няўтоптаны. Еду лёгка. І ў галаве адчуванне нерэяльнасці - цёмна, адзін хлапец з ліхтарыкам на йлбу трэніруецца рабіць розныя фішкі з снаўбордам. Спусціўся толькі раз. Трэба заняцца дошкаю, бо слізгальная паверхня ўжо яніякая. Але для мяне сёння гэтя - нешта накшталт медытацыі. Давольны еду дадому, у маршрутцы людзі здзіўленна паглядаюць, а дома яшчэ спяць. Моюся. Націраюся масламі. Раблю самамассаж цела. І давольны пачынаю гатаваць есці, раблю гэта з задавальненнем. Ем доўга, смакуючы. Потым, моючы посуд, гляджу на фотаздымак любімага чалавека, слухаю беларускую музыку. На сэрцы цёпла.

Wi-fi ды інтэрнэт на шару

Учора сядзім у “Пузатай хаце”. Я ўтыкаю ў наўтбук. Побач праходзіць дзяўчынка ды пытаецца - а вы ловіце сетку з Арэны (гэта ўжо іншае памяшканне). Кажу - не ведаю. Паспрабавалі, аказалася, wifi сетку я лаўлю, але яна запароленая. І тут дзяўчынка мяне ўразіла - вось вам, кажа, пароль. Астатак часу прайшоў пад знакам бязплатнага карыстання інтэрнэту.

Беларусам ды мінчанам

Беларусам і асабліва, мінчанам… У Кіеве галаву горада выбіраюць гараджане. Зараз тут мэр - Леанід Чарнавецкі пад мянушкай Лёня Космас. Яго вельмі не любяць Кіяўляне, нездарма называюць космасам. Ходзяць чуткі, што ён вельмі сябруе з какаінам. І ёсць такі праект http://ya-kianin.com, прысвечаны грамадзянскаму жыццю Кіева. Яго актывісты ладкуюць паказ відэя стужак, дзе высмейваюць свайго мэра. Кропкі, дзе круцяцца гэтыя ролікі, зладкаваныя ва ўсіх публічных месцах, нават перад мэрыяй. Вось так…