Posts Tagged ‘Мама’

Мама мая. Яна якая?

Monday, October 15th, 2007

Мама мая. Яна якая?
Не, не таму, што свята, яго задаю.
Проста хочацца ведаць дакладна, дакладна,
Што я разумею яе і люблю.

Так, лёгка lubic сваю Маму задарам
Яна нарадзіла, расціла. Жылі..
Цяпер ты вялікі. Маці - яшчэ не старая,
А любіш яе ты? Давай, паглядзі.

Мама мая. Даруй мне мілая!
Не буду пералічаць. Столькі гадзін займе..
Ты сама ўсе ведаеш, родная, любая,
Я веру, я мару аб нашай вясне!

Мая Мама. Яна якая?
Не, не таму, што свята, яго задаю.
Я ведаю: моцная, прыгожая,
страдае,
але не здаецца
Мама мая! Мама. Мама. Мама… Люблю.

Дзень Мамы. 14.10.2007

 
icon for podpress  Мама мая. Яна якая? [1:33m]: Play Now | Play in Popup | Download