Posts Tagged ‘падарожжа’
Падарожжа ў Львіў: частка другая
Thursday, August 14th, 2008Ну што, працягваем нашае віртуяльнае падарожжа! Другая частка, а наперадзе яшчэ сапраўды дахалеры фотаздымкаў.





Падарожжа ў Львіў: частка першая
Wednesday, August 13th, 2008Ну вось, мінула чатыры дзянькі, якія я правёў у амаль карпацкім, вельмі аўтэнтычным, а яшчэ вельмі нацыяналістычным горадзе Львіў (так яго называюць жыхары гораду). Гэтая справаздача будзе складацца з фотак гэтага гораду, але ў двух словах раскажу некалькі цікавых гісторый ды фактаў, якія я даведаўся пра гэта горад.
- ён да 1918 году ўваходзіў у склад Аўстра-Угорскай імперыі, а гэта значыцца, што не меў аніякага дачынення да Расеі.
- шмат часу гэта быў польскі горад. Увогуле, архітэктура старога гораду тут ці польская ці аўстрыйская
- у горадзе заўсёды жылі прадстаўнікі розных канфесій, народаў - армяне (апасля якія тут застаўся цудоўны квартальчык), рускія, габрэі, гуцулы, палякі, украінцы
- горад знаходзіцца амаль у прыкарпацці, і гэта таксама дадае аўтэнтыкі
- гораду больш чым тысяча гадоў
- менавіта тут была ўпершыню аб’яўлена незалежная украінская рэспубліка дзесьці ў 18-19 гадах мінулага стагоддзя. Менавіта тут у 1989 упершыню на Ўкраіне пачаліся народныя хваляванні, выступленні, мэта якіх была - вывядзенне Ўкраіны са складу СССР. А яшчэ дадам, што падчас другой сусветнай вайны ў Львіве за правядзенне мітынгу працоўных супраць фашысткага рэжыму было растраляна мірнае шэсце (але ж не пабаяліся выйсці). І канешне, УПА, галіцкая армія 18-20 гадоў. Львіў быў і з’яўляецца фарпостам нацыяналістычных плыняў Украіны.
Зараз гэта проста неверагодны горад з неймавернай колькасцю кавярэнь, царквёў, і проста прыгожых вулічак.
Ну вось, гэта ўводзіны, а далей - за справу!





Дарэчы, калі я быў у Піцеры - дык мясцовыя жыхары з вялікім задавальненнем паказвалі мне перакрыжаванне, ад якога расходзіцца пяць вулічак. Дык вось - у Львіве такіх перакрыжаванняў не адно, і не два, але таксама амаль праз адно

![Validate my RSS feed [Valid RSS]](http://www.feedvalidator.org/images/valid-rss.png)