Posts Tagged ‘Сэнс жыцця’

Каментарыі на словы Біла Гейту.

Tuesday, July 15th, 2008

Вытрымка адсюль. Каментарыі - мае. Вельмі раю гэты рэсурс. Адзін з лепшых.

Недавно в одном из американских учебных заведений Билл Гейтс изложил подросткам, вступающим в жизнь, 11 вещей («правил»), которым не учат в школе. Его идея сводима к тому, что современное воспитание (в духе либерализма, политической корректности и романтики телевизионной поп-культуры) создало поколение детей, которые оторваны от реальности и не смогут достойно выжить в суровом мире.

Правило 1: Жизнь не справедлива – привыкайте.

>> таму што пануючая ў грамадстве мадэль (апраксімцыя жыцця) не супадае з рэчаіснасцю. Прытым тут цікавы момант. Не існуе аднаго погляду на жыццё, які ўсім будзе добра падыходзіць. Кожны павіннны адшукаць яго сам. Канешне, калі будзе жаданне. А калі не - дык можна выбраць з існуючых. Але калі выбраў з таго, што зрабілі за цябе - дык потым уся адказнасць будзе толькі на выбіраючым.

Правило 2: Общество совершенно не волнует Ваша самооценка. От вас ждут, прежде всего, достижений.

>> У гэтым - сэнс гульні. Гульня ў тым, што няма такога прадмету - пазнаванне сябе. І няма неэгаістычнай сістэмы самаразвіцця, якая дазваляе вырасці чалавеку незалежным. Прытым, вырасці дзесьці да 15-16 гадоў, а не пакласці жыццё на вырашэнне наступстваў сваіх памылак. Тады так - можна дасягаць чагосьці, ставіць мэты.. Тут цікава суаднесці вырабатку кармы ды ўплыў грамадства, культуры і адукацыі на чалавека, і ягоны жыццёвы лёс. Я так разумею, калі чалавеку пашанцуе, то атрымаўшы добрую адукацыю (у сэнсе - калі яго зрабілі свабодным чалавекам, але не зомбі аксіём) чалавек мае магчымасць без шышак адпрацаваць шмат чаго, што пры іншым раскладзе магло не адрабіцца і за жыццё. Цікавая тэма.

(more…)

Зміцярком віншаванне З Новым Годам!

Thursday, January 3rd, 2008
Прывітанне, мае сябры - чытачы зміцяркому! Віншую Вас з Новым Годам!

Жадаю кожнаму з Вас пражыць яго асазнана, добраякасна, у міру са сваім зямным вызначэннем і душою!

Мінулы год выдаўся насычаным падзеямі, сустрэчамі , азарэннямі, памылкамі, эмоцыямі, рашэннямі, пачынаннямі, як удалымі так і не ўдалымі. У гэтым запісу я раскажу пра свой мінулы год. Для мяне гэта магчымасць падвесці вынікі, каб потым паставіць мэты на наступны, зрабіць аналіз і зразумець “тренды” свайго жыцця, ягонага развіцця, уключаючы заканамарнасці. З Вамі я дзялюся гэтым з нагоды прызначэння зміцяркому. У гэтым годзе я нарэшце зразумеў, навошта ён :)

Але ж, які НОВЫ ГОД без падарункаў. З майго баку падарунак будзе наступны.

Пяць высноў, якія я здолеў падцвердзіць за гэты год. Яны працуюць, імі проста карыстацца, яны даступныя кожнаму.

1. Думка - сапраўды матэрыяльная. Трансерфінг рэяльнасці і іншыя тэорыі ўздзеяння на рэяльнасць шляхам фармавання правільных мар, намеру і мэты - працуюць.
2. Заўсёды трэба памятаць аб сваім я праз некалькі гадоў. Гэты Ты нават праз некалькі месяцаў - зусім іншая істота, яе трэба паважаць. Карысна ствараць мадэль сустрэчы Цябе зараз з Табою апасля для адказу на пытанне - як паступіць у пэўнай сітуяцыі.
3. Раман з Сабою працягваецца ўсю жыццё. Не памятаю чый выраз, але гэта - самыя карысныя словы ў жыцці, якія я адчуў і прыняў. Сэнс існавання павінны быць прыдуманы самім чалавекам, і ўзведзены ў стан абсалюту - не існуе ўніверсаліяў для моцных і развітых шукачоў сэнсу
4. Каханне - гэта не тое, хто твой каханы чалавек, але тое, хто ты побач х каханым чалавекам. Сказаў здаецца Каэльё, і для мяне - гэта так.
5. Чалавек можа рэялізаваць усё тое, што ён выдумаў. Уолт Дысней.

Зміцер-Вынікі мінулага году:

- упершыню за шмат гадоў гуляў з матуляю, трымаючыся за руку. Упершыню за некалькі гадоў вельмі асазнана і шчыра сказаў матулі люблю
- з’ездзіў з сястрычкаю ўдваіх на мора. Упершыню былі разам досуць вялікі тэрмін
- пабіў свой рэкорд вышыні прыжкоў у ваду са скал (Сімеіз)
- вельмі задаволены некалькі вершамі і песнямі, напісанымі ў гэтым годзе
- упершыню ў жыцці быў вельмі блізкі да кубікаў прэсу
- адчыніў такі фан, які 30 дзён да поспеху. шчыры дзякуй за гэта Стыву Паўліне (www.stevepavlina.com) ды Сярожы (www.lifestyle.by), і таксама падзякі Юрыю Марозу, Уладзіміру Любараву, Эрыку Бёрну, Эрыху Фрому, Напалеёну Хілу, Уладзіміру Доўганю, ОШО, Мірзакарыму Нарбекаву, маёй настаўніцы Але з Масквы, класным кіраўнікам Ніне Трафімаўне Дюранавай ды Марыі Сцяпанаўне Мацюкевіч з Салігорску, маёй каханай Ксюшы з Менску - усім гэтым асазнаным, моцным, прыгожым людзям
- завяршыў мінулу год разам, побач з каханым чалавекам. Упершыню ў жыцці сказаў кахаю
- прайшоў першую ступень курсаў Нарбекава
- апасля 3.5 гадоў працы на Epam Systems змяніў яе на іншую
- пераехаў жыць і працаваць у Кіеў
- распачаў Open Source праект
- у мінулым годзе распрацаваў стратэгію развіцця свайго бізнесу на 3 гады, упершыні ў жыцці
- пачаў прымяняць праграму qnote, time management forever
- стварыў JazzTeam
- распачаў тренінгі па Java, а таксама Life Coaching тренінгі (пакуль што не на камерцыйнай аснове)
- нарэшце паверыў, што я сябе магу зменьваць (у тым ліку і характар) і знайшоў якасныя падыходы да самазмянення
- 5 пунктаў-падарункаў
- знакавыя знаёмствы, і проста, добрыя адносіны з цудоўнымі, прыгожымі і моцнымі людзьмі - прывітанні Алёне, Сярожы Ф., Яраславу лы Наталлі, Дзянісу, Стасу з Кіеву, Аліне са Смаленску, Таццяне, Тодару ды Вітаўту С. з Менску, Волечцы Т. з Салігорску
- зразумеў, што трэба вычуцца любіць людзей. Зразумеў, што гэта - добра, калі людзі кажуць пра мае недахопы. Трэба быць удзячным, але не спяшацца змяняцца. Карыстайся сваімі моцнымі старанамі, ведаючы пра слабыя
- навучыўся вязаць і зрабіў каханай шалік
- упершыню ў жыцці граў на кантрабасе
- перайшоў на наўтбук, на якім зараз і пішу
- на 80 адсобкаў асвоіў сляпую пячаць на расейскай ды беларускай раскладках
- не баюся вось зараз пісаць усё гэта. Стаў адчыненым, паверыў у сваю зорку і сэнс існавання
- пытаўся (нажаль, пакуль што толькі пытаўся), не вучыць людзей
- таксама, нажаль, прынёс шмат нядобрага часін любімаму чалавечку. Здаецца, лёс да мяне ставіцца, як да свайго чалавека, таму мы - разам
- беларуская мова - назаўсёды
- атрымаў 2 сэртыфікаты па Java, пачаў працаваць з SOA, JBI, OSGI
- знакавае карпацкае падарожжа ўлетку - Гаверла, знаёмства з ваблокамі і ранішнімі конямі

Зміцярком-Мінімумы на наступны год (спрабую ўпершыню, таму вось і мінімумы)

- праз палову года - жыць тыдзень на Ўкраіне і тыдзень - на Беларусі
- свая кампанія, пераўтварэнне ў бізнесмэна
- развіццё www.zmicer.com - 300 унікальных чытачоў за дзень, redesign
- з’ездзіць на мора, у Гародню разам з Ксюшай (а калі яшчэ і ў Токіё - дык увогуле будзе супер)
- запіс паўнавартага, поўнафарматнага альбому, стварэнне гурту
- завяршэнне авалоданнем сляпой пячаццю
- кубікі прэсу - кроў з носу, але павінны быць
- другая ступень курсаў Нарбекаву
- папасці на трэнінгі Юрыя Мароза, устанавіць зносіны Майстар - Вучань з Уладзімірам Любаравым
- павялічыць даход ў 5 разоў
- атрымоўванне сэртыфікатаў SCEA, Scrum Master, Spring Master
- расшырэнне JazzTeam каманды да 5 чалавек
- стварэнне кнігі - “Пошукі сэнсу. Дапаможнік для маленькіх.”
- набыццё машыны
- набыццё дамоў ў Беларусі, дзесьці ў 30 км ад Менску і на Ўкраіне (на Ўкраіне пакуль што - дзе заўгодна, напрыклад пад Чарнігавым, ці дзесьці на Моры :) )
- Life Sprints, Time & Money Management applied :)
- асазнаныя снавіды - навучыцца
- навучыцца маляваць чалавечкаў
- навучыцца імправізаваць на гітары
- набыць саксафон. Пачатак Зміцера-саксафаніста
- пачаць сур’ёзна займацца сальта, прыжкамі і г.д. - магчыма, капуэра, ці гімнастыка
- пачаць сур’ёзна займацца танцамі
- пападарожнічаць па Еўропе

Шчыра віншую З Новым Годам, вельмі люблю гэтае свята!

Восень.

Friday, November 16th, 2007
Восенню я шмат прыгаў:)

Восенню я смакаваў жыццё:)

Восенню я пісаў вершы…

Восень.

Так, быццам гэтага ніколі ніхто не рабіў.
Не было ні фарфараў, ні войнаў, ні шлюбу,
Адчыняючы вочы, я цябе палюбіў,
Ты з’явілася лёгка, без суму і бруду.

15.10.2007